V, хімічны элемент V групы перыяд. сістэмы, ат. н. 23, ат. м. 50,9415. Прыродны складаецца з 2 ізатопаў: 51V (99,76%) і слаба радыеактыўнага 50V (0,24%, перыяд паўраспаду 1014 гадоў). Належыць да рассеяных элементаў, трапляецца ў выглядзе мінералаў (гл.Ванадыніт). У зямной кары знаходзіцца 0,019% па масе.
Пластычны серабрыста-шэры метал, шчыльн. 6110 кг/м³, tпл 1920 °C. Устойлівы да ўздзеяння раствораў неарган. к-т, соляў і шчолачаў. Раствараецца ў канцэнтраваных к-тах, у расплавах шчолачаў, на паветры акісляецца да ванадатаў. Пры 600—800 °C узаемадзейнічае з кіслародам, з азотам утварае нітрыд (VN, tпл 2360 °C), з вугляродам — карбід (VC, чорныя крышталі, tпл каля 2830 °C, мае высокую цвёрдасць). Крыніца здабычы — жал. руды, якія маюць злучэнні ванадыю. Атрымліваюць з пентаксіду дыванадыю V2O5 металатэрмічным аднаўленнем. Выкарыстоўваюць як легіруючы кампанент сталяў і спец. сплаваў для авіяц. і касм. тэхнікі, суднабудавання; кампанент звышправодных сплаваў. Злучэнні ванадыю таксічныя; ГДК для V2O5 0,1—0,5 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМУТ (лац. Bismuthum),
Ві, хімічны элемент V групы перыяд. сістэмы, ат. н. 83, ат. м. 208,9804. Прыродны мае 1 стабільны ізатоп 209Bi. У зямной кары знаходзіцца 2∙10−5 % па масе. Трапляецца ў выглядзе мінералаў (гл.Вісмутавыя руды). Крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал, шчыльн. 9800 кг/м³, tпл 271,4 °C (пры плаўленні памяншаецца ў аб’ёме), tкіп 1564 °C.
Устойлівы ў сухім паветры, пры t вышэй за 1000 °C гарыць (утварае аксід Bi2O3). Раствараецца ў к-тах азотнай і канцэнтраванай сернай (пры награванні). З галагенамі пры 200—250 °C утварае трыгалагеніды (напр., вісмуту хларыд BiCl3), з большасцю металаў пры сплаўленні — інтэрметал. злучэнні вісмутыды (напр., вісмутыды натрыю Na3Bi, магнію Mg3Bi2). Атрымліваюць пры перапрацоўцы пераважна свінцовых руд. Выкарыстоўваецца як кампанент легкаплаўкіх сплаваў (напр., сплаў Вуда), бабітаў, як цепланосьбіт у ядз. рэактарах (расплаў), для вытв-сці пастаянных магнітаў, у прыладах для вымярэння напружанасці магн. поля. Злучэнні вісмуту выкарыстоўваюць у вытв-сці керамікі, фарфору, спец. шкла, як антысептычныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́РВІНСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у Валагодскай і Яраслаўскай абл. Расіі, у межах Малога-Шэкснінскай нізіны, на паўн.-зах. узбярэжжы і прыбярэжных мелкаводдзях Рыбінскага вадасх.Засн. ў 1945. Пл. 113 тыс.га, у т. л. 45 тыс.га акваторыі. Названы ў гонар Ч.Дарвіна. У межах Валагодскай вобл. ахоўная зона шыр. каля 2 км, агульнай пл. 17 тыс.га. Флора тыповая для падзоны паўд. тайгі; асн. тыпы расліннасці — лясы (каля 47 тыс.га) і балоты (больш за 17 тыс.га). Хваёвыя бары, сфагнавыя балоты; сярод 37 рэдкіх відаў вышэйшых раслін занесены ў Чырвоную кнігу Расіі: чаравік сапраўдны і надбароднік бязлісты, касач сібірскі з рэгіянальнага спіса рэдкіх і знікаючых відаў флоры Пнеўрап.ч. Расіі. У фауне 37 відаў млекакормячых (у т. л. буры мядзведзь, куніца, лось, дзік, гарнастай і інш.), 200 відаў птушак (глушэц, цецярук, рабчыкі, шэры журавель, вадаплаўныя і балотныя віды), нерасцілішчы каштоўных рыб (лешч, судак, лінь і інш.). З 1963 доследная ферма па вырошчванні глушцоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЕЗАВУГЛЯРО́ДЗІСТЫЯ СПЛА́ВЫ,
сплавы жалеза з вугляродам на аснове жалеза. Найб. пашыраныя тэхн. Ж.с. сталь (мае да 2% вугляроду C па масе) і чыгун (2—4,6% C).
