КЕЗГА́ЙЛЫ, Кежгайлы,

магнацкі род герба «Задора». Паходзяць са стараж. літ. баярства, ахрышчанага ў каталіцтва пасля 1385, ад баярына Бушкі (каля 1320 — пасля 1385) і яго сына Валімонта (каля 1350 — пасля 1398). Прозвішча роду К. паходзіць ад імя трэцяга з сыноў Валімонта — Кезгайлы (Міхала, каля 1380 — каля 1450), намесніка вількамірскага (1409—12, старосты жамойцкага ў 1412—32, 1440—41 і з 1442), кашталяна віленскага (з 1445). Найб. вядомыя К.:

Міхаіл (каля 1410—76), сын Кезгайлы, канцлер ВКЛ (1444), адначасова ваявода віленскі (з 1459). Ад вял. кн. Казіміра атрымаў у 1451 частку Лукомскай вол., Дварэц і Ельну ў Новагародскім пав., воласць Бакшты (пазнейшыя Дукора і Смілавічы) у Менскім пав., у 1465 — Любчу на Нёмане і Ракаў. Я н (каля 1415—85), сын Кезгайлы, атрымаў у 1451 ад вял. кн. Казіміра Мсцібогаў у Ваўкавыскім пав., у спадчыну пасля бацькі — частку Дзевялтова, Крожаў і інш. маёнткаў у Літве і Жамойці. Староста жамойцкі (з 1465) і адначасова кашталян віленскі (з 1478). Станіслаў (мянушка Рэкуць, каля 1450—1527), сын Яна, атрымаў частку Дзевялтова, Крожаў, Мсцібогаў, Ракаў, частку Бакштаў, Налібак і Дзераўную ў Менскім пав. і інш. Староста жамойцкі (1485), часова гетман найвышэйшы (1501—02), кашталян віленскі (з 1522). Трэці сын Станіслаў (каля 1500—1532), староста жамойцкі (з 1527), адначасова кашталян трокскі (з 1528). Мікалай (1461? — 1512), малодшы сын Яна, атрымаў частку Крожаў, Налібак, Дзевялтова, Ельну. Яго ўнук Станіслаў Мікалаевіч (каля 1520—54) паступіў у світу вял. кн. Жыгімонта Аўгуста. У 1545 кухмістр, потым стольнік ВКЛ. У 1549 атрымаў тытул графа «Свяшчэннай Рымскай імперыі». З 1551 падчашы ВКЛ. Пасля яго смерці род К. згас, уладанні падзялілі родзічы па жаночай лініі.

В.​Л.​Насевіч.

т. 8, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вільца ’вечарынка перад вяселлем у нявесты’ (Інстр. II). Укр. вильце́, ві́льце ’абрадавае дрэўца ўкраінскага вяселля: галіна хваіны або іншага дрэва, якая ўтыкаецца ў вясельны каравай і аздабляецца кветкамі, калоссямі, калінавай ягадай з хмелем, каляровымі ніткамі і паперай’. Да ві́лы (гл.). Слова ўзыходзіць да прасл. vidlo, якое пры дапамозе дэмінутыўнага суф. ‑ьce дало бел. вільца. Магчыма, бел. вільца запазычана з укр., якое паходзіць з ги́льце//гі́льце (< гі́лка ’галінка’) як вынік ілжэпратэзы гв.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́гля ’часовая ўкладка снапоў жыта або пшаніцы (9 і дзесяці наверх)’ (слуц., Лекс. і грам.) < ⁺мандля. Укр. мандель ’укладка снапоў або жменей канапель у 15 ці 50 штук’, польск. mendel ’бабка’, в.-луж. mandl, чэш. mandel, славац. mandeľ ’бабка з 15 снапоў’ — усе з ням. Mandel ’тс’, якое паходзіць з с.-лац. mandala ’карзіна’, ’вулей’. Бел. ма́гля, запазычанае з польск., змяніла род (м. на ж.), а таксама ‑н‑, ‑длʼ‑ перайшло ў ‑глʼ‑. Гл. яшчэ мэндлік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́йка1 ’будан на барцы’ (паўн.-усх., КЭС). Паходзіць з лат. māja ’дом’. Запазычана плытагонамі Зах. Дзвіны.

Ма́йка2 ’маёмасць’ (драг., З нар. сл.) утворана ад таго ж кораня, што і ўкр. майно ’маёмасць’ пры дапамозе суф. ‑к‑а (як жы́тка ’жыццё’).

