zabawka

zabawk|a

ж. цацка; забаўка;

dziecinna ~a — а) дзіцячая цацка;

перан. дробязь; глупства;

to jest dla niego ~ą — гэта для яго пустая (лёгкая справа);

być ~ą w czyich rękach (czyim ręku) — быць цацкай у чыіх руках

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

darmo

1. дарэмна, марна, дарма;

2. задарма; бясплатна;

na pół darmo — амаль задарма; за паўцаны;

dostałam to darmo — я атрымала гэта задарма;

nie jeść chleba darmo — не есці дарма хлеба;

trudno i darmo разм. нічога не паробіш

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

расчёт м.

1. в разн. знач. разлі́к, -ку м.;

хозя́йственный расчёт гаспада́рчы разлі́к;

за нали́чный расчёт за ная́ўны разлі́к;

взять расчёт узяць разлі́к;

у меня́ с ним бу́дет осо́бый расчёт у мяне́ з ім бу́дзе асо́бны разлі́к;

я сказа́л э́то с расчётом я сказа́ў гэ́та з разлі́кам (наўмы́сна);

жить с расчётом жыць ашча́дна;

пулемётный расчёт воен. кулямётны разлі́к;

расчёт парово́го котла́ техн. разлі́к параво́га катла́;

2. (предположение) разлі́к, -ку м., меркава́нне, -ння ср.;

по мои́м расчётам он до́лжен ско́ро прие́хать па маі́х разлі́ках (меркава́ннях) ён паві́нен ху́тка прые́хаць;

3. (выгода) вы́гада, -ды ж.; (смысл) сэнс, род. сэ́нсу м.;

мне нет расчёта е́хать туда́ мне няма́ сэ́нсу е́хаць туды́;

а како́й мне расчёт э́то де́лать а яка́я мне вы́гада гэ́та рабі́ць;

взять в расчёт прыня́ць пад ува́гу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ужII

1. нареч. ужо́;

он уж не ма́ленький ён ужо́ не мале́нькі;

он уж давно́ здесь ён ужо́ даўно́ тут;

2. усилительная част. ужо́;

не так уж пло́хо не так ужо́ дрэ́нна;

о́чень уж мно́го де́ла ве́льмі ўжо шмат спраў (рабо́ты);

на что уж на што ўжо; кроме того, иногда переводится также другими част. и сочетаниями, в частности: (в знач. «право же») ужо́ ж.; (в знач. «уж и») ужо́ і;

уж я не зна́ю я ўжо і не ве́даю; (в сочетании с част. «вот» при восклицании) вось дык, вось гэ́та (дык) ужо́;

вот уж непра́вда! вось дык няпра́ўда!;

вот уж нет! вось гэ́та дык ужо́ не!; (при угрозе) вось, ж. (жа);

уж я тебя́ вось я табе́! я ж. табе́!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ґе́ґа1 ’крэмень’ (гродз., таксама ў бел. гаворках Польшчы; гл. Лекс. балтызмы, 40–41), ’камень’ (Сцяшк.). Мяркуюць, што гэта магчымае запазычанне (з варыянтам дзе́га) з літ. мовы. Параўн. літ. dẽgti, dẽginti ’паліць’, dẽgas, dẽgalas ’галавешка, кнот’ (гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40–41; Смулкова, Z polsk. stud. slawist., ser. 2, 1963, 215–221). Параўн. яшчэ Сл. паўн.-зах., 439.

