Точ у выразе: точ у точвельмі дакладна, падобна’ (мсцісл., Юрч. Фраз.), tocz ŭ tocz ’кропля ў кроплю (падобны)’ (ваўк., Федар. 4); магчыма, сюды ж ст.-бел. то́чию ’толькі’ (Ст.-бел. лексікон, Сл. Скар.). Параўн. укр. дыял. точ (в) точ ’дакладна’, рус. точь в точь (точь‑в‑точь) ’тс’, польск. tecz ’кропка’. Прасл. *tъčь ’тс’ звязана з *tъknǫti/*tykati (Брукнер, 567; Фасмер, 4, 90; ESSJ SG, 2, 665; ЕСУМ, 5, 611), гл. ткнуць, тыкаць, а таксама точка2, точна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

only

[ˈoʊnli]

1.

adj.

адзі́ны

an only son — адзі́ны сын

the only writer for my taste — адзі́ны пісьме́ньнік, як на мой густ

2.

adv.

1) усяго́, то́лькі, адно́

He sold only two — Ён прада́ў то́лькі два

Only he remained — Адно́ ён заста́ўся

if only — абы́ то́лькі

Only to say something — Абы́ сказа́ць не́шта

2) ве́льмі

I am only too pleased to help you — Я ве́льмі ра́ды памагчы́ вам

3.

conj.

а́ле

I would do it with pleasure, only I am too busy — Я зрабі́ў бы гэ́та з прые́мнасьцю, а́ле я мо́цна заня́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

outlook [ˈaʊtlʊk] n.

1. (on) по́гляд; пункт гле́джання;

an outlook on life по́гляд на рэ́чы/жыццё

2. (for) перспекты́ва, меркава́нні/пла́ны на бу́дучыню;

the outlook for the harvest разлі́кі на ўраджа́й;

the outlook for Wednesday прагно́з надво́р’я на сераду́

3. від, перспекты́ва;

a very pleasing outlook from the window ве́льмі прыго́жы від з акна́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

excite [ɪkˈsaɪt] v.

1. узбуджа́ць, узруша́ць, хвалява́ць;

be excited хвалява́цца;

The children were excited about the coming holiday. Дзеці радаваліся надыходзячаму святу;

Don’t get excited about the outcome. This is our big chance. Не хвалюйся пра вынік. У нас вельмі добрыя шансы.

2. (in) выкліка́ць; абуджа́ць;

excite interest/envy/suspicion выкліка́ць ціка́васць/за́йздрасць/падазро́насць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

compare

[kəmˈper]

1.

v.

1) (with)

а) раўнава́ць, параўно́ўваць

б) зраўно́ўвацца

not to be compared with —

[m4]а) непараўна́ны, ве́льмі ро́зны

[m4]б) далёка не такі́ до́бры

2) лічы́ць падо́бным

3) утвара́ць ступе́ні параўна́ньня (прыме́тнікаў, прысло́ўяў)

2.

n.

параўна́ньне n.

beyond compare — без параўна́ньня, непараўна́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

breathing

[ˈbri:ðɪŋ]

1.

n.

1) дыха́ньне n.

labored breathing — цяжко́е дыха́ньне

2) дых -у m.; ве́льмі каро́ткі час

for the breathing of a second — на ча́стачку сэку́нды

3) перады́шка f.; адпачы́нак -ку m.

4) лёгкі ве́трык

5) прыдыха́ньне n.

2.

adj.

жывы́, які́ ды́хае

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

undertone

[ˈʌndərtoʊn]

n.

