КАДА́СТР РАДО́ВІШЧАЎ І ПРАЯЎЛЕ́ННЯЎ КАРЫ́СНЫХ ВЫ́КАПНЯЎ,
сістэматызаваны збор звестак пра радовішчы і праяўленні карысных выкапняў. Перыядычна папаўняецца і абнаўляецца. Змяшчае звесткі пра радовішчы, колькасць і якасць карысных выкапняў і іх кампанентаў, характарыстыку іх генезісу і геал. будовы, горна-тэхн., гідрагеал. і інш. ўмовы распрацоўкі радовішчаў і іх геал.-эканам. ацэнкі. Выкарыстоўваецца пры планаванні работ па геал. вывучэнні нетраў і размяшчэнні прадпрыемстваў па здабычы карысных выкапняў, рацыянальным, комплексным выкарыстанні мінер. сыравіны, рашэнні пытанняў аховы нетраў і інш. На Беларусі сістэматызацыя звестак пра радовішчы і праяўленні карысных выкапняў вядзецца з 1936. Кадастр вядзе Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; галаўная арг-цыя — вытв. аб’яднанне па геолагаразведачных работах «Белгеалогія».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЫРАЎСКІЯ ПАРТЫЗА́НЫ,
удзельнікі барацьбы супраць польск. інтэрвентаў у ваколіцах Мінска ў 1919—20. Партыз. атрад створаны ў кастр. 1919 пад кіраўніцтвам Мінскага падп.к-та КГІ(б)ЛіБ. У яго ўваходзілі жыхары прыгарадных вёсак Козырава, Калядзічы, Сеніца, Гатава і інш. Камандзір С.С.Плашчынскі. Партызаны распаўсюджвалі бальшавіцкую л-ру, вялі агітацыю сярод насельніцтва і польскіх салдат, перадавалі камандаванню Чырв. Арміі звесткі аб праціўніку, учынялі дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, знішчалі жывую сілу ворага. 27—28.4.1920 дэфензіва арыштавала 24 партызаны, 7 мая з іх расстраляны В.С.Васілеўскі, А.І.Кепе, В.П.Пагірэйчык, С.Р.Плашчынскі, М.Процкі, Л.В.Путырскі, У.В.Шумскі (пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках, на магіле помнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТО́РЫУС [Praetorius; сапр. Шультхайс
(Schultheiß)] Міхаэль (15.2.1571 ці 1572, г. Кройцбург, Германія — 15.2.1621),
нямецкі кампазітар, арганіст, муз. тэарэтык. З 1604 прыдворны капельмайстар. У ням. музыку ўвёў шматхорны канцэрт, адным з першых у Германіі выкарыстаў генерал-бас. У творчасці абапіраўся на традыцыі венецыянскай школы. Пісаў свецкую і царк. музыку на ням. і лац. тэксты. Яго вак. і арганныя творы змешчаны ў зб-ках «Musae Sioniae» (т. 1—9, 1605—10), «Musarum Sioniarum Motectae et Psalmi latini» (1607), «Тэрпсіхора» (1612). Аўтар энцыклапедычнай працы «Syntagma musicum» (т. 1—3, 1614—20), у якой сістэматызаваў муз.-тэарэт., гіст. і практычныя звесткі эпохі.
Літ. тв.: Рус.пер. — У кн.: Музыкальная эстетика Западной Европы XVII—XVIII вв. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
С.АЦЫЯ́ЛЬНАЯ СТАТЫ́СТЫКА,
атрыманне, апрацоўка, аналіз і выкарыстанне сукупных звестак, якія характарызуюць колькасныя і якасныя заканамернасці сац. жыцця, сац. працэсаў і з’яў. Разглядае паліт., ідэалаг. і прававыя бакі жыцця людзей, жыццёвы ўзровень насельніцтва ў сац. разрэзе і па групах. Сістэма паказчыкаў С.с. характарызуе сац. ўпарадкаванне і структуру грамадства, колькасць і склад насельніцтва, спосабы і велічыню размеркавання даходаў паміж рознымі сац. групамі, наяўнасць і склад прац. рэсурсаў, узровень адукацыі, культуры. аховы здароўя, сац. забеспячэння, жыллёва-камунальныя і быт. ўмовы, умовы працы і адпачынку, выкарыстанне вольнага часу, стан і тэндэнцыі развіцця грамадскай думкі (гл.Статыстыка). Для атрымання сац. інфармацыі аб грамадскай свядомасці і праблемах яе развіцця ў С.с. выкарыстоўваюцца звесткісацыялагічных даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́МЧАТЫ ВОЎК, тасманійскі воўк,
тылацын (Thylacinus cynocephalus),
