рускі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1958). У 1958—88 саліст Вял.т-ра, з 1995 яго маст. кіраўнік — дырэктар. Творчасць Васільева вылучаецца сілай і прыгажосцю скачкоў і вярчэнняў, чысцінёй ліній, пластычнай дасканаласцю. Сярод партый: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пятрушка («Пятрушка» І.Стравінскага), Шчаўкунок-Прынц» («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага); першы выканаўца партыі Спартака («Спартак» А.Хачатурана»; Ленінская прэмія 1970) і інш. Пастаянны партнёр К.Максімавай (жонка Васільева). Сярод пастановак: «Макбет» К.Малчанава (1980, і выканаўца гал. партыі), «Папялушка» С.Пракоф’ева (1991), опера «Травіята» Дж.Вердзі (рэжысёр-пастаноўшчык; 1996). Першыя прэміі міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Вене (1959) і Варне (1964, Балгарыя), прэмія В.Ф.Ніжынскага (Парыж, 1964). З 1980-х г. выступае за рубяжом у спектаклях балетмайстраў М.Бежара, Р.Пці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛАЎ (Мікалай Сяргеевіч) (25.12.1900, г. Арол — 21.9.1976),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1940), д-р фізіка-матэм. н., праф. (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). У 1931—54 у Маскоўскім ун-це. З 1959 у Фізіка-тэхн. ін-це, у 1963—67 заг. Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. У 1928 сфармуляваў закон анізатрапіі, які ўстанаўлівае сувязь паміж магн. і мех. ўласцівасцямі ферамагнетыкаў. Аўтар прац па тэорыі хім. дынамікі і ланцуговых працэсаў, стат. тэорыі дыслакацыі, тэорыі пластычнасці і трываласці. Прапанаваў метады аналізу ферасплаваў і спосабы выяўлення дэфектаў у метал. вырабах. Дзяржаўная прэміяСССР 1941, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Ферромагнетизм. М.; Л., 1939;
Основы химической динамики. М., 1940;
Теория цепных процессов. М.; Л., 1951;
Дислокации и пластичность. Мн., 1961.
Літ.:
Н.С.Акулов // Весці АНБССР. Сер. фізіка-тэхн. навук. 1976. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛГАПЛО́СК (Барыс Аляксандравіч) (12.11.1905, в. Лукомль Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.7.1994),
савецкі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы 1963. Скончыў Маскоўскі ун-т (1931). У 1946—63 у НДІАНСССР, з 1963 у Ін-це нафтахім. сінтэзу Рас.АН. Навук. працы па тэорыі полімерызацыі і сінтэзу каўчукоў. Адкрыў і даследаваў з’яву аксідарэдукцыйнага ініцыіравання радыкальных працэсаў (1939), новы тып ланцуговых рэакцый пад уплывам карбенавых комплексаў пераходных металаў (1980). Распрацаваў асновы сінтэзу каўчукоў метадам эмульсійнай полімерызацыі. Ленінская прэмія 1984, Дзярж.прэміяСССР 1941, 1949.
Тв.:
Генерирование свободных радикалов и их реакции. М., 1985 (разам з А.І.Ціняковай);
Металлоорганический катализ в процессах полимеризации. 2 изд. М., 1985 (з ёй жа).
Літ.:
Б.А.Долгоплоск (1905—1994): (К 90-летию со дня рождения) // Высокомолекулярные соединения. Сер. А. 1996. Т. 38, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУЛЬФІЯ́ (сапр.Ісраілава Зульфія; н. 14.3.1915, Ташкент),
узбекская паэтэса. Нар. паэтэса Узбекістана (1965). Герой Сац. Працы (1984). У паэт. зб-ках «Старонкі жыцця» (1932), «Блізкія сэрцу майму» (1958), «Сэрца ў дарозе» (1966), «Спатканне» (1972), «Радкі памяці» (1974; Дзярж.прэміяСССР 1976), «Роздум і пачуцці» (1982) і інш. вострае адчуванне сучаснасці, услаўленне жанчыны-працаўніцы, гуманістычны пафас. Змест кн. «Размова з сяброўкамі» (1953) — асэнсаванне ролі ўзб. жанчыны ў сям’і і ў грамадскім жыцці. Дзярж.прэмія Узбекістана імя Хамзы 1970, Міжнар. прэміі імя Дж.Нэру 1968 і «Лотас» 1970. Пераклала на ўзб. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, М.Танка, Э.Агняцвет, Е.Лось. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі Э.Агняцвет, Р.Барадулін, А.Вярцінскі, С.Грахоўскі, А.Грачанікаў, В.Іпатава, А.Лойка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАГАНСО́Н (Барыс Уладзіміравіч) (25.7.1893, Масква — 25.2.1973),
рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1943). Правадз.чл.АМСССР (1947), у 1958—62 яе прэзідэнт. Вучыўся ў Маск. вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1912—18) у М.А.Касаткіна, К.А.Каровіна, С.В.Малюціна. Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1922—31). Выкладаў у Ленінградскім ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1937—61, праф. з 1939), Маск. маст. ін-це (з 1964). З 1962 гал. рэдактар энцыклапедыі «Мастацтва краін і народаў свету». Творчасці ўласцівы зварот да гіст. і сац. тэматыкі: «Рабфак ідзе» («Вузаўцы», 1928), «Допыт камуністаў» (1933), «На старым уральскім заводзе» («Урал дзямідаўскі», 1937; Дзярж.прэміяСССР 1941), «Выступленне У.І.Леніна на 3-м з’ездзе камсамола» (1950, у сааўт.; Дзярж.прэміяСССР 1951). Працаваў у жанры партрэта і кніжнай ілюстрацыі («Партрэт жонкі», 1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКЦІЁНАЎ (Аляксандр Іванавіч) (29.5.1910, г. Растоў-на-Доне, Расія — 14.3.1972),
расійскі жывапісец і графік, педагог. Нар.маст. Расіі (1969). Правадз.чл.АМСССР (1958). Вучыўся ў АМ у Ленінградзе (1932—38) у І.Бродскага. Выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1936—44) і Маскоўскім завочным пед. ін-це (1967—70, з 1968 праф.). Працаваў пераважна ў жанравай карціне і партрэце. Творам уласцівы высокае майстэрства і дакладнасць малюнка, ілюзорна-дакладная перадача прадметнага аблічча, часам натуралістычнасць. Сярод твораў: аўтапартрэт (1945), «Ліст з фронту» (1947), «Забяспечаная старасць» (1958—60), «Подзвіг навукоўца» («Пасля аперацыі», 1962—65); графічныя партрэты В.Качалава, В.Кніпер-Чэхавай (абодва 1940), І.В.Курчатава (1955) і інш.Дзярж.прэміяСССР 1948 Дзярж.прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1971.