1) ні́зкі або́ ве́льмі ці́хі тон

to talk in undertones — гавары́ць нягу́чна, напаўго́ласа

2) адце́ньне n., паўто́н -у m.о́леру)

an undertone of brown — рудо́е адце́ньне

3) адце́ньне n.

an undertone of sadness in her gaiety — адце́ньне сму́тку ў е́йнай весяло́сьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БО́НДАРСТВА,

рамяство, выраб драўлянага посуду з клёпак (гл. Бандарныя вырабы). Вядома са старажытнасці, у т. л. і на Беларусі. Клёпкі (падоўжаныя трапецападобныя ці круглаватыя планкі) апрацоўвалі на варштаце з дапамогай струга, гэбля і гэбліка; для надання ім увагнутага профілю выкарыстоўвалі скоблі і шархебель (від гэбліка). Бакавы авал круглаватай бандарнай клёпкі размячалі цыркулем (размер) і прымяралі ў спец. шаблоне (модла). Абручы рабілі на варштаце з дапамогай струга і нажа, гнулі на спец. калодзе — гбале, ці бабе. Днішча размячалі цыркулем, уторны паз для мацавання днішча выпілоўвалі заторам. Найб. стараж. спосаб — сцягванне бочак абручамі рознай велічыні з дапамогай нацягуша і чакухі; пазней выкарыстоўвалі таксама вяроўкі ці ланцугі, якія намотваліся на кола (па тыпу лябёдкі), кліны і лісічкі (драўляныя запіскі). Важным у бандарнай справе было выкарыстанне той ці інш. драўніны (дуб, сасна, елка, асіна, вольха). Абручы для посуду рабілі звычайна з ляшчыны і дубу; пры вырабе вёдзер, біклаг, барылак нярэдка карысталіся жал. абручамі, якія выкоўвалі мясц. кавалі. Параўнанне з археал. матэрыялам з раскопак стараж. гарадоў Беларусі (Бярэсця, Полацка, Мінска і Гродна) не выяўляе істотных адрозненняў у тэхналогіі бондарства і сведчыць аб трываласці і пераймальнасці вытв. традыцый. У 19 — пач. 20 ст. вылучаліся асобныя раёны, дзе бондарства было вельмі пашырана і як саматужны промысел з’яўлялася важнай падмогай у сялянскай гаспадарцы (Барысаўскі, Горацкі, Клімавіцкі, Сенненскі, Слуцкі пав.). Сваю прадукцыю бондары збывалі на месцы або везлі на кірмашы. Бандарную клёпку на Нёмане, Бугу і Зах. Дзвіне вывозілі за мяжу, адной з лепшых лічылася т.зв. «мемельская» дубовая клёпка, якую куплялі прамыслоўцы Германіі, Францыі і інш. З 1920-х г. у вытв-сці бандарнага посуду істотную ролю набылі саматужна-прамысл. арцелі. У наш час патрэбы ў бандарных вырабах задавальняе бандарная вытв-сць.

В.​С.​Цітоў.

т. 3, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАНЬКО́ВІЧ (Валенцій Мельхіёравіч) (12.5.1800, в. Калюжыца Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 12.5.1842),

бел. жывапісец; прадстаўнік рамантызму. З роду Ваньковічаў, пляменнік паэта А.Гарэцкага. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1811), на ф-це вольных навук Полацкай акадэміі (1813—17), у Віленскім ун-це ў Я.Дамеля і Я.Рустэма (1818—24), Пецярбургскай АМ (1825—28). За малюнкі з натуры адзначаны 2-м (1825) і 1-м (1826) сярэбранымі медалямі, за твор «Подзвіг маладога кіяўляніна...» (1827) — залатым медалём і правам вучыцца за мяжой за кошт акадэміі. Найб. вядомы як партрэтыст: партрэты Адама Міцкевіча («Міцкевіч на скале Аюдаг», 1828), Э.​Ромера, Ю.​Корсака, А.​Адынца, М.​Шыманоўскай, А.​Пушкіна, К.​Ліпінскага, В.​Жукоўскага і інш. З 1829 жыў у Мінску, меў майстэрню ў Вял. Сляпянцы і Мінску (разам з Ч.​Манюшкам). Тут стварыў партрэты бацькі, сястры С.​Гарноўскай, Д.​Манюшкі, жонкі з дзецьмі (мініяцюры), А.​Гарэцкага, В.​Пуслоўскага і членаў яго сям’і, С. і К.​Пясецкіх, К. і А.​Тавянскіх і інш. Пад уплывам Тавянскага захапіўся тэорыяй містыцызму, асобай Напалеона, біблейскімі сюжэтамі: «Маці Божая Вастрабрамская», «Мадонна з Ісусам Хрыстом і Іаанам Хрысціцелем», «Напалеон каля вогнішча» (1834). У канцы 1830-х г. пакінуў Мінск; працаваў у Дрэздэне, Берліне, Мюнхене; з 1841 у Парыжы, жыў у сям’і Міцкевічаў. Напісаў манум. палотны «Апафеоз Напалеона», «Напалеон плача над картай Еўропы», абразы «Евангеліст Іаан», «Святая Клара». Твораў Ваньковіча захавалася вельмі мала. Яны знаходзяцца пераважна ў Англіі, Францыі, Італіі, Польшчы, Літве, Расіі.

