ДЗЯРЖА́ВІН (Мікалай Севасцьянавіч) (15.12.1877, в. Прэслаў Запарожскай вобл., Украіна — 26.2.1953),
савецкі славяназнавец-філолаг, гісторык, грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1931), ганаровы чл.АНБССР, Балгарскай АН. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1896—97), Нежынскім гіст.-філал. ін-це (1897—1900). Рэктар (1922—25), пасля заг. кафедры (1925—53) слав. філалогіі Ленінградскага ун-та. У 1931—34 дырэктар Ін-та славяназнаўства АНСССР (Ленінград), у 1947—53 кіраўнік ленінградскага аддзялення Ін-та славяназнаўства. Аўтар больш як 500 прац пераважна па балг. л-ры і гісторыі Балгарыі, а таксама этыялогіі славян, гісторыі рус. л-ры, школы і выкладання. Дзярж. прэмія СССР (1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́ЙЗЕН ((Droysen) Іаган Густаў) (6.7.1808, г. Трэптаў, цяпер г. Тшабятаў, Польшча — 19.6.1884),
нямецкі гісторык. Праф. Берлінскага (у 1835—40 і з 1859), Кільскага (з 1840) і Іенскага (з 1851) ун-таў. Удзельнік антыдацкага паўстання ў Шлезвіг-Гольштэйне і чл. Франкфурцкага парламента ў Рэвалюцыю 1848—49 у Германіі, выступаў за аб’яднанне герм. зямель вакол Прусіі. Увёў у гіст. навуку паняцце элінізм (разумеў яго як працэс «распаўсюджвання грэч. дзяржаўнасці і адукаванасці» сярод стараж.-ўсх. народаў). Заснавальнік пруска-малагерм. гіст. школы. Аўтар прац «Гісторыя Аляксандра Вялікага» (1833), «Гісторыя элінізму» (т. 1—2, 1836—43 ; 2 выд, т. 1—3, 1877—78), «Гісторыя прускай палітыкі» (т. 1—14, 1855—86) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — История эллинизма. [Т.] 1—3. Ростов н/Д. 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЖЧЫЦ (Друшчыц) Васіль Данілавіч
(8.2.1886, в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 20.12.1937),
бел.гісторык. Скончыў Тартускі ун-т (1911). Выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўляі, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у працы Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 праф.БДУ, адначасова з 1924 правадз. член Інбелкульта, з 1927 старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 супрацоўнік Ін-та гісторыі Бел.АН, праф. кафедры гісторыі народаў СССРЛіт. ін-та імя А.І.Герцэна (Масква). 14.1.1937 арыштаваны, 19.12.1937 асуджаны ваен. калегіяй Вярх. суда СССР да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1958. Даследаваў гісторыю Беларусі эпохі феадалізму, у т. л. магдэбургскае права ў бел. гарадах 15—18 ст., гісторыю кнігадрукавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГІЙ АКРАПАЛІ́Т (Georgios Akropolitēs; 1217, г. Нікея, цяпер г. Ізнік, Турцыя — пасля 1282),
візантыйскі дзярж. дзеяч, гісторык, пісьменнік. З 1246 узначальваў адм. кіраванне Нікейскай імперыі. У 1240—50-я г. ў якасці дарадчыка і намесніка імператара ўдзельнічаў у войнах супраць Балгарыі і Эмірскага царства. Пасля 1261 на пасадах пры канстанцінопальскім двары. На 2-м Ліёнскім саборы 1274 па даручэнні імператара Міхаіла VIII Палеалога падпісаў унію паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі (не была ажыццёўлена). Аўтар «Хронікі» (ахоплівае падзеі знешнепаліт. і дыпламат. гісторыі Нікейскай імперыі ў 1203—61), шматлікіх прамоў, пахвальных слоў, лістоў, вершаў, рытарычных і тэалаг. твораў.
Літ.:
Жаворонков П.И. Некоторые аспекты мировоззрения Георгия Акрополита // Византийский временник. 1986. Т. 47;
гісторык. Д-ргіст.н. (1939). Да 1917 займаўся гісторыяй яўрэяў у Рас. імперыі, у т. л. гісторыяй яўрэяў на Беларусі. Адзін з ініцыятараў стварэння «Яўрэйскай энцыклапедыі» на рус. мове (т. 1—16, 1908—13), у якой узначальваў аддзел «Яўрэі ў Расіі з 1772» і быў аўтарам многіх артыкулаў. Пасля 1917 пераважна даследаваў гісторыю рас. рабочага класа. З 1921 пад яго рэдакцыяй у Ленінградзе выдаваўся «Архіў гісторыі працы ў Расіі», «Рускае мінулае», у 1925 — «Хрэстаматыя па гісторыі рабочага класа ў Расіі». З 1930 рэдактар «Вестника АНСССР».
