І́МПУЛЬС ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,

кароткачасовае адхіленне эл. напружання або току ад некаторага пастаяннага значэння. У залежнасці ад характару імпульсных змен напружання (току) адрозніваюць відэаімпульсы (адрэзкі эл. ваганняў зададзенай формы з адрознай ад нуля пастаяннай складальнай) і радыёімпульсы (адрэзкі гарманічных ваганняў).

Відэаімпульсы бываюць прамавугольнай, каўпакападобнай, трохвугольнай (пікападобнай) і інш. формы. Характарызуюцца працягласцю і амплітудай. Рэальныя прамавугольныя І.э. маюць участкі хуткага нарастання і спаду вагання (наз адпаведна фронтам і зрэзам імпульсу), участак параўнальна павольнай змены напружання або току (вяршыня імпульсу), выкіды прамой і адваротнай палярнасці. Выкарыстоўваюцца ў электрасувязі, тэлебачанні, імпульснай тэхніцы. Радыёімпульсы звычайна атрымліваюць імпульснай мадуляцыяй гарманічнага нясучага вагання відэаімпульсамі выбранай формы. Могуць мець дадатковую да гарманічнай унутрыімпульсную мадуляцыю нясучага вагання па частаце, перыядзе або пачатковай фазе. Радыёімпульсы выкарыстоўваюць пераважна ў радыётэхн. сістэмах, звязаных з выпрамяненнем і прыёмам радыёхваль (у радыёлакацыі, радыёсувязі, радыёкіраванні і інш.). З адзінкавых І.э. фарміруюць іх паслядоўнасці (пераважна перыядычныя) і пачкі (адносна невял. групы). Адносіны перыяду паўтарэння імпульсаў у паслядоўнасці або пакеце (пачцы) да працягласці імпульсу наз. перарывістасцю (шчыліннасцю).

Літ.:

Фролкин В.Т., Попов Л.Н. Импульсные и цифровые устройства. М., 1992;

Баскаков С.И. Радиотехнические цепи и сигналы. 2 изд. М., 1988.

В.​І.​Вараб’ёў.

Імпульсы электрычныя: а — відэаімпульсы (1 — прамавугольны, 2 — каўпакападобны, 3 — трохвугольны); б — радыёімпульс прамавугольны; в — рэальны прамавугольны відэаімпульс; г — перыядычная паслядоўнасць прамавугольных відэаімпульсаў; ti — працягласць, Ai — амплітуда, τф — фронт, τз — зрэз імпульсу; Tп — перыяд паўтарэння імпульсу.

т. 7, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

надзе́л Старая мера зямлі ў некалькі дзесяцін (БРС); сядзіба калгасніка (Слаўг.); наогул участак зямлі (Лаг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

По́стаць1 ’палоска жыта ці іншай збажыны, занятая адной жняёй у час жніва’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Байк. і Некр., Мядзв., Дзмітр., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; івац., Хрэст. дыял.; парыц., Янк. Мат.; пін., Кольб.; навагр., Шн., Федар.), ’участак збожжа, скошаны касцом’ (гродз., Мат. АС), ’раскладка снапоў для малацьбы’ (дрыс., ДАБМ, камент., 872), ’наперадзе’ (Кольб.), ’паласа, загон жыта’ (петрык., Мат. Гом.), укр. по́стать ’палоска нівы, занятая адной жняёй’, рус. по́стать ’тс’, ’поле’, ст.-рус., ц.-слав. постать ’доля, частка’, польск. postać ’пастава, форма, фігура, асоба’, дыял. ’шэраг жняцоў у полі’, ст.-польск. postać ’род, пакаленне’, чэш. postat у старэйшым значэнні — ’частка поля, на якім стаіць адзін жнец’, славац. postat ’тс’, славен. pástȃt ’рад работнікаў у полі’, серб. по̀стат/поста̑т ’палоска, рад пры жніве’, балг. по́стат ’паласа, якую жнуць некалькі жняцоў адначасова’. Прасл. *postatь, утворанае ад *postati (гл. стаць) са значэннем выніковасці дзеяння, даслоўна ’тое, што пастаўлена; рад, шэраг’. Паводле Праабражэнскага (2, 113): по‑стать ’шчыльна пакладзенае’), паводле Трубачова (Ремесл. терм., 123–125): *po‑statь ’стаяць нерухома’. Адсюль першапачатковы сінкрэтызм ’асоба, фігура, пастава’ і ’задача, што пастаўлена перад асобай для выканання’, параўн. постаць ’стан, фігура’ і ’паласа (пры жніве)’ (ТС), рус. стать ’пастава’ і по́статьучастак, які косіцца жняцом за адзін раз’ (Банькоўскі, 2, 715; БЕР, 5, 549).