Ґе́ґа2 ’парода гусей’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gẽgalas ’нырок’, gẽgė ’зязюлька’. Але, магчыма, і самастойнае ўтварэнне (ад ге́гаць, ґе́ґаць, гл.). Параўн. польск. gęga ’гусь’ (< gęgać ’гегаць’). Гл. Слаўскі, 1, 272.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гліст ’гліст’ (БРС). Слова, вядомае ў слав. мовах у двух варыянтах: *glista, *glistъ. Параўн. рус. глиста́, глист, укр. глиста́, глист, чэш. hlísta, hlíst, польск. glista, балг. глист, глиста́, серб.-харв. гли́ста, гли̑ст і г. д. У слав. мовах гэта лексема, акрамя ’гліст’, азначае таксама ’чарвяк, дажджавы чарвяк і да т. п.’ Лічыцца роднасным з прасл. лексемамі *glěvъ, *glьjь (гл. глей). Першапачатковае значэнне ’штосьці слізкае’. Агляд форм і этымалагічных версій гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 128–129. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 413; Слаўскі, 1, 284–285; Бернекер, 1, 304; далей БЕР, 4, 249.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́ля, гу́ла ’гуля’ (БРС). Рус. гуля, укр. гуля, польск. gula і г. д. Прасл. *gulʼa ’тс’ (агляд семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 169–170). Лічыцца звязаным са ст.-інд. gōla‑ ’шар’, ст.-ісл. kúla ’шар, мяч, гуля’ і інш. Гл. Фасмер, 1, 473 (там агляд версій). Бернекер (1, 362) прапануе іншую версію; сувязь з серб.-харв. гу́лити ’здзіраць скуру, кару’. Гэта тлумачэнне, якое Слаўскі (1, 376) лічыць няпэўным, Трубачоў (там жа, 170) лічыць верагодным.

Гу́ля ’голуб і галубка’ (Нас.). Відаць, ад гукапераймальнага гулю‑гулю (Нас.), якім прынаджваюць голуба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіжа́ць ’быць надта ўзбуджаным’ (Сцяшк.). Гэты дзеяслоў звязаны з назвай насякомага гіж (гл.). Такая сувязь зразумелая і звычайная. Параўн. у польск. мове giez ’авадзень’, gzić się ’скакаць, бегаць, сваволіць і да т. п.’ (гл. гэта слова ў Слаўскага, I, 387). Сюды ж і гіжува́ць ’бегаць ад укусаў сляпнёў, аваднёў і мух’ (Бяльк.).

Ґіжа́ць ’кішэць’ (Сцяц.), ґіжэ́ць ’кішэць, звінець, гудзець, гаманіць, крычаць’ (Сл. паўн.-зах.). Здаецца, гэтыя словы ўзніклі азванчэннем зычных з кішэць (гл.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 224), бел. дыял. гіжа́ць з’яўляцца ітэратывам-дуратывам на ‑jati ад дзеяслова *gъziti (з падаўжэннем ъ > у).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́ліць ’біць мяч гілкай’, гілка ’палка, якой падкідваюць мяч у час гульні’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 221) вельмі непераканаўча аб’яднаў пад праформай *gyliti далёкія па семантыцы словы: серб.-харв. ги̏лити ’шчыкатаць’, ги́льати ’хадзіць па гразі, вадзе, снегу’, рус. дыял. ги̏лить ’смяшыць, балакаць’ і рус. дыял. паўд. ги́лить, гыли́ть ’падкідваць мяч’, укр. гили́ти ’падбіваць мяч гилкою’. Лепш меркаваць, што ў бел. мове і паўд.-рус. гаворках гэта проста запазычанне з укр. Параўн. укр. ги́лка, гі́лка ’галінка; палка для падбівання мяча; гульня ў мяч’. Непераканаўча таксама (аб укр. словах) Рудніцкі, 1, 614.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даве́дацца ’даведацца’ (БРС). Рус. дове́даться, укр. дові́датися, польск. dowiedzieć się, чэш. dověděti se і г. д. Прасл. *dověděti sę ’даведацца’. Звязана з *vědati ’знаць, ведаць’, *věděti ’тс’ (параўн. бел. ве́даць, рус. ве́дать, укр. ві́дати, ст.-рус., ст.-слав. вѣдѣти, чэш. věděti, польск. wjedzieć, славен. védeti, в.-луж. wjedźeć, н.-луж. wjeźeś і г. д.). Параўн. ве́даць (гл. ЭСБМ, 2, 80). Вельмі дзіўна, што гэта слова (*dověděti sę) адсутнічае ў Трубачова, Эт. сл., 5. Калі нават не лічыць яго агульнаславянскім, то прынамсі, у якасці праславянскага дыялектызма яно ўваходзіла ў праславянскі лексічны фонд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)