БАРСУКО́Ў (Міхаіл Іванавіч) (11.1.1890, Масква — 5.4.1974),
гісторык медыцыны, адзін з першых арганізатараў аховы здароўя ў СССР, дзярж.дзеяч Беларусі. Праф. (1952). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). Кіраўнік Медыка-сан. аддзела Петраградскага ВРК (1917). Удзельнік стварэння Чырв. Крыжа (1918). У 1924—30 нарком аховы здароўя БССР, адначасова на мед. ф-це БДУ. З 1945 на навук. рабоце. Навук. працы па гісторыі і тэорыі аховы здароўя ў СССР, гісторыі ваен. медыцыны, Чырв. Крыжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ТЛЕР ((Butler) Нікалас М’юрэй) (2.4.1862, г. Элізабет, ЗША — 7.12.1947),
амерыканскі дзярж.дзеяч, педагог, пацыфіст. Скончыў Калумбійскі каледж. Д-р філасофіі (1884), праф. (1890). У 1902—45 прэзідэнт Калумбійскага каледжа. Быў саветнікам прэзідэнта ЗША Т.Рузвельта. Адстойваў неабходнасць абмежавання ўзбраення і стварэння міжнар. суда. З 1925 прэзідэнт Фонду міжнар. міру. Падтрымаў пакт Келага—Брыяна (1928), які асуджаў вайну як сродак нац. палітыкі. Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Дж.Адамс).
дацкі паліт.дзеяч, публіцыст. У 1870 заснаваў Асацыяцыю скандынаўскіх свабодных дзяржаў, якая ставіла за мэту аб’яднанне паўн. народаў у федэрацыю. У 1872—95 член дацкага парламента. У 1882 заснаваў Асацыяцыю нейтралітэту Даніі. У 1893 выбраны ў Савет Міжпарламенцкага саюза, дзе прадстаўляў Нарвегію, Данію і Швецыю. У 1891—1907 старшыня праўлення Міжнар. бюро міру. Нобелеўская прэмія міру (1908, разам з К.Арнальдсанам).
ваенны дзеяч Францыі, маршал (1864). Удзельнік войнаў у Алжыры (1835), Іспаніі (1837), Крымскай вайны (1853—56), аўстра-італа-франц. вайны 1859 і Мексіканскай экспедыцыі 1862—67. У час франц.-прускай вайны 1870—71 камандаваў корпусам, Рэйнскай арміяй; у 1870 здаў крэпасць Мец, за што ў 1873 прыгавораны ваен. судом да 20 гадоў зняволення. У 1874 уцёк з турмы і астатнія гады пражыў у Іспаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІ́ЦЫН (Мікалай Дзмітрыевіч) (12.4.1850, с. Парэчча Маскоўскай вобл. — 2.7.1925),
расійскі паліт.дзеяч, апошні старшыня Савета Міністраў Рас. імперыі (9.1—12.3.1917). У 1885—1903 займаў пасады архангельскага, калужскага і цвярскога губернатараў. З 1903 сенатар, з 1915 чл.Дзярж. савета (фракцыя правых) і старшыня камісіі па аказанні дапамогі рас. ваеннапалонным. Быў блізкі да імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1920—24 двойчы арыштоўваўся ВЧКАДПУ, расстраляны.
в. Невіс, Сент-Кітс і Невіс — 12.7.1804], дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць 1775—83 карыстаўся папулярнасцю як аратар і публіцыст. У 1776—81 у арміі, сакратар Дж.Вашынгтона. Лідэр партыі федэралістаў з 1789. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі на англ. ўзор. У 1789—95 міністр фінансаў. Адстойваў неабходнасць цэнтралізаванай дзяржавы, якая спрыяе развіццю капіталіст. сістэмы гаспадаркі. Ініцыятар заключэння нявыгаднага для ЗША дагавора (1794) з Англіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫ́НА (Мухамед Алі) (25.12.1876, г. Карачы, Пакістан — 11.9.1948),
палітычны і дзярж.дзеяч Індыі і Пакістана. У 1892—96 вучыўся ў Англіі. Адвакат. Чл.Індыйскага нацыянальнага кангрэса (з 1906) і Мусульманскай лігі (у 1913, 1916, 1920 і з 1934 яе лідэр). З 1940 ініцыятар і кіраўнік руху за стварэнне ў мусульманскай частцы Індыі асобнай дзяржавы Пакістан. У 1947—48 1-ы ген.-губернатар Пакістана. Ушаноўваецца ў гэтай дзяржаве як яе стваральнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕРУЖЫ́НСКІ (Францішак) (3.1.1779, г. Орша, Віцебскай вобл. — 22.9.1850),
бел.рэліг.дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сістэмы каталіцкай царквы ў ЗША. Скончыў езуіцкі калегіум у Оршы, у 1794 уступіў у ордэн езуітаў. У 1809 пасвячоны ў ксяндзы. Выкладаў тэалогію ў школах Аршаншчыны і Магілёўшчыны, у Полацкай езуіцкай акадэміі. З 1821 у ЗША, адзін з кіраўнікоў сістэмы адукацыі каталіцкай царквы ў краіне, з 1823 узначаліў ордэн езуітаў у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІУ́Ф ((Diouf) Абду) (н. 7.9.1935, г. Луга, Сенегал),
сенегальскі паліт. і дзярж.дзеяч. Скончыў Дакарскі і Парыжскі ун-ты. Чл.Сацыяліст. партыі Сенегала, з 1981 яе ген. сакратар. У 1960-я г. дырэктар кабінета прэзідэнта Сенегала, ген. сакратар урада, міністр планавання і прам-сці. У 1970—81 і 1983—91 прэм’ер-міністр. З 1981 прэзідэнт Сенегала, адначасова ў 1982—89 прэзідэнт Канфедэрацыі Сенегамбіі. У 1985—86 старшыня Арг-цыі афр. адзінства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМУЛЕ́Н ((Desmoulins) Каміль) (2.3.1760, Гіз, каля г. Сен-Кантэн, Францыя — 5.4.1794),
дзеячфранц. рэвалюцыі канца 18 ст., адвакат і журналіст. Напярэдадні паўстання 14.7.1789 заклікаў народ да ўзбр. барацьбы супраць манархіі. Рэдагаваў шэраг дэмакр. газет. У Канвенце выступаў супраць жырандыстаў, прыхільнік Ж.Ж.Дантона. У канцы 1793 — пач. 1794 выдаваў час. «Le Vieux Cordelier» («Стары кардэльер»), у якім патрабаваў адмены закону аб максімуме, змякчэння рэв. тэрору, крытыкаваў палітыку М.Рабесп’ера. Паводле рашэння рэв. трыбунала гільяцінаваны.