квазіалфавітнае клінапіснае кансанантнае пісьмо, якое ўжывалася ў 15—14 ст. да н.э. для запісу тэкстаў на гліняных таблічках. Гэтыя таблічкі з’яўляюцца адзінай крыніцай вывучэння угарыцкай мовы — адной з семіцкіх моў, што была пашырана ў канцы 3-га — 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. на тэр. Угарыцкага царства (гл.Угарыт). Вядомы таксама угарыцкія надпісы на хурыцкай і акадскай мовах. Мяркуюць, што У.п. развілося са складовага клінападобнага лінейнага пісьма (не захавалася). Існуе гіпотэза, што першапачаткова знакі У.п. абазначалі спалучэнні пэўнага зычнага з любым галосным, а пазней — толькі зычныя. Для аблягчэння чытання У.п. выкарыстоўвала словараздзяляльнікі (вертыкальныя кліны), а не пазней 14 ст. да н.э. ва У.п., як і ў інш. відах зах.-семіцкага пісьма, пачалі выкарыстоўваць matres lectionis (літаральна — мацеркі чытання) — адмысловыя знакі некат. зычных, якія ўжываліся для абазначэння галосных.
Літ.:
Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987;
Шифман И.Ш. Возникновение знаний о языке у финикиян // История лингвистических учений: Древний мир. Л., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЬ,
старажытнакітайскае царства. Узнікла каля 10 ст. да н.э.Першапачаткова залежала ад дынастыі Чжоў. Яго тэрыторыя ўключала зах. і паўн.-зах. часткі сучаснай прав. Шэньсі, усх.ч. Ганьсу і Пн Сычуані. У перыяд Cantio (5—3 ст. да н.э.) была адной з 7 магутных дзяржаў Кітая. Узмацненне Ц. звязана з рэформамі Шан Яна. У сярэдзіне 4 ст. да н.э. пачало барацьбу супраць інш. царстваў і да 221 да н.э. падпарадкавала іх, стварыўшы цэнтралізаваную імперыю Ц. Заснавальнік імперыі — Цынь Шыхуандзі (259—210 да н.э.), правіцель царства Ц. [246—221 да н.э.] і імператар [221—210 да н.э.]. Пры ім дзяржава падзелена на 36 адм. акруг, уніфікавана пісьменнасць, створана адзіная сістэма мер і вагаў, пачалося будаўніцтва (у 215 да н.э.) Вялікай кітайскай сцяны. У 212 да н.э. жорстка расправіўся з канфуцыянцамі. Узмацненне падатковага ціску і няспынныя войны выклікалі нар. паўстанні пад кіраўніцтвам Чэнь Шэна, У Гуана, Лю Бана і інш. У 207 да н.э. войска Лю Бана захапіла сталіцу Сяньян, дынастыя Ц. спыніла існаванне.
Літ.:
Переломов Л.С. Империя Цинь — первое централизованное государство в Китае (221—202 гг. до н.э.). М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лыкаўе́ц ’месца ў полі, дзе дзяруць лыкі’ (Бяльк.). Да лыка1 (гл.). Першапачаткова гэта лексема азначала ’ліпа’, таму лыкаўец — ’ліпняк’ (Сцяцко, Афікс., наз., 101).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́гаддзя ’пачакаўшы’ (Нас., Шат.), пагаддзя ’потым’ (Сцяшк. Сл.). Рус.погодя ’тс’. Першапачаткова дзеепрыслоўе ад дзеяслова погодити (ст.-рус.), якое потым адвербалізавалася (Шуба, Прыслоўе, 178).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Псюк ’стары; лядашчы чалавек’; ’стары грыб’ (Нас.). Вытворнае ад псець (гл.); першапачаткова, відаць, ’непрыгодны; ні да чаго не варты’, параўн. чэш.psák ’неядомы грыб’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Будво́рыца ’выган за вёскай’ (Касп.). Параўн. рус.дыял.будво́рицы ’месца, дзе канчаецца сяло, вёска і пачынаецца поле, луг, лес’. Можна меркаваць, што слова таго ж тыпу, што і буго́ня (гл.), г. зн. паходзіць ад *абудво́рыца, якое складаецца з *обы‑ ’абодва’ і двор (суф. ‑іца). Першапачаткова *’месца абапал двароў’. Таксама можна думаць і пра зыходнае *абадво́рыца, дзе *аба‑ (> бу‑) — прэфікс *ob(ъ). Тады першапачаткова *’месца навокал двароў’. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́бмацкам ’пры дапамозе дотыку’ (БРС, Бяльк., КТС, КЭС). Укр.о́бмацки ’тс’. Да абмацаць (гл.). Першапачаткова тв. скл. назоўніка *вобмацак (Шуба, Прыслоўе, 106); параўн., напрыклад, навобмацак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́рапкам ’імкліва, нечакана?’: ён паяўляўся нарапкам (Скрыгай). Відаць, з *на‑рант‑нам, першапачаткова*на‑рапт-кі, параўн. напрасткі і пад., гл. рант ’парыў’, раптам ’нечакана’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аглашэ́ны ’някемлівы, прыдуркаваты’ (Нас.), рус.оглашенный да царкоўнаславянскага. Першапачаткова, аглашэны ’пераконаны’ (гл. аглашаць), а потым экспрэсіўна-іранічнае ’някемлівы’ (магчыма, пад уплывам аглушаны) (Праабражэнскі, 1, 141).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́федра, ‑ы, ж.
1. Узвышэнне, памост для лектара або прамоўцы. Узысці на кафедру. □ Толькі кафедра ў выглядзе невялічкай тумбачкі была бедна абшыта паркалёвай матэрыяй, такога, як і плюш, колеру.Грамовіч.Леў Раманавіч стаў за кафедру і доўга не мог гаварыць ад хвалявання.Асіпенка.
2. Аб’яднанне выкладчыкаў і навуковых работнікаў адной або некалькіх блізкіх навуковых дысцыплін у вышэйшай навучальнай установе СССР. Кафедра гісторыі. Кафедра педагогікі. Пасяджэнне кафедры. Загадчык кафедры.
3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй (першапачаткова — крэсла ў царкве для епіскапа).
4. Тое, што і кафедральны сабор (гл. сабор). Зазванілі ў дробныя званы ў праваслаўнай кафедры.Чорны.
[Ад грэч. kathédra — сядзенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)