ПАВІ́ЦЦЕЎСКАЯ ПРАЧЫ́СЦЕНСКАЯ ЦАРКВА́, царква Раства Багародзіцы,
помнік драўлянага дойлідства ў в. Павіцце Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1912 з брусоў (18 × 18 см) падкіраўніцтвамчэш. майстра Гута. У плане традыц. 4-часткавая схема: званіца, трапезная, асн. аб’ём, апсіда. Да асн. аб’ёму з 4 бакоў прымыкаюць прыбудовы: з 3 два ўваходы, з У дзяканнік з асобным уваходам і ахвярнік, аб’яднаныя гал. алтаром. У інтэр’еры 2-ярусны разны іканастас пач. 20 ст. Ў арх.-стылявой структуры спалучаюцца рысы традыц.нар. драўлянага дойлідства (разьба на навесах ганкаў, барабанах і інш.), рэтраспектыўна-рус. (планіроўка, форма і канструкцыя званіцы, 5-купалле асн. аб’ёму, выкарыстанне 3-лопасцевых какошнікаў і інш.) і неарускага (ламаныя абрысы завяршэння гал. барабана, падзораў цвінтара) стыляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНО́ФСКІ (Panofsky) Вольфганг Курт Герман (н. 24.4.1919, Берлін),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1954), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1962). Замежны член Рас.АН (1988). З 1934 у ЗША. Скончыў Прынстанскі ун-т (1938). З 1951 праф. Стэнфардскага ун-та (з 1953 дырэктар Лабараторыі фізікі высокіх энергій, у 1961—84 дырэктар лінейнага паскаральнага цэнтра). Навук. працы па ядз. фізіцы, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц. Вызначыў спін і цотнасць пі-мезона (1950—52, разам з Дж.Штэйнбергерам), назіраў нараджэнне мю-мезонных пар фатонамі (1956). Развіў метад сустрэчных пучкоў. Падкіраўніцтвам П. ў 1966 запушчаны буйнейшы (на 22 ГэВ) Стэнфардскі лінейны паскаральнік электронаў. Прэмія імя Э.Фермі 1978.
Тв.:
Рус.пер. — Классическая электродинамика. М., 1963 (разам з М.Філіпсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРА́ДАЎ Уладзімір Восіпавіч (14.2.1892, Варшава — 20.4.1954),
дырыжор, педагог. Нар.арт. Казахстана (1943). Нар.арт. Украіны (1947). Скончыў Тбіліскае муз. вучылішча (1914). Працаваў у оперных т-рах Тбілісі, Баку, Ташкента, Масквы. З 1949 праф. Беларускай, з 1950 Кіеўскай кансерваторый. У 1936—41 дырыжор, у 1950—54 гал. дырыжор Кіеўскага т-ра оперы і балета імя Шаўчэнкі. У 1948—50 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, дзе пад яго кіраўніцтвам пастаўлены оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны, «Алека» С.Рахманінава (усе 1949), «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Царская нявеста» (1950) і балет «Іспанскае капрычыо» (1949) на муз. М.Рымскага-Корсакава. Творчасць П. як дырыжора вылучалася яркім тэмпераментам і высокай культурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Мікалай Аляксандравіч (20.9.1874, с. Лівенскае Арлоўскай вобл., Расія — 18.5.1949),
расійскі дзярж. дзеяч, адзін з арганізатараў сістэмы аховы здароўя ў СССР. Акад.АМНСССР (1944) і АПН Расіі (1945). Скончыў Казанскі ун-т (1901). У 1918—30 нар. камісар аховы здароўя Расіі, адначасова з 1921 у Маскоўскім ун-це, з 1930 праф., заг. кафедраў 1-га Маскоўскага мед. ін-та, з 1945 дырэктар Ін-та школьнай гігіены. У 1928—36 гал. рэдактар Вял.мед. энцыклапедыі. Навук. працы ў галіне сац. гігіены, арганізацыі аховы здароўя. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася работа па барацьбе з эпідэміямі, створана сістэма аховы мацярынства і дзяцінства і інш.
Тв.:
Избр. произв. 2 изд. М., 1967.
Літ.:
Петров Б.Д. Н.А.Семашко — основоположник советского здравоохранения // Сов. здравоохранение. 1977. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЯМІБАЯ́РШЧЫНА»,
баярскі ўрад у Расіі, створаны пасля адлучэння ад пасады 27.7.1610 цара Васіля Іванавіча Шуйскага. У яго склад увайшлі 7 чал. (адсюль назва): кн. Ф.І.Мсціслаўскі, І.М.Варатынскі, А.В.Трубяцкой, А.В.Галіцын, Б.М.Лыкаў, баяры І.Н.Раманаў, Ф.І.Шарамецеў. Баючыся антыфеад. руху, урад «С.» заключыў 27.8.1610 дагавор з гетманам С.Жалкеўскім аб прызнанні рус. царом каралевіча Уладзіслава (гл.Уладзіслаў IV). 1.10.1610 «С.» патаемна пусціла польска-літ. войскі ў Маскву і фактычна перадала ўладу ў рукі кіраўнікоў акупац. гарнізона (гл.Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18, «Смута»), «С.» існавала (намінальна) да вызвалення Масквы 2-м апалчэннем (гл.Народнае апалчэнне 1612) падкіраўніцтвам К.М.Мініна і Дз.М.Пажарскага. Земскі сабор 3.3.1613. выбраў царом Міхаіла ФёдаравічаРаманава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУМА́НСКІ Сяргей Канстанцінавіч (21.5.1901, Мінск — 9.9.1973),
расійскі вучоны ў галіне машынабудавання, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. з 1964). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1931). З 1931 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання, з 1943 у Доследна-канстр. бюро (з 1956 ген. канструктар авіяц. рухавікоў); адначасова з 1933 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па праблемах газадынамікі, гарэння, аўтаматыцы і рэгуляванні, прыкладной механіцы, тэорыі трываласці, тэорыі і канструяванні поршневых і рэактыўных авіяц. рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створаны турбарэактыўныя рухавікі для самалётаў розных тыпаў. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1957.
