МОНАКУЛЬТУ́РА (ад мона... + лац. cultura вырошчванне, развіццё),

працяглае нязменнае вырошчванне с.-г. раслін аднаго віду на адным і тым жа ўчастку без севазвароту. Вядзе да аднабаковага спусташэння глебы (напр., М. збожжавых культур збядняе глебу на фосфар, бабовых — на фосфар і кальцый, буракоў, бульбы — на калій), памяншэння колькасці гумусу (найб. хуткае пры М. прапашных культур), разбурэння структуры і эрозіі глебы, зніжае яе ўрадлівасць, спрыяе размнажэнню спецыфічных шкодных насякомых, узбуджальнікаў хвароб, пустазелля, што значна зніжае ўраджайнасць. Адмоўныя эфекты М. часова памяншаюцца агратэхн. прыёмамі, хім. сродкамі. Таксама М. наз. адзіная с.-г. культура, якая вырошчваецца ў гаспадарцы.

т. 10, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЫЛАВА́Я БУ́РА,

перанос вялікай колькасці часцінак глебы або пяску моцным ветрам у пустынях, паўпустынях і разараных стэпах. Найб. моцныя буры пераносяць мільёны тон пылу на сотні (зрэдку тысячы) кіламетраў, рэзка пагаршаюць бачнасць, за што іх называюць чорнымі бурамі. Часцей адзначаюцца летам, у час сухавеяў, але магчымы і ў бясснежныя зімы. Моцныя П.б. ўзнікаюць пры нерацыянальным выкарыстанні зямлі, наносяць вял. страты сельскай гаспадарцы, засыпаюць пасевы, знішчаюць паверхневы слой глебы. Барацьба з П.б. праводзіцца з дапамогай полеахоўных лясных палос, снега- і водазатрымання, безадвальнага ворыва і інш. агратэхн. мерапрыемстваў. На Беларусі з’явы, падобныя на П.б., адбываюцца часам на асушаных тарфяніках.

т. 13, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трубча́сты і трубкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму трубы (у 1 знач.), трубкі (у 1 знач.). Трубчастая косць. Трубкаватае сцябло. // Які складаецца з трубачак, цыліндрычных ячэек (аб будове матэрыялу, рэчыва). Трубкаватыя фільтры. Трубчастая будова глебы. // Зроблены з труб, трубак. Трубчастыя рыштаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэ́за, ‑ы, ж.

1. Шматразцовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш. Фрэза круціцца настолькі хутка, што здаецца, нібы каля дэталі павісла лёгкае белае воблачка. Васілёнак.

2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы і пад. Дарожная фрэза.

[Ад фр. fraise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эро́зія, ‑і, ж.

1. У геалогіі — разбурэнне горных народ, паверхні зямлі вадой, ільдом або ветрам. Ледніковая эрозія. Эрозія глебы.

2. У тэхніцы — разбурэнне паверхні металаў пад уздзеяннем механічных фактараў ці электрычных разрадаў.

3. У медыцыне — утварэнне язваў на паверхні эпітэлію.

[Лац. erosio — раз’яданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слой м., в разн. знач. слой, пласт;

ве́рхнія слаі́ гле́бы — ве́рхние слои́ по́чвы;

шыро́кія слаі́ насе́льніцтва — широ́кие слои́ населе́ния;

○ культу́рны с. зямлі́ — культу́рный слой земли́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАРАЗМІ́НЫ (ад грэч. marasmos знясіленне, згасанне),

таксічныя рэчывы (альдэгіды, аміяк і інш.), якія выдзяляюць многія мікраарганізмы. Напр., тыя, што насяляюць лясны подсціл, верхнія слаі глебы. Прыгнечваюць дзейнасць вышэйшых раслін.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

клубіе́на

(н.-лац. clubiona)

павук сям. клубіянідаў, які жыве на адкрытых месцах, на нізкіх раслінах, паверхні глебы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лізі́метр

(ад ліз- + -метр)

прыбор для вымярэння колькасці вады, якая прасочваецца ў глыбіню праз паверхневыя пласты глебы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гу́мус

(лац. humus = зямля, глеба)

састаўная частка глебы, якая ўтварылася з рэшткаў жывёльных і раслінных арганізмаў, перагной.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)