1. Расліна з прыгожымі шырокапялёсткавымі пахучымі кветкамі і сцяблом, звычайна пакрытым шыпамі.
Усеяць чый-н. шлях ружамі (перан.: зрабіць чыё-н. жыццё лёгкім, шчаслівым).
2. Архітэктурнае або ювелірнае ўпрыгожанне, якое схематычна перадае форму кветкі гэтай расліны.
○
Ружа вятроў (спец.) —
1) графічнае адлюстраванне паўтаральнасці напрамку вятроў у пэўным месцы;
2) вятры, якія дзьмуць адначасова ў розных напрамках.
|| памянш.ру́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.ру́жавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Р. алей.
Сямейства ружавых (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЕО́ІД (ад геа... + грэч. eidos выгляд),
сапраўдная фігура Зямлі, абмежаваная ўзроўневай паверхняй (сярэдні ўзровень вады Сусветнага ак., мысленна прадоўжаны пад мацерыкамі). Форма геоіда ў выніку сутачнага абарачэння Зямлі блізкая да эліпсоіда вярчэння, але яго паверхня ўскладнена з-за нераўнамернасці размеркавання мас унутры Зямлі. Паверхня геоіда перпендыкулярная да напрамку сілы цяжару ва ўсіх кропках, больш згладжаная, чым фіз. паверхня Зямлі, на якой рэзка выражаны горы і акіянскія ўпадзіны. Яна выпуклая, сярэдняя велічыня адхілення геоіда ад найб. удала падабранага зямнога сфероіда складае ±50 м, а максімальнае адхіленне ±100 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛАПЕ́НДРАВЫЯ (Scolopendromorpha, або Scolopendrida),
атрад беспазваночных жывёл кл. губаногіх. 2 сям.: крыптапіды (Cryptopidae) і скалапендры (Scolopendridae). Каля 900 відаў. Большасць пашыраны ў тропіках і субтропіках, глебавыя С. трапляюцца ў стэпавай і лясной зонах Усх. Еўропы. Жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у расколінах скал, глебы і інш.
Даўж. да 30 см. Цела пляскатае ў спінна-брушным напрамку, складаецца з членікаў, на большасці якіх ёсць дыхальцы. Спіна скурыстая, звычайна цямнейшая за брушка. Скалапендры па баках галавы маюць вочы, якія складаюцца са скопішчаў простых вочак, крыптапіды — сляпыя. Развіццё з эпімарфозам. Кормяцца ў асн. беспазваночнымі, буйныя — і дробнымі пазваночнымі. Многія ядавітыя, ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
напра́макм.
1. Ríchtung -, -en; Áusrichtung f -, -en;
ва ўсіх напра́мках in álle Ríchtungen;
унапра́мку дачаго-н. in der Ríchtung nach (D);
2. (плынь, групоўка) Ríchtung f -, -en, Strömung f -, -en;
напра́мак ду́мкі Géistesrichtung f -, -en; Éinstellung f -, -en;
літарату́рны напра́мак Literatúrströmung f -, -en;
3.вайск. Fróntabschnitt m -(e)s, -e;
на захо́днім напра́мку an der Wéstfront; гл. тс. кірунак
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РЭФРАКТО́МЕТР (ад лац. refractus пераломлены + ...метр),
аптычная прылада для вымярэння паказчыка пераламлення святла ў газах, вадкіх і цвёрдых асяроддзях. Бываюць лабараторныя і прамысловыя, якія наз. таксама рэфрактаметрычнымі датчыкамі.
У лабараторных Р., прынцып дзеяння якіх заснаваны на пераламленні святла, даследаванаму ўзору надаюць форму прызмы і па вымераным вугле адхілення прамянёў у ёй вылічваюць пераламлення паказчыкn. У Р., якія выкарыстоўваюць поўнае ўнутранае адбіццё. n вызначаецца па значэнні лімітнага вугла выхаду праменя з даследаванага ўзору ў асяроддзе з вядомым n (ці ў адваротным напрамку). Прамысловыя Р. прызначаны для неперарыўнай аўтам. рэгістрацыі дынамікі вытв. працэсаў; іх выкарыстоўваюць і ў аўтам. лініях для рэгулявання тэхнал. працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ферамагнеты́зм
(ад фера- + магнетызм)
фіз. сукупнасць магнітных уласцівасцей рэчываў (ферамагнетыкаў), у якіх магнітныя моманты суседніх атамаў (іонаў) арыентаваны ў адным напрамку, што прыводзіць да самаадвольнай (спантаннай) намагнічанасці рэчываў (параўн.дыямагнетызм, парамагнетызм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
укругаву́ю, прысл.
1. Па кругу, у кругавым напрамку. — Дай, божа... На здароўе.. — з шумам адказалі ўсе, і чарка пайшла ўкругавую.Пестрак.Шырока расставіўшы ногі, Шаховіч пачаў ўкругавую ганяць ручку. Машына не заводзілася.Мяжэвіч.
