The girls skipped rope — Дзяўча́ткі скака́лі празь вяро́ўку
3) праміна́ць, прапуска́ць, рабі́ць про́пуск
He skips as he reads — Ён ро́біць про́пускі, калі́ чыта́е
to skip a grade — пераско́чыць кля́су
informal to skip classes — прапушча́ць ле́кцыі
2.
n.
ско́к, падско́к -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
го́рыч, ‑ы, ж.
1. Горкі пах, горкі смак. Горыч дыму. □ Дзіцячай усмешкай застыну, Калі прыгадаецца ранак, Забытая горыч палыну, Драўляны даверлівы ганак.Вярба.
2.перан. Цяжкае, горкае пачуццё, выкліканае горам, няўдачай, крыўдай і пад. Горыч паражэння. Горыч разлукі. □ Боль і горыч ад незаслужанай крыўды ахапілі сэрца старога, і ён, стоячы на скрыжаванні дарог, у думках звяртаецца да сына.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Ствараць грукат. Ноч над зямлёй плыла. Грукала навальніца.Калачынскі.Зямлю скаваў мароз, і боты грукаюць на ўсё наваколле.Шамякін.// Шумна, з сілай біць, удараць. Як у бубен, у памост Грукаюць падковы.Бялевіч.
2. Тое, што і грукацца (у 1 знач.). Калі каму трэба было чаго, дык ён грукаў у брамку.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балю́ча,
1.Прысл.да балючы (у 2, 3 знач.).
2.безас.узнач.вык., каму-чаму і зінф. Пра фізічны і душэўны боль. Калі мы падышлі да рэчкі, узышло сонца, і снег так заблішчаў, што ажно вачам стала балюча.Хомчанка.Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант не здолеў [Даміра] стрымаць сябе.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́рак, ‑рка, м.
Тое, што і ворчык.
бара́к, ‑а, м.
Лёгкае збудаванне для часовага жылля, бальнічных мэт. Хвала студэнцкаму бараку — Прытулку нашых дум і мар!Аўрамчык.Горад яшчэ ляжаў у руінах. Людзі жылі ў бараках і зямлянках.Асіпенка.Такім я і запомніў яго з тых далёкіх год вайны, калі Ганс Кегель заходзіў зрэдку да нас, у барак.Сачанка.
[Фр. baraque.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гама́рняігамэ́рня, ‑і, ж.
Разм.
1. Шматгалосы крык, бязладная гаворка. Словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ.Чарот.
2. Пра вялікае няўтульнае памяшканне (першапачаткова — як месца шумных зборышчаў). Што .. [Міхал] будзе адзін рабіць у гэтай гамарні? Гэта ж не жарты: тры пакоі, калі мець на ўвазе кухню.Васілевіч.
3.Уст. Металаапрацоўчая майстэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды‑н.; адазваць. А калі выйшлі з зямлянкі, Жаўна адклікаў Лясніцкага ўбок.Шамякін.
2. Вярнуць назад, прапанаваўшы спыніць выкананне ранейшых абавязкаў. Адклікаць дэпутата. Адклікаць часці з фронту. □ Праз два гады Анціпава адклікалі ў горад на партыйную работу.Хадкевіч.
адкліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да адклі́каць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмя́кнуць, ‑не; пр. адмяк, ‑ла; зак.
Зрабіцца мякчэйшым ад вільгаці; адсырэць, размякнуць. Гразь на штанах, мусіць, яшчэ з Карчаватак. Падсохла на сонцы за дзень, пасля зноў адмякла ў рацэ, калі цягалі калёсы.Пташнікаў.// Аслабнуць, адваліцца (пра мароз, холад). Удзень было сонечна, марозна і ціха, а перад захадам сонца неба пачало хмурыцца, адмяк мароз і з усходу павеяў вецер.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апрыто́мнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Прыйсці да прытомнасці, ачуцца. Пад раніцу спала пякельная гарачка, і.. [Максімка] апрытомнеў.Сабаленка.Сарокін апрытомнеў на судне-кране, калі знялі скафандр.Данілевіч.// Апамятацца, набыць здольнасць спакойна дзейнічаць і разважаць. Па тым, што да іх падбег толькі адзін чалавек, Арлоўскі здагадаўся, што бой яшчэ не скончаны. Ад гэтай думкі ён адразу апрытомнеў.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аспе́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Кніжн. Пункт погляду, з якога разглядаюцца прадметы, паняцце з’явы; разуменне чаго‑н. у пэўнай плоскасці. Другі важны аспект у рабоце з чалавекам — павышэнне яго сацыяльная, грамадзянскай адказнасці, усталяванне пачуцця дысцыпліны, высокай культуры ў працы.Машэраў.Але прырода ў Коласа, паэта-селяніна, не толькі прадмет любавання, яна, калі хочаце, мае сацыяльны аспект.Навуменка.
[Ад лац. aspectus — погляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)