Рыпець злёгку або час ад часу. Парыпвае мост заінелы, На рэчышчы снег Белы-белы.Лойка.Трымаў невялікі марозік, і пад нагамі ледзь чутна парыпваў неглыбокі снег.Курто.Недзе ў лесе жаласна ціўкала птушка і парыпвала надломленае бурай дрэва.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Мнагакр.да стукаць. Вартавы аднастайна адмерваў крокі, пастукваў абцасамі, каб не замерзла ногі.Лынькоў.Каб добра лягло бервяно, Злёгку абухам пастуквалі.Барадулін.Мякка пастуквалі колы, вагон пагойдваўся, ледзь чутна паскрыпвала аконнае шкло — яго не шчыльна прыгналі да рамы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабаці́ць, ‑ціць; незак.
1.што. Пакрываць рабаціннем (у 2 знач.), рабізной (у 2 знач.). Вуліца падсохла за ноч, толькі дзе-нідзе слабы ветрык злёгку рабаціў плыткія лужыны.Адамчык.
2. Выклікаць адчуванне рабізны, стракатасці ў вачах. Ад .. ветру разам ускалыхваўся арэшнік і рабаціў уваччу.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛАШЧАЦІ́НКАВЫЯ ЧЭ́РВІ, алігахеты (Oligochaeta),
клас беспазваночных жывёл тыпу кольчатых чарвей. Каля 27 сям., больш за 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, жывуць у глебе, прэсных вадаёмах, каля 200 відаў марскія. На Беларусі 8 сям., больш за 60 відаў. Найб. трапляюцца дэндрабена васьмігранная (Dendrobaena octaedra), малы чырв. чарвяк (Lumbricus rubellus), наіда зменлівая, або змейка вадзяная зменлівая (Nais variabilis), стылярыя азёрная (Stylaria lacustris), трубачнік звычайны (Tubifex tubifex), шчацінкабрух празрысты (Chaetogaster diaphanus), эаласома гемпрыхава (Aeolosoma hemprichi), энхітрэус белы (Enchytraeus albus). Удзельнічаюць у мулаўтварэнні і мінералізацыі асадкаў у прэсных вадаёмах, уплываюць на структуру глеб, садзейнічаюць самаачышчэнню вадаёмаў. Некаторыя — прамежкавыя і рэзервуарныя гаспадары ўзбуджальнікаў гельмінтозаў дзікіх і свойскіх жывёл; корм для рыб, птушак, землярыек, кратоў і інш.
Даўж. ад 0,5 мм да 3 м. Цела цыліндрычнае, злёгку сплошчанае або чатырохграннае, складаецца з 5—600 членікаў (сегментаў), на кожным з іх (акрамя ротавага) 4 пучкі шчацінак рознай формы. Кормяцца пераважна расліннымі рэшткамі, ёсць драпежнікі і эктапаразіты. Пераважна гермафрадыты, некаторым уласціва бясполае і вегетацыйнае размнажэнне. Яйцы развіваюцца ў кокане. Развіццё прамое. Здольныя да рэгенерацыі. Гл. таксама Дажджавыя чэрві, Кольчатыя чэрві.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падапрэ́ць, ‑эе; зак.
1. Крыху, злёгку сапрэць; сапрэць знізу. — Павел Паўлавіч, — падаючы ўзор азіміны, звярнуўся Верамейчык да Шаманскага, — па нізінах жыта крыху падапрэла.Дуброўскі.
2.Разм. Крыху падтаць. Пасярэдзіне [ракі] то моцна, можна было б прайсці смела, а .. каля берагоў, пад вадою, лёд мог падапрэць і паламацца.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падбялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑беліць; зак., што.
1. Пабяліць злёгку, дадаткова. Падбяліць сцены мелам.// Засыпаць, пакрыць што‑н. (снегам, туманам). Горад як бы павесялеў. Першы снег падбяліў яго, і ён, здавалася, аж вуліцы рассунуў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак.
1.што. Замарозіць злёгку або дадаткова; не ўберагчы ад марозу. Падмарозіць мяса. □ [Старшыня:] — З раёна паведамілі, што з заўтрашняга дня пачынаюцца замаразкі. Каб не падмарозіць нам бульбу.Шашкоў.
2.безас. Аб наступленні холаду, марозу. Праз дзень-два зноў падмарозіла і выпаў снег.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́хваць, ‑ае; незак.
Пахнуць злёгку, аддаваць слабым пахам (пераважна непрыемным). У хатцы стаяў вялікі куфар, і калі бабка яго не адчыняла, то ўвесь час жытло папахвала цвіллю.Кулакоўскі./убезас.ужыв.Ад пісара трохі папахвае выпіўкаю.Колас.//перан. Мець прыкметы або рысы чаго‑н. Папахвае здрадаю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папы́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.каго-што і без дап.Злёгку апырскаць, пакрыць пырскамі. Папырскаць кветкі вадой. □ Калі Мірон скончыў стрыгчы, я заўважыў, што ён зрабіўся нейкім змрочным. Нават не папырскаў адэкалонам і забыў узяць грошы.Нядзведскі.
2. Пырскаць некаторы час. Дождж папырскаў крыху і сціх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахру́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Час ад часу, злёгку хрустаць. Лужыны пахруствалі тонкім лядком, вецер гнаў па зямлі пажоўклае лісце, дранцвелі рукі ад халоднага раствору і настылай за ноч цэглы.Грахоўскі.Пад нагамі .. пахрустваў дробны жвір, маленькія, нібы гарошыны, каменьчыкі.. зрэдку стукаліся аб рэйкі.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)