1. Закатаваць, давесці да смерці. Фашысты замучылі палонных. □ Цяпер не можа быць ніякага сумнення: гэта яны, гэта тыя, што замучылі яго маці, яго сястрычку.Лынькоў.
2. Прымусіўшы мучыцца ад чаго‑н., стаміць, знясіліць. Замучыць работай. Гора замучыла. Кашаль замучыў. □ [Караба] тут усіх замучыў: па восем гадзін падрад з кожным гутарыў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жало́ба, ‑ы, ж.
1. Стан смутку з прычыны чыёй‑н. смерці, народнага гора, бедства, які выражаецца ў нашэнні асобай вопраткі, адмене гулянак і інш. Жалоба па загінуўшых воінах. Прыспусціць у жалобе сцягі. □ — Калі памрэ стары Юстын, то вяселле не скора справіш. Жалоба, цэлы год чакаць.Чарнышэвіч.
2. Чорнае адзенне, павязка, вуаль і пад. як сімвал смутку. Насіць жалобу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Многа, доўга памучыцца; нацярпецца мук, гора. — [Дачка] ж у мяне адна-адзіная. Нікуды яе не адпушчу. Хопіць таго, што ў вайну колькі намучыліся.Сапрыка.// Зазнаць шмат цяжкасцей, памучыцца з кім‑, чым‑н. Намучыцца ў дарозе з маладым канём.// Вельмі стаміцца. [Цешча:] — Адам! Ну зірні ж на свайго сына... Толькі ціхенька, не разбудзі Мар’яны. Намучылася, бедная.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непапра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які немагчыма або цяжка паправіць, выправіць. Перад канцом вайны.. [Андрэеўну] напаткала непапраўнае гора — прыйшла чорная вестка аб смерці сына.Шахавец.Вера раптам адчула, што зрабіла нейкую недаравальную непапраўную ўступку, сказаўшы мастаку не тое, што думала.Асіпенка./узнач.наз.непапра́ўнае, ‑ага, н.Заляскалі стрэлы. Карп зразумеў, што здарылася непапраўнае, але не разгубіўся.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўто́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, што нельга здаволіць, наталіць. Няўтольны голад. Няўтольная смага. □ Некаторыя птушкі маюць няўтольны апетыт.Гавеман./ Пра пачуцці, перажыванні і пад. Жалі парабчанкі — і ціха луналі іх песні над полем, песні жальбы і скаргі, песні гора няўтольнага.Хадкевіч.Перада мной [аўтарам], па сутнасці, былі толькі руіны крэпасці, а ў сэрцы — няўтольнае жаданне напісаць аб іх.Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нячу́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены чуласці, спагадлівасці. Яму няма каму выказаць свае скаргі, выліць жаль і боль, бо навакол нячулыя, карыслівыя і неспагадлівыя людзі.Івашын.// Які выяўляе адсутнасць чуласці, спагадлівасці. Нячулыя адносіны да чужога гора.
2. Які не рэагуе на што‑н.; раўнадушны. [Настаўніца:] — Які вы ўсё ж нячулы чалавек — такая музыка, а вы яе бязлітасна хочаце перапыніць.Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павялі́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
1. Зрабіць большым па колькасці, велічыні, аб’ёму. Павялічыць плошчу пасеву. Павялічыць прадукцыйнасць працы. □ Сонца павялічыла цень чалавечы на цэлую галаву.Мурашка.
2. Зрабіць большым па сіле, інтэнсіўнасці, ступені. Адзін толькі .. [Максім] раскажа .. [Веры] пра ўсё, бо адны хаваюць праўду, шкадуючы яе, другія хлусяць, імкнучыся павялічыць яе гора.Машара.[Гастэла] павялічыў даўгалецце сваёй радзіме дарагой.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перажыва́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. перажываць.
2. Асобы псіхічны стан, які выяўляецца ў наяўнасці якіх‑н., звычайна непрыемных, адчуванняў, пачуццяў. Змучаны бяссоннем і душэўнымі перажываннямі, Злобіч меў цяпер выгляд яшчэ больш пахмуры і суровы.М. Ткачоў.У маладосці рэдка здараецца, каб не спалася, хіба толькі ў часы цяжкіх перажыванняў, гора.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хма́рыць, ‑рыць; незак.
1.безас. Зацягваць хмарамі. Цішыня. Туман з імшар Напаўзае. Трохі хмарыць.Зарыцкі.
2.перан.; каго-што. Разм. Засмучаць, азмрочваць. Вочы хмарыць гора паланянак, Каміноў жахлівых чорны чад.Барадулін.Сатлела ў шафах шмат забытых кніг з тых дзён далёкіх доктара Скарыны... Хай сіл не хопіць для задум маіх, а кроў гарыць, і хмараць лоб маршчыны.Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЗАРЭ́ВІЧЫ, Азарэвічавы,
сям’я бел. і рус. акцёраў 18—19 ст.
Пелагея (па сцэне Жывакіна; ?, Шклоў — ?), артыстка балета. Прыгонная. Вучылася ў балетмайстра Марыядзіні. Пры мадонна балета Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1799 адпушчана на волю, выступала на пецярбургскай, потым да 1812 на маскоўскай сцэне. Маці акцёра В.І.Жывакіні.
Кацярына Лук’янаўна (?, Шклоў — пасля 1870), артыстка балета. Прыгонная. Пляменніца Пелагеі, маці Надзеі і Марыі Азарэвіч. Вучаніца балетмайстра М.Пранчынскага. Да 1799 вядучая танцоўшчыца Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800 перададзена дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў. У 1802 адпушчана на волю.
Надзея Апалонаўна (па сцэне Азарэвіч 1-я, па мужу Навіцкая; каля 1802, Пецярбург — ?), артыстка балета і драмы. Вучылася ў імператарскім тэатр. вучылішчы ў балетным класе і ў т.зв. «маладой трупе» А.Шахаўскога. У 1821—27 выступала на пецярбургскай імператарскай сцэне. Вызначалася ў пантамімных балетах Агюста і Ш.Дзідло.
Марыя Апалонаўна (па сцэне Азарэвіч 2-я; 1804, Пецярбург — 14.11.1888), драм. актрыса. Вучаніца Шахаўскога і К.Сямёнавай. У 1821—43 выступала на пецярбургскай імператарскай сцэне ў трагедыях і камедыях. Першая выканаўца ролі Лізы ў спектаклі «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (паст. 1831).
Да арт.Азарэвічы. Надзея Апалонаўна і Марыя Апалонаўна. Невядомыя мастакі.