По́стаць2 ’стан, фігура’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адбі́ць, адаб’ю́, адаб’е́ш, адаб’е́, адаб’ём, адаб’яце́, адаб’ю́ць; адбі́; адбі́ты; зак.

1. што. Адламаць, аддзяліць, адкалоць, адшчапіць, адарваць, адкрышыць ударам.

А. ручку кубка.

А. дошку.

2. што. Адкінуць сустрэчным ударам.

А. мяч рукою.

А. атаку.

3. перан., што. Адказваючы на абвінавачанні, прыдзіркі і пад., абвергнуць іх.

А. нападкі крытыканаў.

4. каго-што. Вярнуць сабе сілаю, з боем.

А. горад.

5. каго-што. Прыцягнуць, прывабіць да сябе, аддаліўшы ад другога (разм.).

А. чужога мужа.

А. пакупнікоў.

6. перан., што. Прымусіць баяцца што-н. рабіць; знішчаць, адабраць (памяць, жаданне і пад.; разм.).

А. ахвоту спрачацца.

Гора адбіла памяць.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Адлюстраваць чый-н. вобраз (пра гладкую, бліскучую паверхню).

Люстра адбіла малады яшчэ твар жанчыны.

8. каго-што. Адлюстраваць, паказаць у вобразах.

А. жыццё ў мастацтве.

9. што. Абазначыць ударамі, звонам і пад.; выстукаць рытмічнымі ўдарамі

А. такт рукой.

Гадзіннік адбіў дванаццаць.

А. тэлеграму (паслаць; разм.).

10. што. Ударам пашкодзіць што-н., зрабіць балючым.

А. печань.

А. далоні.

11. што. Навастрыць, выраўнаваць лязо касы і пад., б’ючы малатком.

А. касу.

12. што. Размякчыць ударамі.

А. мяса.

13. што. Памераўшы, выдзеліць участак чаго-н.; аддзяліць, перагарадзіўшы.

А. участак пашы.

|| незак. адбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. адбіва́нне, -я, н. і адбіццё, -я́, н. (да 2 і 3 знач.).

|| наз. адбі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 9—11 знач.), адбо́й, -ю, м. (да 2 знач.; спец.) і адбо́йка, -і, ДМо́йцы, ж. (да 1 знач.; спец.).

Адбіўка касы́.

Адбой мяча рукой.

Адбойка вугалю ў забоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фронт, -у, М -нце, мн. франты́, -о́ў, м.

1. Строй салдат, войск.

2. Звернуты да ворага, непрыяцеля край баявога размяшчэння войск, лінія, па якой разгорнуты перадавыя падраздзяленні.

Ф. палка.

3. Група дзеючых армій (у 3 знач.) пад кіраўніцтвам аднаго камандуючага.

Трэці Беларускі ф.

4. Месца, раён ваенных дзеянняў і размяшчэнне войск у час вайны, а таксама дзеючая армія ў такім раёне.

Адпраўка на ф. папаўнення.

5. перан., чаго. Месца, участак, сфера якой-н. дзейнасці.

Ф. забудовы горада.

Працоўны ф.

Пашырыць ф. сяўбы яравых.

6. перан. Сфера, галіна якой-н. дзейнасці.

Культурны ф.

Адзіным фронтам — дружна, згуртавана.

На два франты — у двух напрамках (дзейнічаць).

Шырокім фронтам — з вялікім ахопам, размахам.

|| прым. франтавы́, -а́я, -о́е (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вало́к

1. Участак зямлі (Кобр.).

2. Нізкі бераг ракі (Кобр.).

3. Згрэбенае ў рад сена (Кобр.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ква́рта́л

1. Частка горада, абмежаваная вуліцамі, якія перасякаюцца (БРС).