2.У цэлым і прыблізна, на круг. Заданне брыгада выконвае ўкругавую штодня на 110–125 працэнтаў.Васілевіч.[Васіль:] — У наступным годзе — на першы план ураджай. Чаго б гэта ні каштавала, а давесці да даваеннага — дванаццаць цэнтнераў ўкругавую. Потым з года ў год павышаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБСЕРВА́ЦЫЯ,
1) у навігацыі — вызначэнне геагр. каардынат судна ў моры па назіраннях аб’ектаў з вядомымі каардынатамі. Навігацыйную абсервацыю праводзяць па адзначаных на карце берагавых арыенцірах, астранавігацыйную — па нябесных свяцілах, каардынаты якіх даюцца ў Марскіх астр. штогодніках, радыёнавігацыйную — па напрамку на крыніцу радыёхваляў (напр., радыёмаякі, навігацыйныя ШСЗ). Усе спосабы абсервацыі зводзяцца да графічнага знаходжання пункта на марской карце або аналітычнага разліку яго каардынат.
2) У медыцыне — назіранне на працягу пэўнага часу за ізаляванымі ў спец. памяшканні людзьмі, якія маглі мець кантакт з хворымі на небяспечныя каранцінныя хваробы. Зрэдку ў такім жа значэнні тэрмін выкарыстоўваецца ў ветэрынарыі і фітапаталогіі ў дачыненні да завезеных жывёл, раслінных матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНЦ Эміль Хрысціянавіч [24.2.1804, г. Дэрпт (цяпер Тарту), Эстонія — 10.2.1865], расійскі фізік і электратэхнік. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це. З 1836 у Пецярбургскім ун-це (з 1863 рэктар). Навук. працы па электрычнасці і магнетызме. Устанавіў правіла вызначэння напрамку індукцыйнага току (гл.Ленца правіла), эксперыментальна абгрунтаваў Джоўля—Ленца закон (1842). Распрацаваў метады разліку электрамагнітаў (разам з Б.Якобі), адкрыў абарачальнасць эл. машын. У час кругасветнага падарожжа (1823—26) выканаў шэраг геафіз. даследаванняў. Адным з першых прапанаваў метад бараметрычнага нівеліравання. Аўтар падручніка па элементарнай фізіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫБАЛТЫ́ЙСКІ ФРОНТ ДРУГІ́ў Вялікую Айчынную вайну.
Утвораны 20.10.1943 у выніку перайменавання Прыбалт. фронту (створаны 10.10.1943). Дзейнічаў на паўн.-зах.напрамку. Камандуючыя: ген. арміі М.М.Папоў (кастр. 1943 — крас. 1944), ген. арміі А.І.Яроменка (крас. 1944 — люты 1945), Маршал Сав. Саюза Л.А.Говараў (люты—сак. 1945); чл.ваен. савета ген.-лейт. Л.З.Мехліс (кастр.—снеж. 1943), ген.-лейт. М.А.Булганін (снеж. 1943 — крас. 1944), ген.-лейт.У.М.Багаткін (крас. 1944 — сак. 1945); нач. штаба ген.-лейт., з 23.8.1944 ген.палк. Л.М.Сандалаў (кастр. 1943 — сак. 1945), ген.-палк. М.М.Папоў (сак. 1945). У яго склад увайшлі арміі: 11-я, 20-я, 22-я агульнавайск., 3-я ўдарная, 6-я і 11-я гв. і 15-я паветр.; у розны час у склад фронту ўваходзілі 42-я і 51-я агульнавайск., 1-я і 4-я ўдарныя, 10-я гв. і 14-я паветр. арміі, 5-ы танк., 3-і гв.кав. і 130-ы латышскі стралк. карпусы. Уліст. 1943 войскі левага крыла фронту ва ўзаемадзеянні з Прыбалтыйскім фронтам першым вялі наступленне на Віцебска-Полацкім напрамку. Уліп. 1944 войскі фронту правялі Рэжыцка-Дзвінскую аперацыю 1944 і прасунуліся на З да 200 км. У выніку быў прарваны гал. абарончы рубеж ворага «Пантэра», вызвалены раённыя цэнтры Беларусі: 12 ліп. Расоны і Дрыса (з 1962 Верхнядзвінск), 17 ліп. Асвея, інш. населеныя пункты. Пасля вызвалення г. Даўгаўпілс (27 ліп.) войскі фронту наступалі ўздоўж Зах. Дзвіны, удзельнічалі ў вызваленні Рыгі, укастр. 1944 сумесна з войскамі 1-га Прыбалт. фронту блакіравалі ў Курляндыі групу армій «Поўнач» і да крас. 1945 вялі баі па яе знішчэнні. П.ф.д. расфарміраваны 1.4.1945, яго войскі перададзены ў склад Ленінградскага фронту.