(цюрк.), 1) галоўная града Крымскіх гор са стромкімі паўд. і больш спадзістымі паўн. схіламі. Выцягнута на 110 км уздоўж узбярэжжа Чорнага м., ад Балаклаўскіх вышынь на З да мыса Ілья на У. Гал. водападзел Крымскага п-ва. На Я. знаходзяцца самыя высокія вяршыні Горнага Крыма: г. Раман-Кош (1545 м), Дэмір-Капу (1540 м), Зейтын-Кош (1534 м) і інш. Складзена пераважна з вапнякоў. Развіты карст; яры, каньёнападобныя цясніны (Вялікі каньён Крыма); шматлікія апоўзні і абвалы. Горна-лясныя ландшафты (на Пд міжземнаморскага тыпу), на вяршынях — лугі і стэпы. Асобныя ч. Я. называюцца (з З на У): Байдарская, Ай-Петрынская, Ялцінская, Нікіцкая, Бабуган-Я., Дэмерджы-Я., Далгарукаўская, Карабі-Я. Агульная пл. Крымскіх Я. каля 320 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лато́ка
1. Схіл гары (Уш.).
2. Невялікая сенажатная ўпадзіна паміж гор (Беш., Чашн.Касп., Уш.).
□ ур. Гу́зікава Латока (параснік на схіле гары) Уш.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
адкла́сціся, ‑кладзецца; зак.
1. Назбірацца, назапасіцца, асесці ў якім‑н. месцы. Змытая з гор гразь адклалася на ніжніх схілах, утварыўшы ўрадлівыя наносныя глебы.
2.перан. Адлюстравацца, захавацца; запасці (у памяць, душу і пад.). А гэтая [падзея], і асабліва тое, як.. [Ларывончык] даваў гасцінца дзяўчынцы, адклалася ў памяці, як той адбітак, якога нічым не сатрэш.Сабаленка.
3. Перанесціся на больш позні час; адтэрмінавацца. А я яшчэ спадзяваўся: а можа, часам, адкладзецца [паездка].Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Рабіцца, станавіцца хмурным, воблачным. Чэзлі цьмяныя фарбы захаду на спадах гор, хмурнела далеч. Надыходзіла ноч.Самуйлёнак.Неба хмурнела. Зоркі пагаслі.Няхай.
2.перан. Станавіцца хмурным, панурым. Дзяўчына ўсё больш і больш хмурнела і гатова была заплакаць.Дамашэвіч.Калі [Іра] павітаецца, не глянуўшы мне ў вочы, я хмурнею і цэлы дзень думаю, што яна за нешта гневаецца на мяне.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясні́на, ‑ы, ж.
Вузкая, глыбокая рачная даліна з крутымі стромкімі схіламі. Далёка, там, дзе роў злучаўся з глыбокай цяснінай рэчкі, стаялі машыны.Асіпенка.На працягу гадоў [рачулка] .. стварыла цясніну са стромкімі, як муры, берагамі.Маўр.// Вузкі праход паміж гарамі, скаламі і пад. Гучны адзінокі стрэл пачуўся воддалі, рэха пранесла яго далёка, і ён паўтарыўся недзе ў гулкай цясніне гор.Самуйлёнак.Ёсць у Альпах далёкіх сяло, Ледзь бялее між горных цяснін.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эра тэктагенезу, які адбываўся ад сярэдзіны дэвону да сярэдзіны трыясу на ўсіх мацерыках зямнога шара. Выявілася ва ўтварэнні астраўных дуг, у вулканізме, намнажэнні магутных тоўшчаў граўвакавага флішу, утварэнні складкавых гор (герцынід, варыцыд), фарміраванні структур новага тыпу — краявых і перыклінальных прагінаў і запаўненні іх маласавымі фармацыямі (гл.Маласы). Герцынская складкавасць мела некалькі фаз: акадскур, брэтонскую, судэцкую, астурыйскую, заальскую. На большай ч. абласцей герцынская складкавасць у пермскім перыядзе сфарміраваўся платформавы рэжым. У Паўд. Еўропе, на Алтаі і ў Мангола-Ахоцкай сістэме гораўтварэнне завяршылася ў раннім трыясе. У час герцынскай складкавасці ўзніклі складкавыя структуры Урала, Мугаджараў, Цянь-Шаня, Цэнтр. Казахстана, Зах. і Цэнтр. Еўропы (паўд. Англія, Французскае плато, Вагезы, Шварцвальд, Ардэны, Рэйнскія Сланцавыя горы, Багемскі масіў, Судэты), Паўн. Амерыкі (Апалачы, Канадскі архіпелаг), Паўд. Амерыкі (Анды), Усх. Аўстраліі, Паўн. Афрыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЙДА́ХА (Idaho),