Літ.:
Сеничкин Г. Академик С.К.Туманский // Авиация и космонавтика. 1974. № 2;
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕАГУ́ЛЬНАЯ СТА́ЧКА НА ПО́ЎДНІ РАСІ́І 1903,
масавая стачка ў ліп.—жніўні 1903, у якой удзельнічалі каля 200 тыс. рабочых Закаўказзя і Украіны; першая стачка рас. рабочых, якая выйшла за мясц. рамкі і ахапіла буйны эканам. рэгіён. Адбывалася ва ўмовах эканам. крызісу, які значна пагоршыў становішча рабочых. Пачалася 14.7.1903 з забастоўкі рабочых Баку, адбывалася падкіраўніцтвам к-таў РСДРП. Рабочыя патрабавалі ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння зарплаты і інш. Стачкі спалучаліся з мітынгамі і дэманстрацыямі, на якіх разам з эканам. патрабаваннямі абвяшчаліся паліт. лозунгі: «Далоў самадзяржаўе!», «Хай жыве дэмакратычная рэспубліка!». Масавыя забастоўкі рабочых адбыліся ў многіх інш. рэгіёнах Расійскай імперыі, у т. л. на Беларусі. Рабочыя выступленні 1903, якія ў значнай ступені насілі паліт. характар, сталі пралогам да рэвалюцыі 1905—07 у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ХТАМСКІ (Ухтомскі) Дзмітрый Васілевіч
(1719, с. Сямёнаўскае, Яраслаўская вобл., Расія — 15.10.1774),
рускі архітэктар. Скончыў Школу матэм. і навігацкіх навук у Маскве (1733). Працаваў падкіраўніцтвам І.Мічурына (1733—41) і І.Корабава (1741—44). Работы ў стылі рус. барока сярэдзіны 17 ст. адметныя пластычным багаццем арх. форм: у Маскве — трыумфальныя Красныя вароты (не захаваліся), Сенацкі дом у Лефортаве (абодва 1753—57; апошні перабудаваны), Кузнецкі мост цераз р. Няглінка (1754—57; не захаваўся). Праектаваў і завяршыў буд-ва званіцы ў Троіца-Сергіевай лаўры. Стваральнік першай у Расіі арх. школы, дзе вучыліся М.Казакоў, А.Какорынаў, І.Староў і інш.
Літ.:
Михайлов А.И. Архитектор Д.В.Ухтомский и его школа. М., 1954;
Кипарисова А.А. Д.Ухтомский // Зодчие Москвы. М., 1981. Кн. 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВО́РАСТ Іван Маркавіч (24.2.1902, в. Кацёлкі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 1.7.1983),
бел. танцоўшчык, балетмайстар, збіральнік бел. харэаграфічнага фальклору. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыў Віленскі ун-т (1935), адначасова вучыўся ў прыватнай школе балетнага майстэрства. З 1928 саліст танц. групы хору Слав. песні Віленскай бел. гімназіі. У 1940—50 кіраўнік харэаграфічнай групы Бел. ансамбля песні і танца падкіраўніцтвам Р.Шырмы. З 1953 саліст балета Бел. філармоніі, у 1960—78 кансультант Рэсп. Дома нар. творчасці. Зрабіў значны ўклад у развіццё бел. нар.-сцэн. танца. Стварыў сцэн. варыянты традыц.бел. танцаў («Таўкачыкі», «Мікіта», «Падушачка», «Козачка»), кадрыляў, карагодаў («Пойдзем, пойдзем лугам», «Дзявочы», «Лірычны»), харэаграфічных кампазіцый «Паланэз Агінскага», «Світанак над Свіцяззю». Аўтар зб-каў «Беларускія танцы» (1974, 1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ЛІКАЎ Аляксандр Іванавіч (20.4.1904, Масква —28.10.1984),
савецкі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1935 на выкладчыцкай рабоце. З 1945 нач. канструктарскага бюро, з 1959 дырэктар Усесаюзнага н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та металургічнага машынабудавання. Навук. працы па тэорыі пракаткі і разліку пракатных станаў. Пад яго кіраўніцтвам створаны унікальныя пракатныя станы і агрэгаты; тэхналогія і агрэгаты сумяшчэння неперарыўнага ліцця металаў з пракаткай і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1951. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1975).
Тв.:
Теория расчета усилий в прокатных станах. М., 1962;