ЛЯХЕ́ВІЧ (Генрых Дзеанісьевіч) (н. 1.9.1939, г. Цюрупінск Херсонскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне хім. тэхналогіі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1960). З 1969 у Бел.тэхнал. ін-це, з 1982 у БПА. Навук. працы па стварэнні тэхнал. працэсаў і абсталявання па перапрацоўцы другасных палімерных матэрыялаў і карысных выкапняў, па тэарэт. аналізе структуры і надзейнасці гідраізаляцыі мастоў, тунэляў і метрапалітэнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДВІ́ЛКА (Аляксандр Канстанцінавіч) (3.2.1867, Мінская вобл. — 12.7. 1938),
расійскі і бел.вучоны ў галіне заалогіі. Д-рбіял.н. (1934). Скончыў Варшаўскі ун-т (1893). Даследаваў паразітаў зубра і інш. млекакормячых у Белавежскай пушчы. Працаваў у Заалагічным ін-це АНСССР (Ленінград). Навук. працы па марфалогіі, анатоміі, сістэматыцы і фауністыцы тлей. Даў гістарычны агляд фауны тлей на тэр.СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРША́К (Хаім Лейбавіч) (6.9.1886, Мінск — 21.1.1961),
бел.вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1940), праф. (1931). Засл. дз. нав. Беларусі (1940). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911, 1914). У 1928—41 і 1944—58 дырэктар НДІ туберкулёзу. Навук. працы па праблемных пытаннях туберкулёзу.
Тв.:
Борьба с туберкулезом в БССР // Мед. журн. БССР. 1938. № 6;
Применение томофлюорографического метода в комплексе рентгенодиагностики туберкулеза легких // Здравоохранение Белоруссии. 1957. № 6.
бел.вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1947), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1964). Скончыў Казанскі ун-т (1924). З 1949 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы. па хірург. лячэнні хвароб органаў грудной поласці, стрававальна-кішачнага тракту, навакаінавай блакадзе.
Тв.:
Диагностика и лечение кишечной непроходимости. Мн., 1953.
бел.вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н., праф. (1965). Засл. дз. нав. Беларусі 1978. Скончыў Адэскі мед.ін-т (1931). У 1964—83 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па лячэбным пнеўматораксе, патагенезе і клініцы першаснага туберкулёзу, флюараграфіі і туберкулінадыягностыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́ЕЎ (Уладзімір Віктаравіч) (н. 24.6. 1952, Мінск),
бел.вучоны ў галіне кардыяхірургіі. Д-рмед.н. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975). З 1980 у Бел.НДІ кардыялогіі, з 1985 адначасова кіраўнік Рэсп. цэнтра хірург. лячэння складаных парушэнняў рытмаў сэрца і электракардыястымуляцыі. Навук. працы па хірург. лячэнні арытмій.
Тв.:
Опыт хирургического лечения наджелудочковых тахиаритмий (у сааўт.) // Актуальные вопросы кардиологии: Сб. науч. тр.Мн., 1997. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НКУС (Саламон Шыманавіч) (28.8.1908, г. Адэса, Украіна — 1.7.1971),
бел.вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны. Д-рмед.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Адэскі мед.ін-т (1933). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях згусальнай і процізгусальнай сістэм крыві пры сардэчна-сасудзістых хваробах.
Тв.:
Тромботест при гипертонической болезни и атеросклерозе // Врачебное дело. 1967. № 3;
бел.вучоны ў галіне гігіены; арганізатар аховы здароўя на Беларусі. Д-р медыцыны (1873). Скончыў Кіеўскі ун-т (1859). Працаваў урачом у Харкаўскай губ., у мед. дэпартаменце МУС. У 1876—1904 інспектар Гродзенскай урачэбнай управы. Стварыў у Гродзенскай губ. сістэму сельскіх мед. устаноў. Удзельнік ліквідацыі небяспечных эпідэмій. Ініцыятар склікання і старшыня з’ездаў урачоў Гродзенскай губ. (1892, 1893).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПО́ (Аркадзь Іванавіч) (8.2.1904, в. Жданоўка Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 5.1.1983),
бел.вучоны ў галіне селекцыі і раслінаводства. Акад.АН Беларусі (1950; чл.-кар. 1940), акад. Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61). Скончыў БСГА (1927), у 1932—41 працаваў у ёй. З 1944 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі (з 1949 дырэктар). З 1953 акад.-сакратар Аддз.біял., с.-г. і мед. навук АН Беларусі, з 1956 — Аддз. раслінаводства і гал.вучоны сакратар Акадэміі с.-г. навук Беларусі. У 1960—72 у Бел. ін-це земляробства. Навук. працы па біялогіі канюшыны, агратэхніцы насенняводства збожжавых культур і лёну. Устанавіў заканамернасці аптымальнай гушчыні пасеву збожжавых і лёну ў залежнасці ад змены агратэхн. і прыродных фактараў. Рэкамендаваў наборы найб. эфектыўных культур для кармавых севазваротаў, сістэмы іх чаргавання і выкарыстання ўгнаенняў.
Тв.:
Основные вопросы посева зерновых культур и льна. Мн., 1950;
Кукуруза на полях Белоруссии. Мн., 1963 (у сааўт.);
Система удобрения и чередование культур в прифермских кормовых севооборотах с кукурузой (разам з Б.С.Жагрыным) // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1969. № 4;