Валаду́шка, вало́даўнік ’заячая капуста, Bupleurum rotundifolium L.’ (Кіс.). Рус.володка, володушка ’Ajuga pyramidalis; Ajuga reptans’, ст.-рус.володь ’волас’, ц.-слав.владь. Назва дадзена таму, што сцябло расліны пакрыта валаскамі (Траўтман, 341; Фасмер, 1, 341).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паднаго́тная ’праўда, ісціна, падрабязнасці чаго-н., якія старанна ўтойваюцца’ (ТСБМ, Нас.). Рус.подного́тная, з подноготная тайна. З пад і ногаць, тамушто тайну выведвалі з дапамогай уколаў пад ногці (Праабражэнскі, 1, 186; Фасмер, 3, 298).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dadúrch, dádurchadv праз гэ́та, праз яго́ [яе, іх]; у вы́ніку гэ́тага; дзя́куючы гэ́таму;
~, dass… дзя́куючы таму́, што…;
er zéichnet sich ~ únter ánderen aus гэ́тым ён вылуча́ецца сяро́д і́ншых
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тлу́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыводзіць да адурэння, пазбаўляе здольнасці ўспрымаць, разумець што‑н. Тлумная работа. □ Кастусь стаміўся ад гаворак, ад тлумнай духаты, а таму з асалодай дыхаў свежым начным паветрам.Гаўрылкін.// Пазбаўлены здольнасці ўспрымаць, разумець што‑н. Юра пакруціў цяжкай, тлумнай ад катаванняў галавой і працадзіў скрозь зубы: — Ні слова... Ні слова...Бураўкін.// Незразумелы, небяспечны. Чаго яму [Хрысцюку] лезці ў гэтыя тлумныя справы! Зачэпіш яшчэ каго — бяды на сябе паклічаш.Дуброўскі.
2. Шумны, гаманлівы, неспакойны. Дасціпныя і праз меру адданыя канвойнікі наводзілі парадак у .. тлумным і стракатым натоўпе.Колас.У вагоне я доўга не мог заснуць — ці не таму, што нарэшце вырваўся з тлумнага горада, еду далей ад рэдакцыйнага клопату і дробных жыццёвых турбот, што буду, хоць і не надта доўга, вольны.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вэль ’вуаль, вэлюм у маладой’ (Малчанава, Мат. культ., 167). Гэтага слова няма ні ў польск., ні ў рус., ні ва ўкр. мовах, і ў зах.-еўрап. мовах не знаходзіцца нічога, што б магло быць крыніцай бел. слова. Таму можна меркаваць, што яно ўтворана на беларускай глебе: відавочна, гэта скарачэнне або слова вэ́люм або ж вэ́лян (можа, не без уплыву ідэнтычнай па семантыцы лексемы вуа́ль). Толькі выпадкова бел. слова супадае з серб.-харв.ве̏о (род. ве̏ла) і славен.vel ’пакрывала, вуаль’ (паўдн.-слав. лексемы ўзяты з іт.velo < лац.vēlum), тамушто аб запазычанні бел. мовай з серб.-харв., славен. або іт. не можа быць размовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перака́з, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. пераказаць.
2. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго‑н. прачытанага, пачутага. Канчалася дыктоўка, давалася другая работа — пераказ. За пераказам ішла пісьмовая задача.Колас.Фельетон удаўся таму, што сам па сабе факт, нават у простым пераказе, смешны.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тое, што і пяцца. [Чмаруцька:] — Адкуль толькі не павезлі хлеба, колькі месяцаў згружалі, пнуліся, і — на табе — пайшло дымам, пылам.Лынькоў.Абледзянелая ручаіна.. млява пнулася выкідаць на лёд крынічную сцюдзёнасць.Чорны.Кожны пнуўся наперад, і таму карэспандэнт расставіў нас сам.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прало́г, ‑а, м.
Уступная частка літаратурнага ці музычнага твора. У пралогу чытачы знаёмяцца з падзеямі, якія папярэднічалі таму, што апісана ў творы, або з агульнай задумай аўтара.А. Макарэвіч.//перан. Уступ да чаго‑н., пачатак чаго‑н. — Наша знаёмства будзе, так сказаць, пралогам да большага.Асіпенка.
[Грэч. prologos ад pro — перад і logos — слова, мова.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скле́іцца, склеіцца; зак.
1. Змацавацца пры дапамозе клею. // Зліпнуцца (ад чаго‑н. клейкага). У бот пацякла кроў, запяклася. Склеіліся штаны і анучы.Шамякін.
2.перан.Разм. Наладзіцца; аднавіцца. Мо таму, што мы з Аленай Данілаўнай Паньковай людзі аднаго веку, у нас і гаворка неяк адразу склеілася.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́дзеньскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да студзеня 1, уласцівы яму. Студзеньскі мароз. □ Да першай сустрэчы з Людай Толя многае перажыў... Зрэшты, не падыходзяць гэтыя словы, мала іх, каб перадаць тое, што адбылося ў Толевай душы дзесяць гадоў таму назад, студзеньскай ноччу ў сорак трэцім.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)