Прыспасо́біць ’працаю нарыхтоўваць запас’; перан. ’зрабіць каму-небудзь што-небудзь дрэннае’ (Нас.), ’набыць; прыдбаць, прыстарацца’ (Бяльк.). Параўн. укр. приспособи́тисязрабіцца дагодлівым’, рус. приспосо́бить ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным для чаго-небудзь’, польск. przysposobić, чэш. přizpůsobiti, славац. prisposobiť ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным да чаго-небудзь’. Гл. спасо́біць. Гл. таксама Яшкін, Бел.-пол. ізал., 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

преврати́ться ператвары́цца; (обратиться) перавярну́цца;

преврати́ться в слух навастры́ць слых, натапы́рыць ву́шы, ува́жліва прыслу́хацца;

преврати́ться в зре́ние пача́ць угляда́цца;

преврати́ться во внима́ние зрабі́цца ве́льмі ўва́жлівым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрымо́тны schläfrig, verschlfen, schlftrunken, schlfsüchtig; somnolnt (мед.);

зрабі́цца дрымо́тным schläfrig wrden;

ён быў яшчэ́ зусі́м дрымо́тны er war noch ganz verschlfen [schläfrig, schlftrunken]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перасо́хнуць ustrocknen vi (s); vertrcknen vi (s) (зрабіцца сухім);

у мяне́ ў го́рле перасо́хла ich habe ine (ganz) trckene Khle (bekmmen)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

замацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць замацаваным.

2. Утрымацца на занятай пазіцыі, арганізаваўшы абарону.

Войскі замацаваліся на новых рубяжах.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Застацца за кім-, чым-н., зрабіцца прыналежнасцю каго-, чаго-н. (пра назву, мянушку і пад.).

Гэта мянушка за ім замацавалася назаўсёды.

|| незак. замацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. замацо́ўванне, -я, н.

|| наз. замацава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’яві́цца, з’яўлю́ся, з’я́вішся, з’я́віцца; зак.

1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.

З. ў час.

З. ў суд.

2. Прыйсці, прыбыць.

Дадому сын з’явіўся позна вечарам.

3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.

На небе з’явіліся першыя зоркі.

4. Узнікнуць, пачаць існаваць.

З’явілася новая думка.

5. Стаць, зрабіцца чым-н.

Прастуда з’явілася прычынай хваробы.

З’явіцца на свет — нарадзіцца.

|| незак. з’яўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. з’яўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмо́кнуць, ‑не; пр. адмок, ‑ла; зак.

1. Зрабіцца мяккім ад вільгаці; адсырэць, намокнуць. У цёплай вадзе лыка вельмі хутка адмокла.

2. Загінуць ад лішку вільгаці, вымакнуць (пра расліны). У нізіне жыта адмокла.

3. Намокшы, адстаць, аддзяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засіне́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць сінець, зрабіцца сінім. Летам, калі толькі пачало красаваць жыта.., засінелі першыя валошкі. Ракітны.

2. Вылучыцца сваім сінім колерам, паказацца (пра што‑н. сіняе). Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазмрачне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца змрочным, змрачнейшым. У полі адразу ўсё сціхла, нібы пазмрачнела, птушкі чародкамі і адна за адной падаліся ў лес. Кулакоўскі. Змянілася Зося. Прыгожы тварык як бы падпух, вочы пазмрачнелі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца моцным, мацнейшым. Дождж пачынаў сціхаць, затое ўзняўся і гразіўся яшчэ больш, памацнець вецер. Караткевіч. [Маці:] — Колькі год у зямлянцы жылі, пакуль калгас памацнеў ды памог нам вось гэтую хатку паставіць. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)