сумчатае млекакормячае, адзіны прадстаўнік сям. тылацынавых. Быў пашыраны ў Аўстраліі; пасля распаўсюджання там сабакі дынга захоўваўся да пач. 20 ст. толькі на в-ве Тасманія. Трапляўся ў лясістай мясцовасці. Апошнія звесткі пра С.в. адносяцца да 1940-х г.; верагодна, вынішчаны. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела да 130 см, хваста да 65 см. Афарбоўка шэра-жаўтаватая, па баках задняй ч. тулава 16—18 карычневых палос. Іклы і карэнныя зубы моцна развітыя. Тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, пальцаходныя, на задніх 1-ы палец адсутнічае. Вывадковая сумка адкрываецца назад. Нараджалася да 4 дзіцянят, выношваліся ў сумцы да 3 мес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТРА́ЛАЎ Мікалай Герасімавіч (16.5.1805, Малаяраславецкі пав. Арлоўскай губ., Расія — 20.6.1870),
рускі гісторык. Чл. Пецярбургскай АН (1837). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1824), у 1834—70 праф. рускай гісторыі гэтага ун-та. У сваіх лекцыях адводзіў значнае месца гісторыі ВКЛ. Выдаў мемуарныя крыніцы 16—17 ст.: «Сказанні сучаснікаў пра Дзмітрыя Самазванца» (т. 1—5, 1831—34), «Сказанні князя Курбскага» (т. 1—2, 1833), у якіх маюцца значныя звесткі з гісторыі ВКЛ. Аўтар працы «Гісторыя царавання Пятра Вялікага» ў 10 тамах (выйшлі т. 1—4, 6, 1858—63), універсітэцкага курса «Руская гісторыя» (ч. 1—5, 1837—41). Канцэпцыя рас. гісторыі У. блізкая да поглядаў М.М.Карамзіна. Быў фактычна правадніком тэорыі «афіцыйнай народнасці» ў гіст. навуцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́ЦІЙ [Phōtios; паміж 810 і 827, Канстанцінопаль (цяпер Стамбул) — паміж 891 і 897],
візантыйскі царкоўна-паліт. дзеяч, пісьменнік. Патрыярх Канстанцінопаля ў 858—867 і 877—886. Прыхільнік цэнтралізаваных манархіі і царквы на чале з патрыярхам. У 867 выступіў супраць падпарадкавання візант. царквы папе рымскаму, што прывяло да канфлікту з папствам (гл.Падзел цэркваў). Садзейнічаў пашырэнню ўплыву візант. царквы на слав. землі (у Балгарыі, Маравіі, сербскіх княствах, Русі). У 886 скінуты імператарам Львом VI, памёр у ссылцы. Асн. праца «Мірыябібліён», у якім даследаваў творчасць 280 ант. і ранневізант. пісьменнікаў са шматлікімі цытатамі з арыгіналаў (страчаныя, захаваліся толькі ў працы Ф.). Аўтар прац па філасофіі, багаслоўі, царк. праве. Яго пропаведзі за 860 і 866 маюць каштоўныя звесткі па гісторыі Русі 9 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬЦ (Schulz) Фрыдрых (1762, г. Магдэбург, Германія — 1798),
нямецкі пісьменнік, падарожнік. Скончыў ун-т у Гале (?), дзе выкладаў мовы. Пазней працаваў у Дрэздэне, Вене, Берліне, Веймары, Парыжы. З 1790 праф. акадэміі ў г. Мітава (Курляндыя). У 1791 абраны паслом ад мяшчанскага саслоўя на Чатырохгадовы сойм 1788—92 Рэчы Паспалітай. Паездку на сойм апісаў у кн. «Падарожжа ліфляндца з Рыгі да Варшавы» (1797), дзе даў звесткі пра тагачаснае паліт. жыццё і норавы Рэчы Паспалітай, апісаў жыллё і вопратку бел. сялян, забудову г. Гродна і інш. У 1793—94 падарожнічаў па Італіі. Аўтар раманаў, апавяданняў, дарожных нататак, гісторыі Франц. рэвалюцыі.
Літ.:
Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАДРЫ́НСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1941 — кастр. 1943 на тэр. Жлобінскага р-на з цэнтрам падполля ў в.Шчадрын. Налічвала 15 чал. (кіраўнікі Л.М.Жураўлёва, С.Дз.Трызна). У вер. 1942 падпольшчыкі наладзілі сувязь з групай І.А.Крышнёва, што прыбыла з-за лініі фронту і дзейнічала пад кіраўніцтвам Жлобінскага падп. райкома КП(б)Б і камандавання партыз. атрада «Смерць фашызму» брыгады імя П.К.Панамарэнкі. Падпольшчыкі здабывалі партызанам звесткі разведкі, збіралі і перадавалі зброю, боепрыпасы, харч. прадукты, учынялі дыверсіі (падарвалі будынак ням. камендатуры, рэгулярна мініравалі прасёлачныя дарогі і інш.). У ліку членаў падполля быў Герой Сав. Саюза С.П.Анішчанка.