Нацкну́ць ’падтыкнуць, прыпомніць, навесці на думку’ (Арх. Федар.). Каранёвая частка дзеяслова атаясамліваецца з адпаведнай марфемай у польск. ocknąć ’разбудзіць, вывесці са сну’, якое выводзяць з *octnąć (Варш. сл., 3, 556), адпаведнага чэш. oc(i)tnoutiy славац. ociinüť ’прывесці да прытомнасці’, параўн. чэш. cititiадчуваць’ і пад.; калі прыняць этымалогію Махэка (Studie, 41) — з прасл. ot‑jьtnęti, што адпавядае літ. atjusti, atjuntu ад justi, juntu ’адчуць’; усходнеславянская форма ў гэтым выпадку была б *от‑чтнутьу параўн. рэальна зафіксаваныя рус. очкнуться (КСРНГ), бел. ачхнуць, гл. ачнуцца. Такім чынам, па форме нацкну́ць трэба разглядаць як запазычанне, аднак у польскай мове такога дэрывата не выяўлена. Затое названая форма вельмі блізкая да нацу́кнуць ’падбухторыць’, якое Насовіч адносіць да цу́кнуць ’нацкаваць; падбіць на дрэнны ўчынак’ (гл.), параўн. таксама наткнуць ’напомніць, нагадаць’ да цікнуць ’раптоўна ўспомніць’ (гл.), што можа сведчыць пра іншае паходжанне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́піцца ’старацца, клапаціцца, турбавацца пра каго-небудзь’, ’хацецца’ (ТСБМ), ру́піць ’трывожыць, выклікаць неспакой’, ’цягнуць, прыцягваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’турбаваць неадвязна’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Укр. ру́пити ’быць жаданым’, рус. дыял. ру́па ’туга па радзіме’, ру́пить ’цягнуць, хацецца’, ’трывожыць’, польск. rupie się ’старацца’, кашуб. rúpic ’цягнуць, спакушаць, вабіць; мець апетыт’, чэш. rupati, rupěti ’хрумсцець, шчоўкаць’, балг. дыял. рупа́я ’патрабаваць сілай, мучыць, турбаваць’. Прынята лічыць роднасным да літ. rūpė́ti ’трывожыць’, лат. rũpêt ’засмучаць’, літ. raupýti ’тс’, ’рыць’, англ.-сакс. réofan ’ламаць, рваць’, ст.-інд. rōpayatiадчуваць ламоту’ (Фасмер, 3, 519). Паводле іншага меркавання, чэшскія rupati, rupěti стаяць асобна, а ўсходнеславянскія словы з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. rūpė́ti ’трывожыць, заклапочваць’, rū́pinti ’клапаціць’, гл. спецыяльна Анікін, Опыт, 270–271 з літ-рай; аднак балгарскія факты (гл. БЕР, 347) сведчаць хутчэй пра генетычную сувязь. Борысь (SEK, 4, 221) следам за Слаўскім (SP, 1, 81) рэканструюе прасл. *rupiti ’грызці, кусаць, гнясці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

experience

[ɪkˈspɪriəns]

1.

n.

1) перажыва́ньне n., выпа́дак -ку m.; до́сьвед -у m.

a pleasant experience — прые́мны до́сьвед

2) спрактыкава́насьць, пра́ктыка, дасьве́дчанасьць, кваліфіка́цыя f.

to know by experience — перакана́цца на пра́ктыцы

2.

v.t.

дазнава́ць, зазнава́ць; перажыва́ць, адчува́ць

in life you experience both joy and sorrow — У жыцьці́ зазна́еш і ра́дасьць і го́ра

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бла́га разг.

1. нареч. пло́хо; ду́рно; нехорошо́; ху́до; скве́рно;

адчува́ць сябе́ б. — чу́вствовать себя́ пло́хо (ду́рно, нехорошо́, ху́до, скве́рно);

2. в знач. безл. сказ. пло́хо, ду́рно, нехорошо́;

яму́ ста́ла б. — ему́ ста́ло пло́хо (ду́рно, нехорошо́);

3. в знач. сказ. пло́хо, нехорошо́;

б., што вы так мно́га ку́рыце — пло́хо (нехорошо́), что вы так мно́го ку́рите

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

secure1 [sɪˈkjʊə] adj.

