force​1 [fɔ:s] n.

1. сі́ла, моц;

the force of the blow/explosion моц уда́ру/вы́буху

2. гвалт; насі́лле;

by force гва́лтам, гвалто́ўна;

use force прымяня́ць насі́лле

3. звыч. pl. the forces mil. во́йска;

government forces ура́давае во́йска;

the armed forces узбро́еныя сі́лы;

a peace-keeping force міратво́рчыя сі́лы

4. phys. сі́ла;

the force of gravity сі́ла прыцягне́ння

5. the force палі́цыя

♦

in force мно́ства, шмат;

be in force мець сі́лу, дзе́йнічаць (пра закон, правіла);

bring into force уво́дзіць у сі́лу;

come/enter into force увахо́дзіць у сі́лу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БАБРО́К-ВАЛЫ́НСКІ (Дзмітрый Міхайлавіч) (да 1356 — каля 1389),

князь, адзін з бліжэйшых баяр вял. кн. Дзмітрыя Іванавіча Данскога, быў жанаты з яго сястрой Ганнай. Сын літоўскага кн. Карыята Міхала Гедзімінавіча. Выехаў з Валыні ў Маскву (верагодна, паміж 1366—68). Удзельнічаў у паходах на Разань (1371), супраць волжскіх булгар (1376) і ВКЛ (1379). У Кулікоўскай бітве 1380 разам з кн. Уладзімірам Андрэевічам Храбрым камандаваў засадным палком, які дзякуючы вытрымцы і ваен. майстэрству Баброва-Валынскага своечасовым ударам змяніў ход бітвы на карысць рус. войска.

т. 2, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕ́ЗІЯ (Alesia),

старажытнае гальскае паселішча-опідум (сучасны г. Аліз-Сент-Рэн, Францыя), аблогай і ўзяццем якога Юлій Цэзар у 52 да н.э. скончыў шматгадовую гальскую вайну. Займала пл. 57 га, была абкружана сцяной і ровам. Алезія абараняла 20-тыс. войска галаў на чале з Верцынгетарыгам. Раскопкамі выяўлены рэшткі тысяч гальскіх воінаў (са зброяй і інш. рэчамі), якія па загадзе Цэзара былі скінуты ў выкапаны рымлянамі аблогавы роў даўжынёй 13 км; гальскія і правінцыяльна-рымскія дамы (пасля вайны жыццё ў Алезіі працягвалася), храмы, арэна.

т. 1, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́МВРЫ (лац. Cimbri),

адно з плямён стараж. германцаў. Спачатку жылі на Пн п-ва Ютландыя. У канцы 2 ст. да н.э. рушылі на Пд ва Усх. Альпы, дзе ў 113 да н.э. разбілі стараж.-рым. войска. У 109, 107 і 105 да н.э. перамагалі рымлян у Галіі. Разам з тэўтонамі, амбронамі і гарудамі прасунуліся ў Італію, аднак 30.7.101 да н.э. былі разгромлены рым. арміяй пад камандаваннем Г.Марыя каля Верцэлаў (цяпер г. Верчэлі). Міграцыя К. — першае гістарычна даказанае перасяленне стараж.-герм. плямён на Пд.

т. 8, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ЎЧАНКА (Емяльян Рыгоравіч) (18.8.1899, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 1.5.1966),

генерал-маёр (1943). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Зах. фронце і па ліквідацыі фарміраванняў Махно і Пятлюры. У Вял. Айч. вайну на Ленінградскім фронце: нач. штаба, нам. камандзіра стралк. корпуса, нач. штаба арміі, нам. нач. тылу Войска Польскага; удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Вісла-Одэрскай і інш. аперацый. У 1947—53 на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі.

т. 14, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКУРАТО́ВІЧ ((Skuratowicz) Пётр) (1.8.1891, в. Вялікія Філіпкавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — крас. 1940),

польскі ваенны дзеяч. Ген. брыгады Войска Польскага (1939). Скончыў кадэцкі корпус у Полацку (1909), вучыўся ў кав. школе ў Елізаветградзе (цяпер Кіраваград, Украіна; 1909—11). З 1917 у 1-м польскім корпусе ген. Ю.​Р.​Доўбар-Мусніцкага, з 1918 у Войску Польскім. Камандаваў шэрагам польскіх кав. злучэнняў, у т. л. Цэнтрам навучання кавалерыі ў г. Грудзёнз. У 1939 інтэрніраваны сав. войскамі. Загінуў у лагеры для ваеннапалонных.

Ю.​В.​Грыбоўскі.

т. 14, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

та́барышча

1. Месца, дзе стаяла войска; качэўе цыганоў; бойкае месца (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж та́бар (БРС).

2. Выган, паша (Краснап. Бяльк.).

□ ур. Та́барышча (месца, дзе стаяў лагер Пятра I у 1708 годзе) каля в. Лясная Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

гва́рдыя

(польск. gwardia, ад іт. guardia)

1) лепшая, адборная частка войска;

2) асобыя фарміраванні для вайсковых або паліцэйскіх мэт у некаторых краінах;

3) перан. выпрабаваная частка якой-н. сацыяльнай групы, грамадскай арганізацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АДАХО́ЎСКІ (Хрыстафор) (? — 1661),

ваенны дзеяч ВКЛ. Палкоўнік. Служыў у гусарскай харугве Х.​Паца (1648). За свой кошт сфарміраваў харугву лёгкай кавалерыі, на чале якой змагаўся са шведамі ў Жамойці, Інфлянтах і Курляндыі (1655—60). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 камандаваў палком, у 1660—61 на чале 15 харугваў удзельнічаў у баях супраць войска Далгарукага на тэр. Беларусі. Удзельнік канфедэрацыі супраць караля Яна II Казіміра, бітвы пад Кушлікамі 1661. Выступіў прыхільнікам замірэння з каралём. Загінуў у час узбр. сутычкі сярод канфедэратаў.

П.​Р.​Казлоўскі.

т. 1, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБО́ЗНЫ,

1) пасада ў войску ВКЛ і Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. Прызначаўся гетманам, з 1776 — каралём. Займаўся раскватараваннем войскаў: выбарам месца пад лагер, яго ўмацаваннем. Галоўных абозных было 2 — каронны (польскі) і літоўскі.

2) Выбарная вайск. пасада на Украіне ў 17—18 ст. Генеральныя абозныя арганізоўвалі гетманскае войска, забяспечвалі яго харчаваннем і фуражом, кіравалі артылерыяй, удзельнічалі ў перагаворах, расследавалі злачынствы, палкавыя былі нам. казацкіх палкоўнікаў, узначальвалі палкавую артылерыю.

3) Ніжэйшы чын пры ваен. гужавым транспарце і абозах у дарэв. Расіі і інш. краінах.

т. 1, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)