Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
raz, ~u
Iм.
1. удар;
zadawać ~y — наносіць удары;
2. раз;
za pierwszym ~em — у (на) першы раз;
innym ~em — іншым разам;
po pierwszy — (у) першы раз;
wiele ~y — шмат разоў;
dwa ~y z rzędu — два разы запар;
pewnego ~u — аднойчы; аднаго разу;
raz na tydzień — раз на тыдзень;
raz na dzień — раз у (на) дзень;
dwa ~y dwa — два [памножыць] на два;
dwa ~y więcej — у два разы больш; удвая больш;
na ~ie — а) пакуль (што);
б) разм. пакуль!; бывай!;
od ~u — адразу; тут жа;
raz po raz — раз за разам;
raz na zawsze — раз і назаўсёды;
w ~ie czego — увыпадку чаго;
w takim ~ie — у такім выпадку;
w żadnym ~ie — ні ў якім выпадку;
w najgorzsym ~ie — у горшым выпадку; на благі канец;
jak dwa ~y dwa — проста, як двойчы два
II
то..., то... ;
raz tu, raz tam — то тут, то там
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ка́луш ’няўмека’ (Сцяц.). Няясна, магчыма, утворана з калупш, якое да калупша ’нетаропкая, марудная жанчына’, адзначана на ўсходзе (Яўс.). У такім выпадку да калупаць ’марудна рабіць што н.?’ да калупаць (гл.). Адносна семантыкі параўн. яшчэ карэліц.калупа ’маруда’, апошняе прымушае выказаць здагадку і аб магчымай экспрэсіўнай трансфармацыі слова калупа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЯ́ТАЯ РЭСПУ́БЛІКАў Францыі,
палітычны рэжым паводле дзеючай канстытуцыі 1958 (падрыхтавана ўрадам Ш. дэ Голя, прынята рэферэндумам 28.9.1958, уведзена ў дзеянне 5.10.1958). Для рэжыму П.р. характэрны вял. паўнамоцтвы выканаўчай улады, асабліва прэзідэнта (адначасова вярх. галоўнакаманд. ўзбр. сіламі) пры абмежаванні правоў парламента. Прэзідэнт мае права распусціць Нац. сход (ніжнюю палату парламента) і прызначыць новыя выбары, а ў выпадку надзвычайных абставін — прыняць на сябе ўсю паўнату ўлады. Урад адказны перад парламентам і фарміруецца з прадстаўнікоў партый, чые фракцыі складаюць большасць уНац. сходзе. Прэзідэнт прызначае прэм’ер-міністра (звычайна лідэра партыі, што перамагла на выбарах уНац. сход) і па яго рэкамендацыі міністраў. З кастр. 1962 прэзідэнта выбіраюць прамым усеагульным галасаваннем. Франц. П.р. — прамежкавы паміж парламенцкай рэспублікай і прэзідэнцкай рэспублікай тып рэсп.дзярж. ладу («паўпрэзідэнцкая рэспубліка»). Гл. таксама раздзел Дзярж. лад уарт.Францыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЭАСІГНА́Л,
электрычны сігнал з шырокім спектрам частот, прызначаны для ўтварэння чорна-белых, каляровых або стэрэавідарысаў. Мае сігнал відарыса, радковыя і кадравыя сінхраімпульсы (каляровы відэасігнал акрамя сігналу яркасці мае сігналы колернасці і колернай сінхранізацыі). Бывае аналагавы і лічбавы. Утвараецца святлоэл. пераўтваральнікамі, напр., відыконамі ў тэлебачанні, фотаэлементамі і фотапамнажальнікамі ў факсімільнай сувязі, дэтэктарамі эл.-магн. хваль у радыёлакацыі. Паласа частот спектра відэасігналу вызначаецца скорасцю разгортвання відарыса і стандартызавана для кожнага выпадку выкарыстання.
Відэасігнал пры перадачы вертыкальных каляровых палос: а — тэлевізійны відарыс; б — асцылаграма радка сістэмы ПАЛ; в — асцылаграма чырвонага радка сістэмы СЕКАМ; 1 — радковыя гасільны і сінхранізавальны імпульсы, 2 — працягласць радка; U′y — сігнал яркасці; Uск — сігнал колернасці; Uскс — сігнал каляровай сінхранізацыі; Uп.r, Uп.b — немадуляваныя паднясучыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХА́ННЕ ШТУ́ЧНАЕ,
прыёмы штучнай вентыляцыі паветра ў лёгкіх. Неабходнасць Д.ш. ўзнікае пры адсутнасці дыхання або яго парушэннях, якія пагражаюць жыццю хворага. Д.ш. — неабходная мера першай дапамогі тапельцам, пры ўдушэнні, паражэнні эл. токам, цеплавым і сонечным ударах, некат. атручэннях. Увыпадку клінічнай смерці або пры адсутнасці самаст. дыхання і сэрцабіцця Д.ш. праводзяць адначасова з масажам сэрца. Д.ш. робіцца спосабам з рота ў рот або з рота ў нос. Перад пачаткам Д.ш. рот і нос пацярпелага ачышчаюцца ад сліны, слізі, ірвотных мас, зямлі, цела вызваляюць ад усяго, што перашкаджае рухам. Аснова метаду Д.ш. — рытмічнае ўдзіманне паветра ў дыхальныя шляхі пацярпелага. Для Д.ш. выкарыстоўваюць таксама спец. апараты. Д.ш. робяць да аднаўлення самаст. дыхання; пры паяўленні прыкмет смерці (трупныя плямы, скарчанеласць) спыняюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЕ́ЛЬНАСЦЬ,
здольнасць аднаго ліку (ці алг. выразу) дзяліцца на другі (гл.Дзяленне). Напр., адзін цэлы лік кратны другому, калі ў выніку дзялення першага (дзеліва) на другі (дзельнік) атрымліваецца таксама цэлы лік.
