Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Банкру́т. Рус.банкро́т (з XVIII ст.), банкру́т (з часоў Пятра I), укр.банкро́т, банкру́т. Банкру́т (больш даўняя форма) — запазычанне з франц.banqueroute або гал.bankroet. Больш новае банкро́т узята з ням.Bankrott. Першакрыніцай усіх гэтых слоў з’яўляецца італ.bancarotta ’зламаная лаўка’. Гл. Смірноў, Западн., 55; Фасмер, 1, 121; Шанскі, 1, Б, 35. Аб гісторыі слова гл. Клюге, 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бра́вы ’бравы’ (Нас. Сб., Шат., БРС), ’прыгожы’ (Лысенка, ССП). Рус.бра́вый, укр.бра́вий. Запазычанне з франц.brave (можа, праз ням.brav) або з італ.bravo ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 205; Шанскі, 1, Б, 184–185. Да гісторыі і распаўсюджання слова ў еўрапейскіх мовах гл. яшчэ Клюге, 98; MESz, 1, 367 (там і літ-ра). Шатэрнік лічыць гэта слова русізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Момант, мо́мэнт ’імгненне, міг’, ’пэўны прамежак часу’, этап у гісторыі, развіцці, жыцці каго-, чаго-небудзь’ (ТС, Нас., Яруш., Шат.), мамэнт ’момант’ (Касп.; воран., Сл. ПЗБ), ’хутка, адразу’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел.моментъ ’момант’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.moment ’тс’, якое з лац.mōmentum ’рухаючая сіла, штуршок’ (Булыка, Лекс. запазыч., 156; Кюнэ, Poln., 78) < movimentum < movere ’рухаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трыя́с
(гр. trias = тройца, траістасць)
першы з трох перыядаў мезазою ў геалагічнай гісторыі Зямлі, які пачаўся 230 млн. гадоў таму назад і працягваўся 35 млн. гадоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыяле́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Філасофскае вучэнне аб усеагульных законах руху і развіцця прыроды, чалавечага грамадства і мыслення; навуковы метад пазнання з’яў прыроды і грамадства шляхам ускрыцця ўнутраных супярэчнасцей і барацьбы процілегласцей, якія прыводзяць да скачкападобнага пераходу з адной якасці ў другую.
Матэрыялістычная д.
2. Сам працэс такога руху і развіцця.
Д. падзей.
Д. гісторыі.
3. Майстэрства весці спрэчкі, прымяняць лагічныя довады (уст.).
|| прым.дыялекты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Д. матэрыялізм.
Д. метад.
|| наз.дыялекты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
quiz a class in history апыта́ць клас на ўро́ку гісто́рыі
2. : quiz smb. about/on/over smth. выпы́тваць каго́-н. пра што-н., выпы́тваць што-н. у каго́-н.; дапы́тваць каго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АРЖАХО́ЎСКІ (Ігар Вацлававіч) (н. 11.5.1933, Мінск),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1976), праф. (1980). Скончыў Горкаўскі ун-т (1961). З 1963 працаваў у гэтым ун-це. З 1976 заг. кафедры рас. і слав.гісторыіБДУ. Даследуе ўнутр. палітыку і развіццё грамадска-паліт. думкі ў Расіі 19 ст. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для вучняў 7, 8, 10-х класаў па сусв.гісторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ЖГА (Баляслаў Рычардавіч) (31.3.1887, Рэжыцкі пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія — 30.9.1957),
бел. і латышскі археолаг, гісторык, археограф, філолаг. Д-ргісторыі (1933). Скончыў Віцебскую гімназію (1910), Маскоўскі археал.ін-т (1916). З 1918 заг. Віцебскага аддз. гэтага ін-та, з 1992 у Віцебскім губ. архіве, з 1925 у Латвіі. Даследаваў гіст. сувязі беларусаў і латышоў, гісторыю паўстання 1863—64 на тэр. Віцебшчыны, вывучаў Полацкія летапісы («Адносіны палачан і латышоў у VIII—XVIII стст.», 1926; «Замкі Віцебшчыны», 1933; «Нарысы па гісторыі сялянскіх рухаў у Латгаліі 1577—1907», 1956), складаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыял для параўнальнага аналізу бел. мовы і латгальскага дыялекту, у Латв. ун-це вёў курс стараж.бел. пісьменства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРКА́ВІ (Аўрам Якаўлевіч) (1835, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 1919),
расійскі ўсходазнавец, семітолаг. Адукацыю атрымаў у Віленскім рабінскім вучылішчы, ун-тах Пецярбурга, Берліна, Парыжа. З 1877 заг. аддзела яўр. кніг Публічнай б-кі ў Пецярбургу; склаў вопіс рукапісаў, якія там знаходзіліся, займаўся іх публікацыяй. Даследаванне Гаркаві «Сказанні мусульманскіх пісьменнікаў пра славян і рускіх...» (1870), якое змяшчае вытрымкі з твораў 26 араб. пісьменнікаў 7—10 ст., — важная крыніца па гісторыіСтараж. Русі. Аўтар шматлікіх прац, прысвечаных гісторыі яўрэяў, хазараў («Сказанні яўрэйскіх пісьменнікаў пра хазараў і хазарскае царства», 1874), караімаў («Нарысы гісторыі караімства», 1897—1902), яўр. эпіграфіцы, этнаграфіі, філалогіі і інш. Адзін з рэдактараў «Яўрэйскай энцыклапедыі» (т. 1—16, 1908—13).