Тв.:
Техника советской портретной живописи. М., 1961 (разам з А.У.Вінерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Яўген Аляксеевіч) (15.1.1917, г. Балакова Саратаўскай вобл., Расія —9.6.1997),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1968). Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Цэнтр.тэатр. вучылішча ў Маскве (1940). Працаваў у тэатрах Тбілісі, Ленінграда. З 1956 у Санкт-Пецярбургскім Вял.драм. т-ры. Акцёру быў уласцівы глыбокі псіхалагізм, эмацыянальная прыўзнятасць, схільнасць да вострай характарнасці, трансфармацыі і гратэску. Сярод найб. значных роляў: Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Манахаў і Бяссеменаў («Варвары» і «Мяшчане» М.Горкага), Артура Уі («Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта), Халстамер («Гісторыя каня» паводле Л.Талстога), Круціцкі («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага) і інш. Здымаўся ў кіно: «У агні броду няма» (1968), «Дзіўныя людзі» (1970), «Блакада» (1975, 1978; Дзярж.прэмія Расіі 1980), «Кентаўры» (1979) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1950, 1968. Ленінская прэмія 1986 за тэатр. работы.
расійская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1965). Герой Сац. Працы (1983). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1951, педагог А.Ваганава), Ленінградскую кансерваторыю (1982). З 1951 салістка, з 1971 педагог-рэпетытар Марыінскага т-ра, з 1989 — «Амерыканскага тэатра балета» (Нью-Йорк). Выканальніца гал. партый у балетах рус. і замежнай класікі і сучасных аўтараў (многія ўпершыню ў СССР). Вяршынь балетнага акадэмізму дасягнула ў партыях Аўроры («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Раймонды («Раймонда» А.Глазунова), Жызэлі («Жызэль» А.Адана). Здымалася ў тэлеэкранізацыях балетаў, тэлефільмах-канцэртах і інш. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паставіла балеты «Жызэль» (1987), «Спячая прыгажуня» (1990). Дзярж.прэміяСССР 1980. «Залатая зорка» Міжнар. фестывалю танца ў Парыжы (1965), прэмія імя Г.Паўлавай (Парыж, 1982).
расійскі дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1966). З 1969 дырыжор, з 1970 гал. дырыжор Муз.т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор сімф. аркестра Маскоўскай філармоніі. З 1969 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1986 праф.). Пры яго ўдзеле ў Муз. т-ры адноўлены пастаноўкі опер «Кармэн» Ж.Бізэ (1969), «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча (1972), «Багема» Дж.Пучыні (1973), балета «Папялушка» С.Пракоф’ева (1971), пастаўлены оперы «Алека» С.Рахманінава і «Маўра» І.Стравінскага (1973). Кіраваў пастаноўкай опер «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1982) і «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1983) у Венскай оперы і інш. 2-я прэмія на 1-м Міжнар. конкурсе маладых дырыжораў Фонду Г.Караяна (Зах. Берлін, 1969). Дзярж.прэмія Расіі 1988. З 1990 жыве за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСПІ́ЦКІ (Андрэй Міхайлавіч) (н. 16.2.1924, г. Мазовец, Польшча),
бел. скульптар. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Вучыўся ў Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1940—41). Стварыў партрэты Цёткі (А.Пашкевіч; 1957), Ф.Шапэна (1960); бюст А.Міцкевіча (1995); станковыя творы «У полі» (1958), «Гімнасткі» (1971), кампазіцыі «Партызан-падрыўнік» (1957), «Дружба» (1964), «Рэквіем» (1996); і інш. Яго манум. творам характэрны дакладныя суадносіны маштабаў і масы, узбагачаныя кантрастамі святлаценяў, выразным лінейным рытмам: помнікі Ф.Скарыну ў Полацку (1973; па эскізу А.К.Глебава), Я.Купалу ў Мінску (1972; з А.Анікейчыкам і Л.Гумілеўскім; Дзярж.прэмія Беларусі 1974), у гонар вызвалення Віцебска (1989; з М.Рыжанковым) ў Віцебску, манумент у гонар маці-патрыёткі (Дзярж.прэміяСССР 1977), мемар. знак у памяць ахвяр фашызму ў Стоўбцах (1992) і інш.