2. Участак лесу паміж прасек (Нясв., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

электро́д

(ад электра- + гр. hodos = дарога)

1) праваднік, якім канчаецца які-н. участак электрычнага ланцуга;

2) састаўная частка гальванічнага элемента, матэрыял якога непасрэдна ўдзельнічае ў электрахімічнай рэакцыі;

3) праваднік у выглядзе сеткі або пласціны, змешчаны ўнутры электрычнай лямпы з мэтай стварэння электрычнага поля і ўздзеяння на ток, напр. анод, катод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Па́лік ’вешка, калок’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), ’метка-дошчачка з надпісам, каму адведзен участак для апрацоўкі’ (Сцяшк. Сл.), паліп ’тс’ (Шат.). З польск. palik ’тс’, якое ад раі ’паля’ (Брукнер, 391). Параўн. паля.

Палі́к ’наплечнікі (вытканыя або вышытыя) у кашулі’ (Гарэц., Некр., Др.-Падб., Яруш., Бяльк.), палікі ’тс’ (Некр., Касп., Тарнацкі, Studia), палікі ’гестка’ (Жд. 2), паліп ’гестка’ (Сл. ПЗБ), палікі ’вышытыя часткі кашулі, кофты’ (Мат. АС, бых.), паліп ’частка тканіны, якая ўстаўляецца пад пахай кашулі’ (Касп.), палики ’тс’ (Шн. 3.), паліп ’пройма’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. полика ’наплечнікі кашулі, наплечныя ўпрыгожанні на кашулі’, укр. полак ’тс’. Няясна. Спроба этымалогіі Праабражэнскага (2, 83) — ад эпалет (гл.) — зусім непрымальная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БІЯЦЭНО́З (ад бія... + цэноз),

прыродная або штучна ўтвораная сукупнасць жывёл, раслін, грыбоў і мікраарганізмаў, якія сумесна насяляюць участак сушы або вадаёма, удзельнічаюць у кругавароце рэчываў і аб’яднаныя пэўнымі адносінамі паміж сабой і з абіятычным асяроддзем; састаўная ч. біягеацэнозу. Напр., сукупнасць усіх жывых арганізмаў участка лесу, возера, поля.

Тэрмін «біяцэноз» прапанаваў ням. заолаг і гідрабіёлаг К.​Мёбіус (1877). Ён падкрэсліваў узаемасувязь усіх кампанентаў біяцэнозу, іх залежнасць ад адных і тых жа абіятычных фактараў, уласцівых дадзенаму месцажыхарству, і ролю натуральнага адбору ў фарміраванні складу біяцэнозу. Адрозніваюць першасныя біяцэнозы, якія склаліся без удзелу чалавека (цалінны стэп, некрануты лес), і другасныя, што зменены дзейнасцю чалавека (лясы, якія выраслі на месцы знішчаных). Асаблівую катэгорыю складаюць згуртаванні, якія ствараюцца і рэгулююцца чалавекам (гл. Аграбіяцэноз). Паводле сістэматычных адзнак вылучаюць фітацэноз (сукупнасць раслін), зоацэноз (сукупнасць жывёл) і мікробацэноз (сукупнасць мікраарганізмаў); функцыянальна паводле ступеняў экалагічнай піраміды падзяляюць на групы арганізмаў: прадуцэнты, кансументы і рэдуцэнты, аб’яднаныя трафічнымі сувязямі; структурна адрозніваюць гарызонты, слаі, ярусы, полагі, мератопы. Па сезонах года разглядаюць аспекты біяцэнозаў, утвораных больш дробнымі групоўкамі — кансорцыямі, сінузіямі і марфал. часткамі — парцэламі, можа складацца з нешматлікіх (алігацэноз) і шматлікіх (поліцэноз) відаў. Біяцэноз характарызуецца пэўнай біямасай і біялагічнай прадукцыйнасцю. Найб. складаныя біяцэнозы трапічных лясоў. Біяцэнозы ўмеранага пояса, асабліва лясныя, таксама багатыя паводле складу відаў, напр. біяцэнозы дубровы складзены больш як са 100 відаў раслін, некалькіх тысяч відаў жывёл і сотняў грыбоў і мікраарганізмаў, якія даюць у сукупнасці шчыльнасць насельніцтва ў дзесяткі і сотні тысяч асобін на 1 м². Біяцэнозы вывучае біяцэналогія.

І.​К.​Лапацін.

т. 3, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)