шведскі рэлігійны і грамадскі дзеяч; стваральнік швед. школы рэлігіязнаўства. Доктар тэалогіі (1894). Чл. Шведскай акадэміі (з 1921). Скончыў Упсальскі ун-т (Швецыя). З 1892 пастар у лютэранскай царкве ў Парыжы. З 1901 заг. кафедры тэалогіі Упсальскага ун-та, у 1912—14 праф. гісторыі рэлігіі Лейпцыгскага ун-та. У 1914—31 архіепіскап Швецыі. У 1919 выступіў з ініцыятывай стварэння Сусветнага савета цэркваў. Арганізатар усеагульнай хрысц. канферэнцыі ў Стакгольме (1925), што аб’яднала лідэраў розных кірункаў хрысціянства і дало пачатак «практычнаму» хрысціянству, якое набыло арганізац. афармленне ў руху «Жыццё і дзейнасць». Нобелеўскаяпрэмія міру 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ГБАН, Зігбан (Siegbahn) Карл Мане Георг (3.12.1886, г. Эрэбру, Швецыя — 25.9.1978), шведскі фізік, заснавальнік рэнтгенаўскай і ядз. спектраскапіі. Чл.Швед.АН (1922). Лонданскага каралеўскага т-ва (1933). Замежны чл.АНСССР (1958). Бацька К.М.Сігбана. Скончыў Лундскі ун-т (1911), дзе і працаваў (з 1920 праф.); у 1924—37 праф. Упсальскага ун-та. У 1937—64 дырэктар Нобелеўскага ін-та фізікі (Стакгольм). Навук. працы па спектраскапіі рэнтгенаўскага выпрамянення, ядз. фізіцы і ядз. спектраскапіі. Прапанаваў новыя метады атрымання рэнтгенаўскіх спектраў высокага раздзялення, вывучыў рэнтгенаўскія спектры хім. элементаў і адкрыў новыя спектральныя лініі. Выявіў дысперсію рэнтгенаўскіх прамянёў. Сканструяваў шэраг спец. спектральных прылад. Нобелеўскаяпрэмія 1924.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫМБЛ (Trimble) Уільям Дэйвід (н. 15.10.1944, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Паўн. Ірландыі. З 1975 дэп.Паўн.-Ірл. канстытуцыйнага канвента ад пратэстанцкай арг-цыі Авангард юніянісцкай прагрэс. партыі. З 1977 чл.гал. партыі пратэстанцкай большасці Паўн. Ірландыі — Ольстэрскай юніянісцкай партыі, з 1995 яе ген. сакратар. З 1990 дэпутат брыт. парламента. З вер. 1997 вёў перагаворы з гал. арг-цыяй каталіцкай меншасці Паўн. Ірландыі — Шын Фейн і яе лідэрам Дж.Х’юмам, якія скончыліся ў крас. 1998 падпісаннем мірнага пагаднення аб спыненні паўн.-ірл. міжрэліг. канфлікту. З чэрв. 1998 прэм’ер-міністр урада Паўн. Ірландыі. Нобелеўскаяпрэмія міру 1998 (з Х’юмам).
шведскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл. (1942), прэзідэнт (1967—69) Каралеўскай АН Швецыі, чл.Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва (1959) і інш. Скончыў Каралінскі мед.ін-т у Стакгольме (1930), дзе і працаваў. У 1932—36 ва Упсальскім ун-це, у 1933—35 разам з О.Варбургам у Ін-це фізіялогіі клеткі ў Берліне. У 1937—70 дырэктар, праф., заг. аддзела Нобелеўскага мед. ін-та (Стакгольм). Навук. працы па вывучэнні структуры і механізмах уздзеяння акісляльна-аднаўляльных ферментаў. Атрымаў у крышт. выглядзе міяглабін, пераксідазу хрэну, цытахром С, алкагольдэгідрагеназу і інш.Нобелеўскаяпрэмія 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́МІН (Temin) Хоўард Марцін (10.12.1934, г. Філадэльфія, ЗША — 1994),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1974), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў каледж у Суартмарэ (1955). З 1959 д-р філасофіі ў Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1969 праф. анкалогіі ва ун-це г. Мадысан. Навук. працы па механізмах узаемадзеяння анкагенных вірусаў з клеткай. Адкрыў вірусны фермент (зваротную транскрыптазу), які забяспечвае сінтэз ДНК на матрыцы РНК у працэсе перадачы генет. інфармацыі (1970). Даказаў, што ўключэнне вірусных геномаў у клетачны генатып прыводзіць да ператварэння нармальнай клеткі ў ракавую. Сфармуляваў тэорыю правіруса (1970). Нобелеўскаяпрэмія 1975 (з Д.Балтымарам і Р.Дульбека).