Уласцівасці П. залежаць ад таго, якія сукупнасці лікаў разглядаюцца. Лік наз. простым, калі ў яго няма дзельнікаў, адрозных ад яго самога і адзінкі (напр., лікі 2, 3, 5, 7), і састаўным у процілеглым выпадку. Любы цэлы састаўны лік можна адназначна раскласці ў здабытак простых лікаў, напр., 72 = 2∙2∙2∙3∙3. Існуюць прыкметы, па якіх лёгка вызначыць, ці дзеліцца зададзены лік на просты. Напр., лік дзеліцца на 2, калі яго апошняя лічба цотная; лік дзеліцца на 3 (ці 9), калі сума яго лічбаў дзеліцца на 3 (ці 9).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМА́ЦЫЯў фізіялогіі,
узаемадзеянне сінаптычных працэсаў (што ўзбуджаюць ці затарможваюць) на мембране нейрона або мышачнай клеткі, якое характарызуецца ўзмацненнем эфектаў раздражнення да рэфлекторнай рэакцыі ў адказ; адзін з механізмаў каардынавання рэакцый арганізма. Апісана І.М.Сечанавыму 1868. На сістэмным узроўні адрозніваюць С. прасторавую і часавую. Прасторавая С. адбываецца ў выпадку адначасовага ўздзеяння аферэнтных раздражненняў, кожнае з якіх неэфектыўнае для розных рэцэптараў адной і той жа рэцэптыўнай зоны (напр., узбуджэнне многіх нейронаў розных участкаў мозга). Часавая С. вызначаецца ўзаемадзеяннем нерв. уплываў, што прыходзяць з пэўным інтэрвалам да адных і тых жа ўзбудлівых структур па адных і тых жа нерв. каналах. Забяспечвае неабходную працягласць рэакцый і можа падтрымлівацца кальцавой сувяззю нейронаў. На клетачным узроўні С. мае прасторава-часавы характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кана́та (?) у фальклорным запісе: «— Дзе цурка твая? — Пашла da канаца, пасцель белу слаці» (навагр., Дзмітр.) — відаць, памылкова замест da канаці. У такім выпадку гэта відазмененае запазычанне з польск.komnata > konnata > konata > каната. Яшчэ ст.-бел.комната. ковната ’пакой’ (XV ст.), якое са ст.-польск.komnata, kownata ’тс’ < с.-лац.caminata і camnata ’пакой з камінам’, ’дом’ (Слаўскі, 2, 388; Булыка, Запаз., 164).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕ́ТА (ад лац. veto забараняю),
1) у дзяржаўным праве забарона, якая накладаецца адным органам дзярж. улады на рашэнне інш.дзярж. органа. Ін-т вета ўзнік уСтараж. Рыме. Уфеад. эпоху найб. вядомае т.зв. свабоднае вета — ліберум вета: у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст. рашэнне сейма лічылася прынятым, калі за яго галасавалі ўсе дэпутаты. У сучасных дзяржавах права вета звычайна даецца кіраўніку дзяржавы ў адносінах да законаў, прынятых парламентам, ці верхняй палаце парламента ў адносінах да ніжняй яго палаты. Адрозніваюць абсалютнае вета, калі кіраўніку дзяржавы даецца права канчаткова адхіліць закон, і адноснае вета, калі адмаўленне кіраўніка дзяржавы санкцыяніраваць закон толькі прыпыняе набыццё ім сілы. У апошнім выпадку парламент мае права прыняць закон паўторным галасаваннем.
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права адноснага вета дадзена Прэзідэнту. Закон, прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь або прыняты Палатай прадстаўнікоў у парадку, прадугледжаным Канстытуцыяй, падаецца ў дзесяцідзённы тэрмін Прэзідэнту на подпіс. Калі Прэзідэнт згодны з тэкстам закону, ён яго падпісвае. Калі Прэзідэнт не вяртае які-небудзь закон на працягу 2 тыдняў пасля таго, як ён яму быў пададзены, закон лічыцца падпісаным. Закон не лічыцца падпісаным і не набывае сілы, калі ён не мог быць вернуты ў Нац. сход у сувязі з заканчэннем сесіі. Пры нязгодзе з тэкстам закону Прэзідэнт вяртае яго са сваімі пярэчаннямі ў Палату прадстаўнікоў, якая павінна разгледзець закон з пярэчаннямі Прэзідэнта не пазней як за 30 дзён. Калі закон будзе прыняты Палатай прадстаўнікоў большасцю не менш за дзве трэція галасоў ад поўнага складу, ён разам з пярэчаннямі Прэзідэнта ў 5-дзённы тэрмін накіроўваецца ў Савет Рэспублікі, які таксама павінен разгледзець яго паўторна не пазней як за 20 дзён. Закон лічыцца прынятым, калі ён ухвалены большасцю не менш за дзве трэція галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублікі. Закон пасля пераадолення Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі пярэчанняў Прэзідэнта падпісваецца Прэзідэнтам у 5-дзённы тэрмін. Закон набывае сілу і ў тым выпадку, калі Прэзідэнт не падпіша яго ў гэты тэрмін.
2) Правам вета называецца таксама аднагалоснасці прынцыпуААН.