2.узнач.прым. Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Стомлены хлопец цяжка ўзняўся з сядзення, з сэрцам узяўся за .. лапату і .. стаў падкідваць вугаль.Лынькоў.Тады з неба — глыбокага звона — Горда падае стомлены жаўранак. А за ім доўга яшчэ Асыпаецца, як лісце з дрэў, Яго песня...Сіпакоў./узнач.наз.сто́млены, ‑ага, м.Стомленаму прыемна легчы адпачыць на свежым духмяным сене.Машара.// Які выяўляе стомленасць. Як бы знарок марудзячы прызнавацца, чаго прыйшоў, Пазняк аглядаў стомленым позіркам сцены, увешаныя фотакарткамі.Дуброўскі.У акне адбіваўся крышку стомлены, немалады ўжо твар жанчыны, адбіваўся чырвоны шалік, шэрае паліто.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак., што.
1. Надзець, нацягнуць на сябе або на каго‑н. (адзенне, абутак і пад.). Уздзець паліто. Уздзець боты на ногі. □ Уздзеў [Платон] кепку, схапіў са сцяны дубальтоўку і выскачыў.Пестрак.Вокны Параска посцілкамі пазавешвала, лепшы андарак уздзела.Лобан.
2. Павесіць, начапіць на што‑н.; прымацаваць да чаго‑н. Уздзець рукзак на плечы. Уздзець пятлю на крук. □ Лаўрэн Карпавіч, не спяшаючыся, уздзеў на нос акуляры і пачаў чытаць.Гроднеў.
3. Насадзіць што‑н. на вастрыё, на які‑н. стрыжань; праколваючы, надзець на што‑н. вострае. Уздзець кола на вось. □ Збан уздзеў на відэлец скрылёк кілбасы і на момант задумаўся, нібы вырашаючы, есці ці не.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
garderoba
garderob|a
ж.
1. гардэроб; адзенне;
letnia ~a — летні гардэроб; летняе адзенне;
2.тэатр. прыбіральня; грымёрка;
~a teatralna — грымёрны пакой; грымёрка;
3. гардэроб;
oddać płaszcz do ~y — здаць (аддаць) паліто ў гардэроб;
гл. szatnia
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
накі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго‑, што‑н. Рамір зняў куртку, накінуў на Верыны плечы.Асіпенка.Паставілі [дзяўчаты станок] ў кутку каля ложка, пакінулі на яго коўдру, зверху навалілі адзежы.Арабей.// Наспех надзець на сябе што‑н. Не надзеючы кашулі, [Платон] накінуў паліто на плечы, уздзеў кепку, схапіў са сцяны дубальтоўку і выскачыў.Пестрак.Маці хуценька апранулася, пакінула на сябе кажух і подбегам кінулася да Аксаны.Скрыпка.// Начапіць кідком што‑н. [Дамінік] лёгка саскочыў з возіка, накінуў лейцы на шула, прывітаўся з братамі.С. Александровіч.
2.Разм. Дабавіць, прыбавіць да чаго‑н. — Вы не толькі вучыце, але і выхоўваеце .. [сыноў], — прыязна сказаў.. [Рымашэўскі] Лабановічу і ўжо сам па сваёй добрай волі накінуў яшчэ тры рублі за навучанне.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1. Перарабіць пашытае, гатовае, пашыць іначай, другім фасонам. Перашыць плацце.// Пашыць з пашытага што‑н. другое. Перашыць шынель на паліто. □ [Дзед:] — А хіба ж пасля тваёй маткі нічога такі не асталося — ні палатна, ні гатовай якой адзежыны? То няхай бы табе перашылі.Сабаленка.
2. Прышыць што‑н. нанава, іначай або ў другім месцы. Перашыць гузікі. □ Майстар.. доўга ўглядаўся на маю падкладку, круціў яе ў руках, калупаў пальцамі, нарэшце надзьмуўся і сказаў: — Перашыць.Якімовіч.
3.Спец. Пераслаць чыгуначную каляю. Немцы перашылі чыгунку на свой манер: кастылі яны замянілі непадатлівымі шурупамі, якія трэба было завінчваць ключом.Навуменка.
4.Разм. Пашыць на працягу якога‑н. часу вялікую колькасць чаго‑н. Колькі ён людзям адзежы і абутку перашыў!
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wear
[wer]1.
v.t. wore, worn, wearing
1) насі́ць
She often wears that blue dress — Яна́ ча́ста но́сіць гэ́тую блакі́тную суке́нку
to wear a beard — насі́ць бараду́
2) зно́шваць
These shoes are badly worn — Гэ́тыя чараві́кі мо́цна зно́шаныя
All that walking wore a hole in my shoe — Ад усяе́ гэ́тае хадзьбы́ пратапта́ліся мае́ чараві́кі
3) выму́чваць; змо́рваць; зьнясі́льваць
She was worn with toil and care — Яна́ была́ змо́раная цяжко́й пра́цай і турбо́тамі
2.
v.i.
1) насі́цца, зно́швацца
This coat has worn well — Гэ́тае паліто́ насі́лася до́бра
His coat has worn to shreds — Яго́нае паліто́ знасі́лася да ні́ткі
2) Figur. трыва́ць
a friendship that did not wear — сябро́ўства, яко́е ня вы́трывала
3) Figur. міна́ць, цягну́цца (пра час)
it became hotter as the day wore on — Ця́гам дня рабі́лася гарачэ́й
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
figura
figur|a
ж.
1. фігура;
~a geometryczna — геаметрычная фігура;
2. важная асоба;
3. фігура, постаць, талія;
suknia do ~y — сукенка да таліі;
4. прыдарожны крыж (з фігурай святога);
chodzić do ~y разм. хадзіць без паліто
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Насоў ’нешта, падобнае дла кашулі з палатна, якое сяляне апранаюць на адзенне для аховы яго летам ад дажджу, а зімой ад снегу’ (Нас.), ’белы палатняны балахон, які беларусы носяць летам, від летняга паліто’ (Мядзв.), ’балахон паверх сарочкі і спадніцы ў жанчын; ён мае невялікія выемкі па баках і на грудзях’ (Даўгарукаў), ’беларускі палатняны каптан’ (Багд.), ’доўгі балахон у талію з белага палатна, спецыяльна вытканага’ (Шн. 3), ’палатняны халат’ (Анім.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка без падклала’ (расон., Шатал.), ’верхняе адзенне з даматканай тканіны’ (Сл. ПЗБ), ’пояс ці рамень’ (Анік.), насоўка ’адзенне з суровага палатна, якое служыла для захавання кажуха ці бурноса ад дажджу’ (карэл., Нар. словатв.), ’вопратка ў выглядзе плашча, якая надзяваецца на кажух’ (Жд. 1), рус.насов, насовец ’сарочка, від мяшка з даматканага палатна, з прарэхамі ўверсе і з рукавамі, для цяпла, паверх сарафана, або для працы’ (Даль), ст.-рус.насовьць ’частка аблачэння святара, нарукаўнікі’ з 1300 г. (Сразн.). Паводле БелСЭ, асноўны арэал назвы і рэаліі — Віцебшчына, паўночныя раёны Міншчыны і Магілёўшчыны. Ад насу́нуць ’нацягнуць’, насоўваць ’нацягваць, накладаць зверху’; да соваць, с́унуць.