крэ́йцэр

(ням. Kreuzer)

дробная разменная манета ў Германіі і Аўстра-Венгрыі, якая была ў абароце да канца 19 ст.; на Беларусі ў 15—17 ст. абарачаўся трайны сярэбраны к.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пія́стр

(іт. piastra = плітка)

1) старажытная грашовая адзінка рознай вартасці ў Іспаніі, Партугаліі;

2) дробная грашовая адзінка і манета ў Турцыі, Егіпце, Сірыі, Іардане, Ліване, Судане і некаторых іншых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тымф, тынф

(ст.-польск. tymf, tynf, ад A. Tymf = прозвішча арандатара манетных двароў у Польшчы)

старажытная польская сярэбраная манета, якая ў канцы 17—18 ст. была пашырана і на Беларусі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Трая́к ‘тры рублі’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), ‘манета ў тры грошы, або 1½ сярэбранай капейкі’ (Нас., Федар. 4, Шат., Касп., Эр., Нар. Гом.), ‘75 капеек’ (Растарг.), ‘тры капейкі’ (Байк. і Некр.); ‘бервяно ў тры сажні’ (Касп.), ‘вялікае бервяно’ (Жд. 3), ‘бервяно даўжынёй каля 6 м (на дошкі)’ (чэрв., Нар. лекс., Сл. ПЗБ); ‘мера дроў каля 3 вазоў’ (Мат. Гом.). Утварыліся ў выніку субстантывацыі зборнага лічэбніка троj‑е і суф. ‑ак (< прасл. *‑akъ) (Слаўскі, SP, 1, 89). Назвы манет адлюстроўваюць пералічэнне расійскіх грошай у старую грашовую сістэму пасля падзелу Рэчы Паспалітай паводле эквіваленту 1 капейка = 2 грошы (Станкевіч, Зб. тв. 2, 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зво́нкі I прил., в разн. знач. зво́нкий; зву́чный; (о высоком звуке, голосе — ещё) звеня́щий;

~кая пе́сня — зво́нкая пе́сня;

~кая струна́ — зво́нкая (звеня́щая) струна́;

з. го́лас — зво́нкий (зву́чный) го́лос;

○ з. зы́чны — лингв. зво́нкий согла́сный;

◊ ~кая мане́та — зво́нкая моне́та

зво́нкі II, -каў (ед. зво́нка ж.) карт. бу́бны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

флары́н

(іт. florino, ад с.-лац. florenus)

1) старадаўняя фларэнтыйская залатая або сярэбраная манета, прынятая пазней за ўзор у многіх еўрапейскіх краінах;

2) грашовая адзінка Нідэрландаў, роўная 100 цэнтам, галандскі гульдэн.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Pfénnig m -s, -e і - пфе́ніг (манета);

kéinen ~ Geld háben не мець ні граша́;

er dréhte jéden ~ zéhnmal um ён лічыў ко́жную капе́йку, ён тро́сся над ко́жнай капе́йкай

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

korona

ж.

1. карона;

korona cesarska — царская карона;

korona cierniowa — цярновы вянец;

2. бат. карона; крона;

3. перан. гіст. каралеўства;

4. крона (манета);

5. каронка (на зубе)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Марцыпа́н, ‑ны (мн.) ’кандытарскія вырабы з цеста, прыгатаванага з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам’, ’што-небудзь вельмі смачнае, адмыслова прыгатаванае’, ’страва, якая не існуе — нешта накшталт птушынага малака’ (ТСБМ; шчуч., З нар. сл.), ’вараныя буракі’ (ТС), ст.-бел. марципанъ ’тс’ (XVII ст.), якое запазычана са ст.-польск. marcypan < італ. marzapane ’пернік’ (Булыка, Лекс. запазыч., 119; Кохман, 84). Першапачаткова італ. marzipane — венецыянская манета, пасля мера: 10 марцыпанаў = 1 чацвярыку; у скрыні памерам у 1 марцыпан перавозіўся з Кіпра салодкі пірог, які пазней і стаў называцца марцыпанам. Італ. marzapane ўзыходзіць да араб. mauthabān ’кароль, які сядзіць на троне’. Не выключана другаснае запазычанне бел. лексемы з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тала́нт ’самая вялікая адзінка вагі і грашовая адзінка ў Старажытнай Грэцыі і на Усходзе’ (ТСБМ), ст.-бел. талантъ ’тс’: два таланты (1616 г., Карскі 2–3, 334), талентъ, талантъ ’тс’ (Сл. Скар.). Праз ст.-слав. таланътъ ’тс’ з грэч. τάλαντον з індаеўрапейскім коранем *tel‑ ’падымаць (на вагі), узважваць’, што мела значэнні: ’адзінка вагі ў 26,2 кг’, ’грашова-разліковая, але не манетная адзінка, срэбная або залатая’, ’вагі’. З грэч. τάλαντον — лац. talentum (у значэнні грэчаскай меры). Усходнія славяне з XI–XII стст. ведаюць словы талантъ, таланто ў значэннях ’вага і манета ў старажытных грэкаў і рымлян’ і ’талент’ (Сразн., 3, 921; Чарных, 2, 226; Фасмер, 4, 14–15). Гл. та́лент.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)