Ку́шнер ’рамеснік, які вырабляе шкуры на футра і шые з футра’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Грыг., Гарэц.). Ст.-бел. кушнеръ ’кушнер’ (з 1486 г.) запазычанне праз польск. kusznierz ’кушнер’ з с.-в.-ням. kürsenaere ’тс’ (Булыка, Запазыч., 183; параўн. Слаўскі, 3, 437–438).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адні́ны ’німфы ў Свіцязі’ (Мухл.) праз польск. undyna ’німфа’ з ням. Undine або непасрэдна з ням. Калі гэта так, новае запазычанне з характэрнай перастаноўкай зычных. Існуе таксама магчымасць іншага рашэння: з літ. vandẽnė ’німфа’ (Скарджус, 265). Апошняе да літ. vanduõ ’вада’ (гл. Фрэнкель, 1194) (Мартынаў, SlW, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ана́фема царк.; ст.-рус. анаѳема, анатема праз ст.-слав. з грэч. ἀνάθεμα (Фасмер, 1, 77; Рудніцкі, 1, 23). Пераход значэння ад ’пракляцця (царкоўнага)’ да ’пракляты чалавек’ (анахимъ, анахима, анахимика — Нас. 6) вядомы ўжо Бярындзе, 176. Форма з ‑х‑ замест грэч. ‑θ‑ узнікла ў выніку фанетычнай субстытуцыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́ндрус ’брат’ (арг. — маг., слуц., Рам. 9, 21). Параўн. рус. афенск. андрус ’тс’, укр. лірніцк. андрус, яндрус, вандрус ’тс’, польск. ахвесніцк., прастамоўн. andrus злодзей, вулачнік, хлопец, кавалер’. З грэч. ἀνήρ, ἀνδρος ’мужчына’ праз пасрэдніцтва агульнай усх.-слав. эзатэрычнай мовы афеняў, купцоў (Бандалетаў, Бел.-укр. ізал., 101–102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панегі́рык ’у Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага; празмерна хвалебны водзыў аб кім-, чым-н.’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 75), з рус. панеги́рик ’тс’, дзе праз польск. panegiryk з лац. panēgyricus < грэч. πανηγυρικός: πανήγυριθ ’усеагульны народны сход’ (гл. Фасмер, 3, 197).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паралі́ч ’хвароба, пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў’ (ТСБМ). З рус. парали́ч (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое праз польск. paraliż ад сяр.-в.-ням. paralis з лац. paralysis ад грэч. παράλυσις ’дазвол; адхіленне’ (гл. Фасмер, Этюды, 142; Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 204).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́тыркы, патэркі ’пацеркі’ (драг., лін., Сл. ПЗБ). Праз польск. pacierki з лац. pater (у выразе Pater noster ’Ойча наш’). Пасля адчытання малітвы адкладвалася адна пацерка з цэлай нізкі пацерак, якую вернік трымаў у руках. Гл. пацеркі. Цвёрдае ‑г‑ другаснае: выраўноўванне паводле законаў ц.-палескай фанетыкі (4’ > г).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакаба́чваць 1 ’перайначваць, вяршыць, рабіць’ (Нас.). У выніку семантычнага пераносу з першаснага перакаба́чваць ’перарабляць што-небудзь на кабат’ (гл. каба́т), параўн. аналагічнае польск. przekabacić, przekabacać ’перарабіць, перацягнуць на свой бок’.
Перакаба́чваць 2, зак. тр. перакаба́ціць ’прамантачыць, растраціць’ (Нас.). Да пера- і каба́к (гл.) — ’прапусціць грошы праз кабак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прабава́ць ’правяраць стан або якасць чаго-небудзь; рабіць пробу’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’каштаваць’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. проба ’проба’ (Ст.-бел. лексікон). Рус. про́бовать, про́ба, укр. про́бувати, про́ба. Праз польск. próba, próbować з ням. Probe ’проба’ < с.-лац. probe ’тс’ < probāte ’правяраць, выпрабоўваць’ (Фасмер, 3, 370).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прамава́ць 1 ’надаваць, узводзіць у вышэйшую (духоўную) ступень’ (Нас.). Праз польск. promować ’пераводзіць у наступны клас; прысвойваць вучоную ступень і пад.’ < лац. promovere ’перасоўваць, рухаць наперад’ (гл. Банькоўскі, 2, 783).
Прамава́ць 2, прамова́ты ’лаяць, сварыцца’ (горк., бяроз., Шатал.). З польск. przemawiać (się) ’папікаць адзін аднаго, спрачацца, лаяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)