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНДЗІ́Н Г’ЯТСО́, Далай-лама 14-ы (н. 6.7.1935, в. Амдо, прав. Цынхай, Кітай), духоўны кіраўнік будыстаў-ламаістаў. У 1940 абвешчаны перараджэннем (рэінкарнацыяй) Далай-ламы 13-га. У 1950 афіцыйна прыняў сан далай-ламы і стаў духоўным і свецкім правіцелем Тыбета. Пасля ўступлення кіт. войск у Тыбет вымушаны ў 1951 прызнаць суверэнітэт Кітая над Тыбетам У 1954—59 дэп. Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў, адначасова ў 1955—59 — старшыня падрыхтоўчага к-та па стварэнні Тыбецкага аўт. раёна. Пасля паўстання 1959 у Тыбеце эмігрыраваў у Індыю, дзе пасяліўся ў в. Дхарамсала. Выступае за незалежнасць Тыбета, але падтрымлівае выключна мірныя сродкі барацьбы. Нобелеўскаяпрэмія міру 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́КЕР (Walker) Джон Эрнест (н. 7.1.1941, г. Галіфакс, графства Йоркшыр, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1997), замежны чл. Каралеўскай Нідэрландскай акадэміі мастацтваў і навук (1999). Скончыў Оксфардскі ун-т (1969). У 1969—71 у Вісконсінскім ун-це (ЗША). З 1974 у Мед. даследчым савеце ў Кембрыджы (у Лабараторыі малекулярнай біялогіі, з 1998 дырэктар Аддзела харчавання чалавека). Навук. працы па малекулярнай біялогіі. Вызначыў паслядоўнасць нуклеатыдаў у генах, што кадзіруюць субадзінкі ферменту адэназінтрыфасфат-сінтэтазы (1981), і пры дапамозе электроннай мікраскапіі і рэнтгенаструктурнага аналізу поўную прасторавую структуру ферменту пратон-транспартавальнай адэназінтрыфасфатазы (1994). Нобелеўскаяпрэмія 1997 (з П.Д.Боерам, Е.К.Скоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛО́РЫ (Florey) Хоўард Уолтэр (24.9.1898, г. Адэлаіда, Аўстралія — 21.2.1968),
англійскі вучоны ў галіне паталогіі і мікрабіялогіі. Чл. (1941) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва (1960—65). Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Адэлаідскі (1921) і Оксфардскі (1924) ун-ты. З 1926 у Кембрыджскім, з 1931 у Шэфілдскім ун-тах. У 1935—62 у Оксфардскім ін-це У.Дана, у 1962—68 рэктар Каралеўскага каледжа г. Оксфард. Навук. працы па паталогіі капілярнага кровазвароту, запаленчых працэсах, функцыі лімфацытаў, антыбіётыках мікробнага паходжання. Узначаліў работы па ачыстцы пеніцыліну (з Э.Б.Чэйнам) і выкарыстаў яго (1940) для лячэння жывёл і чалавека. Нобелеўскаяпрэмія 1945 (з А.Флемінгам і Чэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ДМАН (Friedman) Джэром Айзек (н. 28.3.1930, г. Чыкага, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1992), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1980). Бацькі з Беларусі. Скончыў Чыкагскі ун-т (1956). З 1957 у Станфардскім ун-це, з 1960 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1967 праф., у 1983—88 дэкан фіз. ф-та). Навук. працы па эксперым. фізіцы высокіх энергій. Даследаваў рассеянне электронаў на дэйтроне і нуклонах. Эксперыментальна пацвердзіў існаванне кваркаў (з Г.У.Кендалам і Р.Э.Тэйларам, 1968). Нобелеўскаяпрэмія 1990 (з Кендалам і Тэйларам).
Тв.:
Рус.пер. — Глубоко-неупругое рассеяние: Сравнение с кварковой моделью // Успехи физ. наук. 1991. Т. 161, №12.
амерыканскі эканаміст, прадстаўнік чыкагскай школы ў палітэканоміі. Скончыў ун-т Ратгерс (1932). Д-р філасофіі (1946) і права (1968). З 1948 праф. Чыкагскага ун-та. У 1971—74 саветнік прэзідэнта Р.Ніксана па эканам. пытаннях. Навук. працы ў галіне тэорыі і практыкі грашовага абарачэння. Распрацаваў канцэпцыю чалавечага капіталу, сфармуляваў гіпотэзу перманентнага даходу, прынцып натуральнага ўзроўню беспрацоўя. Метадалагічна абгрунтаваў пазітыўную эканам. тэорыю і лібертарыянскую ідэалогію. Аўтар (з Г.Шварц) манументальнай гісторыі грашовага абарачэння ў ЗША, якая стала асновай для колькаснай тэорыі грошай. Аўтар прац «Нарысы па пазітыўнай эканоміцы» (1953), «Грошы і эканамічнае развіццё» (1973) і інш.Нобелеўскаяпрэмія 1976.