Літ.:

Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. Мн., 1971;

Яго ж. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974;

Паньшына І. Ісціна вымалёўваецца: Валенцій Ваньковіч: Новыя факты біяграфіі // Мастацтва. 1994. № 1;

Ciechanowka Z. Malarz sprawy Walenty Wańkowicz: (Źyciorys) // Pamiętnik literacki. 1948. R. 38.

І.​М.​Паньшына.

В.Ваньковіч. Аўтапартрэт.
В.Ваньковіч. Партрэт А.​Міцкевіча.

т. 3, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕНЕ́РА, Мілавіца,

другая па парадку ад Сонца планета Сонечнай сістэмы, астр. знак ♀. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 108,2 млн. км. Арбіта Венеры блізкая да кругавой (яе эксцэнтрысітэт найменшы ў Сонечнай сістэме і роўны e=0,0068), нахіл арбіты да плоскасці экліптыкі складае 3°24. Сярэдні дыяметр 12 100 км, маса 4,87∙10​24 кг (0,82 зямной), сярэдняя шчыльнасць 5240 кг/м³, паскарэнне свабоднага падзення на экватары 8,76 м/сек​2. Бляск ад -3,3 да -4,3 зорнай велічыні (вялікі бляск з-за параўнальнай блізкасці Венеры да Зямлі і высокай адбівальнай здольнасці яе паверхні). Найменшая адлегласць Венеры ад Зямлі 38 млн. км, найб. 261 млн. км.

Венера — самае яркае свяціла на небе пасля Сонца і Месяца; бывае відаць пасля захаду Сонца як вельмі яркая вячэрняя зорка і перад світаннем як ранішняя зорка. Падобна Меркурыю і Месяцу мае фазы, якія ўпершыню адзначыў Г.​Галілей у 1610. Перыяд абарачэння Венеры вакол Сонца 224,7 зямных сут, вакол восі 243 сут (абарачэнне адваротнае). Працягласць сонечных сутак на Венеры адпавядае 120 зямным сут. Змены сезонаў няма (вось абарачэння амаль перпендыкулярная плоскасці арбіты). З дапамогай АМС «Венера-15» і «Венера-16» зроблена радыёлакацыйнае картаграфаванне планеты: паверхня Венеры — гарачая сухая камяністая пустыня; горныя раёны складаюць менш за 2%. Выяўлена шмат згладжаных кратэраў дыяметрам ад дзесяткаў да соцень кіламетраў, ёсць дзеючыя вулканы. Венера абкружана шчыльнай атмасферай (адкрыў М.​В.​Ламаносаў у 1761), якая складаецца з вуглякіслага газу (96%), азоту (~4%) і інш. Ціск каля паверхні ~94 атм., т-ра 470 °C. Унутраная будова Венеры падобная на зямную: ядро, мантыя, кара. Даследаванні Венеры праводзіліся пры дапамозе АМС «Венера», «Вега» і «Марынер».

Літ.:

Маров М.Я. Планеты Солнечной системы. 2 изд. М., 1986;

Планета Венера: Атмосфера, поверхность, внутреннее строение. М., 1989.

Н.​А.​Ушакова.

Каляровыя тэлефотапанарамы паверхні Венеры, атрыманыя ў час палёту станцый «Венера-13» і «Венера-14».

т. 4, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)