штат на ПнЗ ЗША. Уваходзіць у групу горных штатаў Далёкага Захаду. Пл. 214,3 тыс.км²; нас. 1099 тыс.чал. (1993). Адм. ц. — г. Бойсе. Найб. гарады Айдаха-Фолс і Пакатэла. Гар. насельніцтва каля 50%. На б.ч. тэрыторыі адгор’і Скалістых гор (выш. да 3857 м), на З ускраіна Калумбійскага плато, на Пд пласкагор’е Вял. Басейн і раўніна р. Снейк. Клімат кантынентальны, змякчаецца Ціхім акіянам. Асн. галіны прам-сці: горназдабыўная (серабро, свінец, сурма, малібдэн, ртуць, золата, кобальт, ванадый, цынк, фасфаты, паўкаштоўныя камяні), харч. (асабліва перапрацоўка бульбы), лясная і дрэваапр., хім., радыёэлектронная, каляровая металургія. У таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі пераважае раслінаводства. Гал. культуры: бульба (каля 1/4 збору краіны), пшаніца, кукуруза, ячмень, цукр. буракі, хмель. Садоўніцтва (пераважна яблыкі). Пашавая жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і авечкі). Транспарт аўтамаб., чыгуначны. Штат перасякаюць 2 транскантынентальныя чыг. магістралі. Развіты турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДХРА-ПРА́ДЭШ,
штат на ПдУ Індыі. Пл. 276,8 тыс.км², нас. 66,5 млн.чал. (1991), пераважна андхра (тэлугу); гарадскога 20%. Адм. цэнтр — Хайдарабад, буйныя гарады: Вішакхапатнам, Віджаявада. Займае прыбярэжную нізіну ўздоўж Бенгальскага заліва, частку пласкагор’я Дэкан і горУсх. Гаты (выш. да 1680 м). Клімат вільготны, трапічны, мусонны на ўзбярэжжы (1500 мм ападкаў за год), ва ўнутр. раёнах з засушлівай зімой (ападкаў 500—850 мм за год). Адзін з асн.с.-г. штатаў Індыі. Гал.с.-г. культуры: рыс, тытунь, клешчавіна, кенаф, цукр. трыснёг, таксама вырошчваюць проса, арахіс, бавоўнік і інш. У жывёлагадоўлі пераважае авечкагадоўля. Традыцыйныя галіны прам-сці — тытунёвая, цукровая. Развіты горназдабыўная (каменны вугаль, слюды, хрызалітавы азбест, барыты, вапнякі, буд. матэрыялы, жал. і марганцавая руды, храміты, свінец), металург., хім., маш.-буд.прам-сць. Транспарт чыг., марскі (гал. порт Вішакхапатнам), аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЛІУС (Delius) Фрэдэрык Тэадор Альберт (29.1.1862, г. Брадфард, Вялікабрытанія — 10.6.1934),
англійскі кампазітар. З 1884 у ЗША, вывучаў негрыцянскі фальклор, у т. л.спірычуэлы (іх інтанацыі ўвасоблены ў многіх яго творах). З 1897 у Францыі. Майстар яркіх, незвычайных гармоній, адзін з першых англ. кампазітараў, якія звярталіся да нац. крыніц і вобразаў. Сярод твораў: оперы (6), у т. л. «Сельскія Рамэо і Джульета» (паст. 1907), «Ірмелін» (1953), «Фенімор і Герда» (1919); для салістаў, хору і аркестра — «Песні захаду сонца» (1907), Рэквіем (1916), «Песні развітання» (1930); для аркестра — «У летнім садзе» (1908), «Песня гор» (1911), «Песня лета» (1930); сюіты («Фларыда», 1887), рапсодыі і інш.; 4 канцэрты для інструментаў з аркестрам (1897—1921); 4 санаты для скрыпкі і фп. (1892—1930); для голасу з аркестрам — «Шакунтала» (1889) і інш.; камерна-вак. творы, хары, песні, музыка да драм. спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШГА́РСКАЯ РАЎНІ́НА, Тарымская раўніна,
раўніна ў Цэнтр. Азіі, на З Кітая, у бас.р. Тарым. Даўж. каля 1200 км, шыр. да 500 км. Пл. каля 530 тыс.км² (самая вял. ў Цэнтр. Азіі і адна з найб. бяссцёкавых упадзін у свеце). Дэльтавая вобласць левых прытокаў р. Яркенд. Абмежавана гарамі Цянь-Шань, Куньлунь і Бэйшань. Пераважаюць выш. 800—1500 м. Б.ч. паверхні занята пустыняй Такла-Макан. Каля падножжа гор дэлювіяльныя шлейфы з галечнікаў і пясчана-гліністых адкладаў. У паніжэннях саланчакі. На перыферыйных падгорных лёсавых раўнінах — вял. аазісы (Кашгарскі, Аксуйскі, Яркендскі, Хатанскі). Клімат умераны (цёплы, рэзка кантынентальны, пустынны). Сярэдняя т-растудз. -20 °C, ліп. да 26 °C. Ападкаў менш за 100 мм за год. Асн. рэкі Тарым і Хатан, на Увоз. Лабнор. Пустынная расліннасць на шэразёмах, па далінах тугайныя зараснікі, у аазісах земляробства, садаводства.