Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
экано́мікаж.
1. (тэорыя) Ökonomíe f -, Wírtschaftslehre f -;
2. (гаспадарка) Wírtschaft f -; Ökonómik f -; Wírtschaftsform f -;
сусве́тная экано́міка Wéltwirtschaft f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МЕТАТЭО́РЫЯ,
тэорыя, аб’ектам даследавання якой з’яўляецца якая-небудзь інш.тэорыя, якая аналізуе ўласцівасці, структуру, метады, лагічныя асновы (доказнасць, супярэчлівасць, строгасць і інш.) прадметнай тэорыі. М. ўстанаўлівае памеры тэорыі, спосабы ўвядзення новых паняццяў, дае магчымасць пабудаваць яе больш рацыянальным спосабам. Вынікі М. могуць фармалізавацца і вывучацца далей. Фармулюецца М. на метамове. Найб. пашырана М. логікі (металогіка) і матэматыкі (метаматэматыка). Задачай М. з’яўляецца даследаванне ўмоў фармалізацыі навук. тэорый, а таксама сінтакс. (лагічны сінтаксіс) і семантычных (семантыка лагічная) уласцівасцей фармалізаваных моў. Такія даследаванні набываюць асаблівае значэнне ў сувязі з развіццём кібернетыкі і выліч. тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
авія́цыя, ‑і, ж.
1.Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах, планёрах і пад. Развіццё авіяцыі. Выкарыстаць у авіяцыі навейшыя дасягненні навукі.