Псо́та ’шкода; свавольства’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’шкода’ (Сіг.), ’пястун; наравісты, пераборлівы’ (Клім.), ст.-бел. псота ’выхадка, свавольства’. Укр. псо́та ’бядота, бяда, галеча, нястача’; ’дрэннае надвор’е’, ’лаянка’. З польск. psota, psocić ад pies, першапачаткова ’гайняваць; аддавацца распусце’ (Банькоўскі, 2, 957).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскаламса́ць, раскаламсі́ць ’размясіць’ (Юрч.). Параўн. з каламеса, каламесіца ’блытаніна, мешаніна’, каламесны ’блытаны, мяшаны’ (Байк. і Некр.). Роднаснае да раскалле (гл.), што ад прасл. *kalъ > ’гразь’. Імаверна, утворана складаннем кал і мясіць ’змешваць, замешваць’ > ‑каламясі́ць з далейшай дээтымалагізацыяй. Гл. куламеса, куламесіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руба́ка ’адважны чалавек, які выдатна валодае халоднай зброяй’ (ТСБМ), ’хто робіць сходу, не задумваючыся’ (Нас.). Аддзеяслоўны нульсуфіксальны назоўнік ад рубаць, рубацца (гл.) як заступа ’абаронца’, балака, пралаза і інш. У першым значэнні, магчыма, русізм, параўн. руба́ч ’тс’ (Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́духі ’пахаванне’, ’раптоўная смерць’ (Нас.), ’канец, смерць’ (Гарэц., Др.-Падб.), саду́хі ’тс’ (Байк. і Некр.), укр. со́духі ’тс’. Ад першых двух слоў пахавальнага песнапення: «Со духи праведными скончавшуся…» (Нас., 572) або ц.-слав. съ доухы правьдникъ, параўн. Цвяткоў, Запіскі, 2, 51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сакра́мант ’нешта свяшчэннае, рытуальнае; талісман’ (ТСБМ), сакра́мэнт ’прычасце’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. сакраментъ ’таінства’. Запазычанне з польск. sakrament < лат. sakrāmentum ’наданне святасці’ (Кюне, Poln., 95); ст.-бел. сакраментъ (секраментъ) са ст.-польск. sakrament, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 181.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаваро́дка ‘званец вялікі, Rhinanthus major L.’ (Касп.), ‘званец летні, Rhinthus aestivalis L.’ (Кіс.), скаваро́дкі ‘званец вялікі’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Да скаварада (гл.); назва па знешнім выглядзе — плоская раскрытая чашачка і выступаючы двугубы вяночак; гл. Нейштадт, Определитель, 502 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скле́ціць (sklécić) ‘абы-як збудаваць драўляную будыніну’ (Варл., Сцяшк. Сл.), ‘паставіць хату ў выглядзе клеці’ (Байк. і Некр.), ‘скласці ў клетку (дровы)’ (Сцяшк. Сл.). Да клець (гл.); у першым значэнні, мажліва, з польск. sklecić ‘тс’, параўн. klecić ‘будаваць абы-як’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скляпе́нне ‘дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены’, ‘падвальнае памяшканне’ (ТСБМ, Нас., Касп., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сцяц., Варл.), ‘унутраная частка, паднябенне ў печы’ (Сцяшк., Шушк.), скляпе́нне, склепова́нне, склеп ‘тс’ (зах.-бел., ЛА, 4). З польск. sklepienie ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Студэ́нт ‘навучэнец вышэйшай навучальнай установы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.; ашм., Стан.), ‘вучань, навучэнец’ (Нас.). Ужо ст.-бел. студэнтъ (1597 г.) з ст.-польск. student (Булыка, Лекс. запазыч., 159), якое з лац. studēns, ‑ntis ‘той, які стараецца’; гл. Фасмер, 3, 787.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумнява́цца ’адчуваць няўпэўненасць, быць няпэўным, вагацца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., БРС, Касп.), сумнева́цца ’тс’ (Цых.). Укр. сумніва́тися, рус. сомнева́ться, дыял. сумнева́ться, серб.-харв. су́мњати ’сумнявацца, падазраваць’, балг. съмня́вам се ’сумнявацца’. Ітэратыў да прасл. *sǫmьněti (гл. сум, сумненне) з суф. ‑eva‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)