Ма́йка3 ’трыкатажная сарочка без рукавоў і каўняра’ (ТСБМ). Утварэнне з суф. ‑к‑a ад фр. maillot ’трыко акрабата, танцоўшчыка’ < фр. mailler ’рабіць петлі, вязаць’ (Цыганенка, 253). Запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спа́сны ‘адкормлены’ (Выг., Сл. Брэс.), ‘непераборлівы і добры да яды’ (ТС; лун., Шатал.; Сл. Брэс., Жыв. сл., ЛА, 4, Скарбы), ‘вынослівы’ (Мат. Гом.). Дэрыват ад асновы цяп. ч. дзеяслова спасвіцьспасу́ з суф. ‑н(ы). Але спа́слы ‘тлусты, адкормлены’ (Жд. 1), ‘вынослівы’ (брасл., Сл. ПЗБ), аўтары слоўніка (там жа, 4, 533) лічаць паланізмам, параўн. польск. spasły ‘адкормлены, сыты, тлусты’. Магчыма, палес. спа́сны паходзіць з той жа польскай крыніцы з заменай ‑л‑ на ‑н‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́па ‘калектыў артыстаў тэатра, цырка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з рускай мовы, у якой слова труппа паходзіць з ням. Truppe ‘трупа’, ‘атрад’, ‘войска’, апошняе запазычана з франц. troupe ‘натоўп, банда’, якое з позналац. trouppus ‘гурт’ і ст.-франк. þrop ‘група’, што ўзнікла ў выніку метатэзы з þorp ‘натоўп, гурт’, ‘сяло’, параўн. ст.-англ. þorp, þrop, англ. thorp ‘вёска’, ням. Dorf ‘тс’ (Фасмер, 4, 109; Чарных, 2, 267; Даза, 729; Васэрцыер, 237; ЕСУМ, 5, 657).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыдня, рыдзіонка ’хата’ (Дмитриев, 241), рэдня́, рыдня́ ’тс’ (Доўн.-Зап., Шн., 23, 191), рыделька ’тс’ (Дэмб.), рыдзелька (свянц., лепей.), рыдзелка (арш.), грэдзенька (віц.), рыдля (Шн.). Нікольскі сцвярджае, гэта месца жыцця святых, суадносячы лексему з дзеясловам рыць, ад якога і паходзіць ры́для ’будыніна, ніжнія вянкі якой знаходзяцца ў зямлі’. Разам з тым ён дапускае, што рыдля — ’гумно’, у якім ток выраўноўваецца рыдлёўкай. Апошняе здаецца непраўдападобным. Хутчэй за ўсё тут маецца семантычны перанос: ’жыллё’ — ’гаспадарчы будынак’. Але гэту лексему не трэба атаясамліваць з брэсц. рыдля ’драўляны каркас у цаглянай сцяне’ (гл.). Бел. рыдня нельга аддзяліць ад віц. грыдня ’дом, хата’, ’гумно, дзе складалі збожа’, ці ад грыня, у якім ‑дн‑ перайшло ў ‑нн‑, а апошняе ў ‑н‑. Калі ўлічыць, што пачатковае г‑ у бел. гаворках магло перад зычнымі знікаць, можна сцвярджаць, што ўсе вышэй пададзеныя варыянты ўзыходзяць да ст.-бел. гридня ’прыбудова да княжацкага палаца, дзе знаходзілася варта або слугі’, ’зала для гасцей’, ’турма’, якое з’яўляецца працягам стараж.-рус. гридня ’памяшканне для целаахоўнікаў’. Апошняе паходзіць ад гридь ’грыдзь’ < ст.-сканд. griđi ’целаахоўнік’ (Фасмер, 1, 458; Лучыц-Федарэц, БЛ, 17, 65–66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кару́за ’асоба, што без прычыны чапляецца, каб распачаць зваду’ (КЭС, лаг.), ’задзіра’ (Бяльк.), ’задзірысты, неадчэпны чалавек’ (Янк. 1, Янк. Мат.), ’задзіра, забіяка’ (Янк. Мат.). Ад каруза паходзіць карузлы (гл.), шэраг значэнняў якога, як і значэнні рускіх паралелей (параўн. рус. скорузлик ’заморак, замораная жывёла, чалавек’), даюць магчымасць параўнаць яго са славен. koruze ’кляча, дрэнны, благі конь’ (Куркіна, Этимология, 1970, 95). Але паходжанне суфікса ‑uza застаецца праблематычным. Значэнне ’задзіра’ ў лексеме каруза, такім чынам, спалучаецца са значэннем ’нярослы, чахлы, заняпалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муслі́н ’тонкая баваўняная ці шаўковая тканіна палатнянага перапляцення’ (ТСБМ), браг. мусліноўка ’шарсцяная хустка’ (Мат. Гом.), мысліноўка ’сітцавая хустка з кветкамі’ (Сцяц.). З польск. muślin (ці з рус. муслин), якія з франц. mousseline ці з ням. Musselin ’тонкая тканіна’ ад назвы горада Мосул, што на рацэ Тыгр (Фасмер, 3, 16). Ад гэтай назвы горада паходзіць і ст.-бел. муселбесъ, масалбасъ, мусалбасъ ’баваўняная падкладка’ (< асм.-тур. Mosul і bez ’палатно’) (Булыка, Лекс. запазыч., 114; Рабаданава, БЛ, 21, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мянці́ць, мяньці́ць, ме́ньціць, меньці́ць, мэнті́ты, мынтэ́тэ ’вастрыць касу мянташкай’, ’многа гаварыць, лапатаць без толку’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., В. В., Шат., Бяльк., Выг. дыс., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.; карэліц., Янк. Мат.; гродз., драг., КЭС), гродз. ’круціць хвастом’, нясв. ’біць’ (Сл. ПЗБ) і, магчыма, сюды ж ’есці’ (ТС). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 106), паходзіць з літ. menčiúoti ’вастрыць’. Не выключана самастойнае ўтварэнне ад ме́нта, мянця́ (ДАБМ, к. 264), як бел. лапаткалапаткаваць. Гл. Урбуціс, Baltistica, 5, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)