Від пісьмовай школьнай работы, звязаны з выкладаннем сваіх думак на пэўную тэму. [Клара] амаль кожны дзень прасіла Славу што-небудзь зрабіць: чарцёж, дамашняе сачыненне...Хомчанка.[Дзёма:] — Мы [вучні] пісалі нават сачыненне па тэму: «Наша школа».Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРАМАВУГО́ЛЬНІК,
чатырохвугольнік, у якім усе вуглы прамыя; асобны відпаралелаграма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нінаві́дны ’непрыгожы, непрыглядны’ (жлоб., Жыв. сл.). Відаць, ненавідны (гл. ненавідзець) з тыповым фанетычным пераходам не > ні або змяшэннем, адмоўных часціц не і ні (Карскі 2–3, 450). Аднак семантыка дапускае другаснае збліжэнне з від ’выгляд; твар’, параўн. выраз на від ’на выгляд, тварам’ (+ні на від?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЮСТЭ́РКА,
цела з адбівальнай паверхняй, няроўнасці якой не перавышаюць долей даўжыні хвалі (эл.-магн. ці гукавой). Выкарыстоўваецца ў побыце, астр. і фіз. прыладах, ультрагукавой апаратуры, медыцыне і інш.
Уласцівасці Л. вызначаюцца каэфіцыентам адбіцця матэрыялу, з якога яно зроблена, і формай яго паверхні. Каэфіцыент адбіцця ўплывае на энергію адбітай хвалі, для яго павелічэння на паверхню Л. наносяць тонкі слой металу або мнагаслойнае дыэл. пакрыццё. Форма Л. вызначае від адбітай хвалі (плоскай, цыліндрычнай, сферычнай). Плоскае Л. змяняе толькі напрамак распаўсюджвання хвалі і захоўвае яе від (напр., плоская хваля застаецца плоскай, сферычная — сферычнай). Увагнутыя і выпуклыя Л. з паверхняй рознай формы змяняюць напрамак распаўсюджвання і від адбітай хвалі, напр., плоская хваля пры адбіцці ад знешняй паверхні конуса пераўтвараецца ў цыліндрычную, цыліндрычная пры адбіцці ад унутранай паверхні конуса — у плоскую. Аптычныя Л. пазбаўлены храматычнай аберацыі (гл.Аберацыі аптычных сістэм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАСМЕ́ШКІ (Hippolais),
род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Жывуць у мяшаных і лісцевых лясах, хмызняках, парках, садах, скверах. На Беларусі 1 від — П. зялёная, або пеначка-перасмешка (H. icterina). Звычайны пералётны і пралётны від. Гнёзды на дрэвах ці кустах.
Даўж. да 16 см, маса да 15 г. Гукі песень самцоў запазычаны ў інш. птушак (адсюль назва). Кормяцца насякомымі, ягадамі. Адкладваюць да 6 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯДРАНЕ́Ц (Thesium),
род кветкавых раслін сям. санталавых. Больш за 300 відаў. Пашыраны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных паясах. На Беларусі 1 від — Я. беспрыкветнікавы (T. ebracteatum). Расце на сухіх лугах, схілах, у лясах на ўзгорках і ўзлесках. Часам на Пд рэспублікі трапляецца заносны від Я. палявы (T. arvense).
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы. Паўпаразіты, развіваюцца на каранях інш. раслін. Лісце пераважна жаўтавата-зялёнае. Кветкі дробныя, зеленаватыя, адзіночныя, пазушныя. Плод — арэшкападобны.