ЛАКАМАБІ́ЛЬ (франц. locomobile ад лац. locus месца + mobilis рухомы),
перасоўная ці стацыянарная парасілавая ўстаноўка Мае поршневую паравую машыну і паравы кацёл, аб’яднаныя ў адзін агрэгат. У якасці паліва выкарыстоўваліся адходы вытв-сці (напр., кастрыца, трэскі, пілавінне) або мясц. паліва (торф, дровы). Непатрабавальны да якасці вады і паліва. Выкарыстоўваўся як сілавая машына ці крыніца пары ў сельскай гаспадарцы і на невял. прамысл. прадпрыемствах для тэхнал. мэт, напр., варкі, сушкі, ацяплення. З 1960-х г. вытворчасць Л. ў б.СССР прыпынена з-за іх малой эканамічнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНСЬЕ́, кадрыля-лансье (франц. lancier літар. улан),
англійскі бальны танец. У сярэдзіне 19 ст. пашыраны ў Еўропе. Выконваюць 4 пары, размешчаныя крыж-накрыж у карэ. Складаецца з 5 фігур; муз. памер для 1-й, 3-й, 4-й фігур 6/8, для 2-й і 5-й — 2/4. Кожная фігура, акрамя 5-й, пачынаецца муз. уступам (інтрадукцыяй; 8 тактаў). У некат. краінах, у т. л. ў Расіі, быў пашыраны ў нар. побыце; у Беларусі вядомы пад назвай «Лянцей». У нар.танц. практыцы існуюць шматлікія варыянты Л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТУШКАЕ́ДЫсапраўдныя
(Aviculariidae),
сямейства членістаногіх атр. павукоў. Каля 600 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Амерыцы, а таксама ў Паўд.-Усх. Азіі, Усх. Афрыцы, у трапічных лясах. Актыўныя на змярканні і ўначы. Віды родаў акантаскурыя (Acanthoscurria), тэрафоза (Theraphosa) і інш. небяспечныя для чалавека (яд паражае ц. н. с.).
Даўж. да 11 см. Цела і ногі ўкрыты шматлікімі валаскамі. Хеліцэры заканчваюцца кіпцікамі з адтулінамі ядавітых залоз на канцы. Лёгкіх 2 пары. Кормяцца буйнымі насякомымі, дробнымі пазваночнымі, у т. л. птушанятамі (адсюль назва).
французскі матэматык і механік. Чл. Парыжскай АН (1813). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1797), дзе з 1809 працаваў прафесарам. Пэр Францыі (1846), сенатар (1852). Навук. працы па тэорыі правільных зорчатых мнагаграннікаў («цел П.») і геам. метадах даследавання мех.сістэм. На аснове тэорыі пары сіл пабудаваў геам. статыку, дзе сфармуляваў умовы раўнавагі цвёрдых цел і іх сістэм. Вывеў тэарэму аб вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухомай восі пры адсутнасці знешніх сіл (1834), увёў паняцце эліпсоіда інерцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКІ Уладзімір Вацлававіч (н. 21.7.1957, г. Слонім Гродзенскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарцы-двойцы). Засл. майстар спорту СССР (1976). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1982). У 1994—98 дзярж. трэнер Беларусі па веславанні. Чэмпіён XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у пары з С.Нагорным (Украіна) на дыстанцыі 1000 м і сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1977, Сафія) на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён СССР (1976, 1977, 1980 — на дыстанцыі 500 м; 1977 — на дыстанцыі 1000 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКУПЕРА́ЦЫЯ (лац. recuperatio вяртанне, атрыманне зноў),
1) у цеплатэхніцы — выкарыстанне часткі цеплаты газападобных прадуктаў згарання паліва для падагравання паветра, газу ці сілкавальнай вады катлоў. Адбываецца ў рэкуператарах.
2) У электратэхніцы — вяртанне эл. энергіі ў сілкавальную сетку пры тармажэнні эл. машыны. Часцей адбываецца пры тармажэнні электрарухавікоў, што дзейнічаюць пры гэтым у генератарным рэжыме.
3) У хіміі — улоўліванне ці вылучэнне з выкарыстаных сумесей арган. растваральнікаў для паўторнага іх выкарыстання. Для гэтага выкарыстоўваюць, напр., кандэнсацыюпары растваральніку ці паглынанне яго вадкім або цвёрдым сарбентам (гл.Сорбцыя) з наступнай дэсорбцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУМАРО́ЛЫ (італьян. fumarola ад лац. fumus дым),
невялікія адтуліны і трэшчынкі на вулканічных конусах, па якіх уздымаюцца гарачая пара і газы. Адрозніваюць Ф. першасныя (выдзяляюцца з магмы) і другасныя (з незастылых лававых патокаў). Бываюць у кратэры, на схілах, каля падножжа вулкана. Састаў вывяржэнняў з Ф.: пара, хлорысты і фторысты вадарод, сярністы, серавадародны і вуглякіслы газы і інш., т-ра да 900 °C. Пры паніжэнні т-ры пары ў ёй раствараюцца спадарожныя газы, рэчывы бакавых парод трэшчын і ўтвараюцца фумарольныя тэрмы. З Ф. звязаны адклады галагенідаў, сульфатаў, самароднай серы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКУ АКСІ́Д,
хімічнае злучэнне цынку з кіслародам, ZnO. У прыродзе рэдкі мінерал цынкіт.
Бясколерныя крышталі, шчыльн. 5700 кг/м³. Пры награванні не плавіцца (узганяецца пры 1800 °C). Амфатэрны (гл.Амфатэрнасць). Атрымліваюць спальваннем пары цынку ў паветры, а таксама пры абпале прыроднага сульфіду цынку. Выкарыстоўваюць як белы пігмент для фарбаў (гл.Бялілы), актыватар вулканізацыі і напаўняльнік у гумавай прам-сці; кампанент касметычных (крэм, пудра) і лек. сродкаў (мазі, пасты і інш.), зубных цэментаў і інш. Ядавіты; ГДК у атм. паветры 0,05 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камплемента́рны
(фр. complémentaire, ад лац. complementum = дадатак)
узаемадапаўняльны;
к. гены — дзве незалежныя пары дамінантных генаў, якія выяўляюць узаемадапаўняльнае дзеянне на фарміраванне пэўнай прыметы арганізма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
со́рбцыя
(ад лац. sorbeo = паглынаю)
хім. паглынанне цвёрдымі целамі або вадкасцямі (сарбентамі) газаў, пары і раствораў рэчываў, адрозніваюць абсорбцыю, адсорбцыю і хемасорбцыю (проціл.дэсорбцыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)