ТО́МСАН (Thomson) Джозеф Джон (18.12.1856, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія — 30.8.1940),
англійскі фізік; адзін са стваральнікаў электроннай тэорыі металаў, заснавальнік міжнар.навук. школы фізікаў-эксперыментатараў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1884; у 1915—20 прэзідэнт). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1975). Бацька Дж. П.Томсана. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1880). У 1884—1919 праф. Кембрыджскага ун-та і дырэктар Кавендышскай лабараторыі. З 1918 узначальваў Трыніты-каледж у Кембрыджы. Навук. працы па электрычнасці і магнетызме, вывучэнні эл. току ў газах, катодных і рэнтгенаўскіх прамянёў, атамнай фізіцы. Адкрыў электрон (1897) і вызначыў адносіны яго зараду да масы (1898). Прапанаваў адну з першых мадэлей атама (1903—04). Сканструяваў незалежна ад ням. фізіка К.Браўна электронна-прамянёвую трубку (1897). Прапанаваў прынцып дзеяння мас-спектрометра (1907) і метад парабал (1911) для вызначэння мас часціц у іонных пучках, што прывяло да стварэння мас-спектраметрыі. Атрымаў першыя эксперым. звесткі аб існаванні ізатопаў, адкрыў 2 ізатопы неону (1912). Нобелеўская прэмія 1906. Медалі імя Б.Франкліна (1923), імя М.Фарадэя.
Тв.:
Рус.пер. — Электричество и материя. М.; Л., 1928;
По ту сторону электрона. М, 1930.
Літ.:
Тимирязев А.К. Жизнь и труды Дж.Дж.Томсона // Успехи химии. 1941. Т. 10, вып. 1;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 292—298, 372—378;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРКО́Ў Барыс Пятровіч (13.8.1901, с. Лазавая-Паўлаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 28.5.1982),
расійскі акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1950). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтва (1926). З 1925 акцёр ленінградскіх т-ра юнага гледача, з 1931 Новага т-ра юнага гледача. З 1945 у маскоўскіх т-ры-студыі кінаакцёра (і маст. кіраўнік), драм. т-рах імя А.Пушкіна, з 1966 імя М.Гогаля. Выкладаў ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (праф.). Яго выканальніцтва вылучалася прастатой, характарнасцю, гумарам. Сярод роляў: Тыль Уленшпігель («Тыль Уленшпігель» паводле Ш. дэ Кастэра), Сямён («Плады асветы» Л.Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў» Пушкіна), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева), Лебедзеў («Іванаў» А.Чэхава), Распуцін («Змова імператрыцы» А.Талстога і П.Шчогалева), Мурамскі («Справа» А.Сухаво-Кабыліна) і інш. З 1928 здымаўся ў кіно: трылогія «Юнацтва Максіма», «Вяртанне Максіма», «Выбаргская старана» (1935—39); «Глінка» (1947), «Суд гонару» (1949), «Данецкія шахцёры» (1952), «Верныя сябры» (1954), «Жывыя і мёртвыя» (1964), «Мяцежная застава» (1967), «Гараджане» (1976) і інш. Аўтар успамінаў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1949, 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1979. Творчасці Ч. прысвечаны фільм «Наш сябар Максім» (1972).
Тв.:
Опыт и раздумья: Об искусстве актера. М., 1964;
Рассказы о творческом пути. М., 1965;
Про нас, про актеров. 2 изд. М., 1970;
...Азорские острова. 2 изд. М., 1982.
Літ.:
Жежеленко М. Борис Чирков // Актеры советского кино. Л., 1974. Вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭЛЯ́БІНСК,
горад, цэнтр Чэлябінскай вобл., у Расіі, на р. Міяс (бас.р.Об). 1081,1 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл. і культ. цэнтр Паўд. Урала. Прам-сць: чорная (чыгун, сталь, пракат, стальныя трубы) і каляровая (цынк, ферасплавы) металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (гусенічныя трактары, бульдозеры, грэйдэры, танкі, электрарухавікі, абсталяванне для чорнай металургіі, гадзіннікі і інш.), хім. (лакі і фарбы), лёгкая (гарбарна-абутковая, трыкат., швейная), харч. (мяса-малочная, лікёра-гарэлачная, тытунёвая і інш.), дрэваапр.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ДРЭС. 3 ун-ты, мед. акадэмія, 3 ін-ты. Тэатры: драм., оперы і балета, лялек, юнага гледача. Філармонія. Цырк. Музеі: краязнаўчы, дэкар.-прыкладнога мастацтва, карцінная галерэя. Каля Ч. здабыча бурага вугалю.
Засн. ў 1736 як рус. казацкая крэпасць на месцы башкірскага паселішча Чэляба. З 1743 Ч. — горад, цэнтр Ісецкай правінцыі. У 1744 заняты атрадамі Е.І.Пугачова, якія ўтрымлівалі крэпасць 2 месяцы. З 1781 Ч. — павятовы горад Екацярынбургскай прав. Пермскага, потым Уфімскага намесніцтва, з 1796 — Арэнбургскай губ. У 1890-я г. з будаўніцтвам Вял. Сібірскай магістралі і чыгункі на Екацярынбург Ч. стаў буйным трансп. і гандл. (вываз хлеба з Зах. Сібіры) цэнтрам. 26.5.1918 захоплены чэш. войскамі (гл.Чэхаславацкага корпуса мяцеж 1918). У 1919—23 цэнтр Чэлябінскай губ., потым у складзе Уральскай вобл. З 1934 Ч. — абл.цэнтр. У Вял.Айч. вайну ў Ч. эвакуіравана каля 60 прамысл. прадпрыемстваў з зах. рэгіёнаў, у т. л. з Беларусі.