Тв.:
История еврейского народа в России. Т. 1—2. 2 изд. Л., 1925—27;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛА (Тодар Іванавіч) (сак. 1896, в. Чабусы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 1935?),
бел.гісторык. Скончыў БДУ (1925). З 1925 вучыўся ў аспірантуры БДУ. З 1928 навук. супрацоўнік у Інбелкульце і Бел.АН, з 1929 у Магілёўскім дзярж. архіве. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі, гарадоў Беларусі 16—18 ст., вывучаў феад. памесце і становішча прыгонных сялян. 24.7.1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у г. Елабуга (Татарская АССР), дзе і памёр. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Землеўласнік і земляроб па Статуту Літоўскаму 1588 г.Мн., 1928;
Панская гаспадарка на Беларусі і быт падданага сялянства ў другой палове XVIII ст.Мн., 1928;
Места Берасцейскае ў XVI ст.: (сац.-экан. нарыс). Мн., 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́СЬКА (Міхаіл Іванавіч) (5.3.1929, в. Бародзічы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.2.1986),
бел. філосаф, гісторык, літаратар. Канд.філас.н. (1966). Скончыў БДУ (1954). У 1957—63 працаваў журналістам у Самаркандзе. З 1966 выкладчык БДУ. З 1984 у Мінскім Ін-це культуры. Вывучаў нац. адносіны, светапогляд вучонага і рэвалюцыянера М.Судзілоўскага, бел. пытанне ў працах К.Маркса і Ф.Энгельса, малавядомыя старонкі бел. культуры. Аўтар дакумент. аповесцей пра старшыню СНК Туркестанскай АССР У.Д.Фігельскага, кіраўніка антыфаш. падполля ў Нарвегіі ў 2-ю сусв. вайну М.Садоўнікава.
Тв.:
Белоруссия и Узбекистан. Мн., 1970;
Николай Судзиловский-Руссель: Жизнь, рев. деятельность и мировоззрение. Мн., 1976;
К.Маркс, Ф.Энгельс и революционная Белоруссия. 2 изд. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ФЕ (Эмануіл Рыгоравіч) (н. 20.3.1939, г. Беразіно Мінскай вобл.),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1961). З 1978 у Бел.пед. ун-це. Даследуе бел. гістарыяграфію, гісторыю навукі і культуры, грамадз. і Вял.Айч. войнаў, гісторыю бел. яўрэяў. Адзін з аўтараў кн. «Акадэмік У.І.Пічэта» (1981), «Асновы паліталогіі» (1991), «Канцэпцыя нацыянальна-культурнага развіцця нацыянальных меншасцей Беларусі» (1996).
Тв.:
Выхоўваць павагу да закона. Мн., 1978;
Березино: Ист.-экон. очерк. Мн., 1986;
Советские военачальники на белорусской земле. Мн., 1988;
Из истории белорусской деревни: (Сов. историогр. соц.-экон. развития бел. деревни середины XVII — первой пол. XIX в.). Мн., 1990;
Страницы истории евреев Беларуси. Мн., 1996;
Евреи: (По страницам истории]. Мн., 1997 (разам з С.М.Асіноўскім).
расійскі гісторык, філосаф, публіцыст, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнай школы ў гіст. навуцы. Скончыў Маскоўскі ун-т (1839). У 1857—61 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1840—50-я г. прадстаўнік заходнікаў, зблізіўся з Ц.М.Граноўскім і А.І.Герцэнам. У 1855 склаў «Запіску аб вызваленні сялян у Расіі», за што адхілены ад выкладання лекцый цэсарэвічу Мікалаю Аляксандравічу. Падзяляў гісторыю Расіі на 3 этапы (родавы, вотчынны і дзяржаўны), аналізаваў дзейнасць рас. правіцеляў, у т. л. Пятра I. У філас. поглядах прытрымліваўся рэлятывізму і інш. Адзін з заснавальнікаў час. «Вестник Европы» (1866). Аўтар прац «Погляд на юрыдычны побыт Старажытнай Расіі» (1847), «Думкі і нататкі аб рускай гісторыі» (1866), «Кароткі погляд на рускую гісторыю» (1887) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́СКІ (Залман Юдавіч) (Зіновій Юльевіч; 19.1.1916, г. Віцебск — 14.12.1996),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1968). Скончыў Мінскі ін-тнар. гаспадаркі (1939). Працаваў ў Мінскім аблпланаддзеле (1940), у Ін-це эканомікі (1941) і Ін-це гісторыі (1950—90) АН Беларусі. Даследаваў гісторыю бел.феад. горада, крыніцазнаўства, гістарыяграфію гісторыі Беларусі феад. эпохі. Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1957), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1961, на рус. мове), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994).
Тв.:
Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. Мн., 1966;
Источниковедение аграрной истории Белоруссии. Мн., 1978;
Историография БССР Эпоха феодализма. Мн., 1986 (разам з В.У.Чапко).