У Ж.с. вуглярод утварае цвёрдыя растворы ўкаранення на аснове паліморфных мадыфікацый жалеза (аўстэніт — раствор C у γ-Fe, мае да 2,03% C, метал. аснова Ж.с. пры т-ры вышэй за 727 °C; ферыт — раствор C у α-Fe, мае да 0,025% C, аснова сплаваў пры t<727 °C), цэментыт (карбід жалеза Fe3C) ці прысутнічае ў свабодным стане ў выглядзе графіту. Графіт маюць Ж.с., якія атрымліваюць пры павольным раўнаважным ахаладжэнні расплаву Fe—C (шэры ці коўкі чыгун). Метастабільны Fe3C утвараецца пры хуткім ахаладжэнні расплаву, мае высокую цвёрдасць, крохкі. Мех. ўласцівасці Ж.с., пераважна сталі, паляпшаюць пры тэрмічнай апрацоўцы сплаваў пасля зацвярдзення: пры водпуску аўстэніт паступова раскладаецца на цэментыт і ферыт (сталь набывае высокую пластычнасць), пры загартоўцы ператвараецца ў мартэнсіт (павышаюцца цвёрдасць і зносаўстойлівасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РГЕЛЬ (ням. Mergel),
асадкавая горная парода змешанага глініста-карбанатнага складу. Колер светлы, пераважна шэры, з рознымі адценнямі. Тэкстура сланцаватая, аалітавая, мелападобная, шчыльная, зямлістая, камякаватая. Парода глеістая, у вільготным стане пластычная, пасля высыхання рыхлая. Вылучаюцца гліністы М. (25—50% карбанатаў), уласна М. (50—75%) і вапнавы М. (75—95%). У залежнасці ад дамешак адрозніваюць М. даламітавыя, крэменязёмістыя, пясчаныя, глаўканітавыя і інш. Утвараецца пераважна ў марскіх умовах, а таксама на дне азёр, у тарфяных балотах, на вільготных лугах. Трапляецца ў адкладах ад верхняга пратэразою да антрапагену. Заляганне пластавое, радзей лінзападобнае. Шырока выкарыстоўваецца ў цэм. прам-сці. На Беларусі для вытв-сці цэменту, буд. матэрыялу і вапнавых угнаенняў здабываецца М. марскога паходжання. Найб. радовішча Камунарскае (Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.), дзе прамысл. запасы складалі 386,5 млн.т (1999). Выяўлена таксама 300 пакладаў вапнавага прэснаводнага М. з агульнымі запасамі да 200 млн.т.
Літ.:
Копысов Ю.Г. Мергельно-меловые породы востока Белоруссии. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШЫ́НЫЯ, мышападобныя,
мышы (Muridae),
сямейства млекакормячых атр. грызуноў. 5 (6) падсям., 100—120 родаў, больш за 480 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у разнастайных прыродных і антрапагенных ландшафтах, у памяшканнях, стагах сена, саломы і інш. Актыўныя на змярканні і ноччу. Шкодзяць збожжавым, лясным і садовым культурам. Удзельнікі цыркуляцыі інфекц. хвароб. 8 відаў у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 4 роды, 7 відаў (пацукі чорны і шэры; мыш дамавая — Mus musculus; мыш жаўтагорлая — Apodemus flavicollis; мыш лясная — A. silvaticus; мыш-малышка — Micromys minutus; мыш палявая, або жытнік — A. agrarius).
Даўж. цела 5—50 см, хваста да 45 см. Морда выцягнутая, завостраная, вочы і вушы вялікія. Поўсць бурая або шэрая з рыжым ці чорным адценнем. Хвост голы. Кормяцца пераважна насеннем, некат. ўсёедныя. Нараджаюць да 22 дзіцянят, да 10 разоў за год. М. — корм для многіх звяроў, птушак, паўзуноў. Многія віды — аб’ект генетыка-папуляцыйных, фізіял. і эталагічных даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСТЫ́Р,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл.Засн. ў 1994 у мэтах захавання эталоннага ўчастка прыродных балотна-лугавых угоддзяў з рэдкімі відамі жывёл і раслін. Пл. 3440 га. Размешчаны ў міжрэччы Прыпяці і Прастыры (на мяжы з Украінай). Плоская поймавая тэраса з узвышэннем 0,5—1,5 м над урэзам рэк насычана старыцамі. пратокамі, эолавымі наносамі, моцна забалочаная. Пераважаюць балотна-лугавыя ўчасткі з травяністай расліннасцю (адзіны лясны ўчастак чорнаалешніку крапіўнага). Па ўсёй пойме адзіночныя дрэвы вольхі, вербаў белай, ломкай і пяцітычынкавай, месцамі зараснікі з вербаў трохтычынкавай і попельнай. У раслінным покрыве 307 відаў, у т. л. сальвінія плывучая і гарлачык белы занесены ў Чырв. кнігу. Шмат лек., харч., меданосных і інш. гасп.-каштоўных раслін. У фауне — лось, норка еўрапейская, тхор чорны, ласка, выдра, ліс, палёўка вадзяная, бабёр, андатра; у арнітафауне 74 віды, у т. л. бугай і кулон вялікія, бусел чорны, крачка малая, няясыць барадатая, пустальга звычайная, журавель шэры занесены ў Чырв. кнігу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Плясні́вы (плясьнівыіі) ’сівабелаваты (пра каня)’ (Бяльк.), пляснівы ’вяснушкаваты’ (кліч., Жыв. сл.; рэч., светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), ’плямісты’ (рэч., Нар. сл.), ’заплеснявелы’ (Сцяшк. Сл.), ’колер поўсці ў каня ці каровы, дзе змешаны белая і рыжая поўсці’ (Варл.). Апошняе ст.-бел.плесннвыіц плесневый ’светла-шэрай масці’ (1552 г.) — са ст.-польск.pleśniwy ’конь з белымі плямкамі на шэрсці’ (Булыка, Лекс. запазыч., 124). Параўн. таксама і ст.-чэш.plesnivy ’сівы, бела-шэры (пра каня)’, ’пакрыты плесняй’. Да плесні, плесня (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змя́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад змяць.
2.узнач.прым. Нягладкі, няроўны, са складкамі, маршчынамі, умяцінамі; мяты. У ненадпісаным канверце ляжала трохрадковая запіска Гэлі і змяты, пажаўцелы ліст.Гартны.
3.узнач.прым. Прыбіты, прытаптаны (пра расліны). Адчуваеш, як пад плашч-палаткай Змяты падымаецца мурог...Аўрамчык.
4.перан.; узнач.прым.Разм. Са слядамі стомленасць змораны, нясвежы (пра твар). Непамыты пасля сну і змяты твар .. [Ракуцькі] быў шэры, і смутак ляжаў на ім.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАПНЯ́К,
асадкавая горная парода, складзеная з карбанатаў кальцыю (кальцыт, радзей араганіт). Мае прымесі даламіту, гліністых і пясчаных часцінак і інш. Нярэдка ўключае рэшткі вапняковых шкілетаў выкапнёвых арганізмаў. Колер белы, шэры з рознымі адценнямі. Шчыльн. 2700—2900 кг/м³.
Паводле паходжання вапнякі бываюць: арганагенныя — з ракавін (ракушачнікі) або з калоній каралаў, імшанак, водарасцяў; арганагенна-абломкавыя (дэтрытусавыя) — з абломкаў арган. рэшткаў; абломкавыя — з абкатаных карбанатных абломкаў; хемагенныя; перакрышталізаваныя. Вапняк звязаны паступовымі пераходамі з даламітамі, глінамі, пясчанікамі і інш.; пры метамарфізме пераходзіць у мармур. Большасць вапнякоў марскога паходжання, аднак ёсць і вапнякі прэснаводных азёраў, засоленых поймаў, мінер. крыніц (вапнавыя туфы і інш.). Пласты дасягаюць магутнасці ў сотні і тысячы метраў. Здольныя да ўзнікнення з’яў карсту.
На Беларусі вапняк найб. пашыраны ў адкладах дэвону, ардовіку, сілуру, верхняга мелу, трапляецца таксама ў кам.-вуг., пермскай і юрскай сістэмах. Выкарыстоўваецца ў прам-сці (флюсы, выраб фарбаў, шкла, гумы, пластмасаў, лекаў, мыла і інш.), сельскай гаспадарцы (вапнаванне глебы), буд-ве (вапна, цэмент) і архітэктуры, харч. прам-сці (вытв-сць цукру) і інш.