1. (about, of) спако́йны, упэ́ўнены;

feel secure about the future адчува́ць упэ́ўненасць у бу́дучыні;

be secure of success быць упэ́ўненым у по́спеху

2. гарантава́ны, надзе́йны;

hаve a secure job мець гарантава́ную пра́цу

3. трыва́лы, мо́цны; надзе́йны;

Is this ladder secure? Гэтыя ўсходкі моцныя?

4. (against/from) бяспе́чны; ахава́ны (ад);

Are we secure from attacks here? Нам атакі не пагражаюць?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

moon1 [mu:n] n. ме́сяц;

a full moon по́ўня;

a new moon маладзі́к;

the moon wanes ме́сяц убыва́е;

the moon waxes ме́сяц прыбыва́е

2. спадаро́жнік (планеты);

Jupiter’s moons спадаро́жнікі Юпі́тэра

ask/cry for the moon infml жада́ць або́ патрабава́ць немагчы́мага;

be over the moon infml быць/адчува́ць сябе́ на сёмым не́бе;

once in a blue moon ве́льмі рэ́дка, ама́ль ніко́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

weather1 [ˈweðə] n. надво́р’е; паго́да;

fine weather до́брая паго́да;

foul/rough weather не́пагадзь;

If the weather breaks… Калі зменіцца надвор’е…;

flying weather лётная паго́да

in all weathers BrE пры ўся́кім надво́р’і; ва ўсяля́кіх умо́вах;

be/feel/look under the we ather infml ке́пска сябе́ адчува́ць;

have the weather of smb. мець перава́гу пе́рад кім-н.;

make heavy weather ускладня́ць спра́ву; залі́шне напру́жвацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

appreciate

[əˈpri:ʃieɪt]

1.

v.t.

1) цані́ць; любі́ць; ацэ́ньваць

to appreciate classical music — любі́ць клясы́чную му́зыку

2) быць удзя́чным

We appreciate your help — Мы ўдзя́чныя вам за дапамо́гу

3) адчува́ць, адро́зьніваць

to appreciate even a very small difference in sounds — адро́зьніваць на́ват найме́ншую ро́зьніцу ў гу́ках

4) павыша́ць цану́

2.

v.i.

павыша́цца ў цане́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ме́рзнуцьадчуваць холад’, ’гінуць ад марозу’, ’рабіцца халодным, дубець’ (ТСБМ, Яруш., ТС, Сл. ПЗБ), мёрзлы ’зацвярдзелы, сапсаваны ад марозу’, ’вельмі халодны’ (ТСБМ). Укр. ме́рзнути, рус. мёрзнуть, ст.-рус. мьрзнути, польск. marznąć, каш. mʼařǫc, н.-луж. marznus, в.-луж. mjerznyc, чэш. mrznout, славац. mrznuť, славен. mŕzniti, серб.-харв. мр̏знути, макед. мрзне, балг. мръзна, ст.-слав. мръзнѫти. Прасл. mьrznǫti, якое з’яўляецца інхаатывам ад mьrzěti: ст.-бел. меръзки(й), меръзокъ (спачатку) ’халодны’, потым ’гадкі, агідны, брыдкі, непрыстойны’ (Булахаў, Гіст., 130–131), рус. мерзкий, серб.-харв. мр̏зак, чэш., славац. mrzký, mrziti і г. д., аснова якога з’яўляецца другой ступенню кораня morz‑ (гл. мароз). Зычны ‑z‑ у ёй узыходзіць да і.-е. *‑g̑‑ у аснове *merg̑‑, параўн. ірл. meirc ’згорнуты ў складкі’, с.-в.-ням. murc > новав.-ням. morsch ’гнілы, стары, трухлявы, паморхлы’ (Скок, 2, 472–3). Аб прагерм. marzjan — пранікненні з прасл. mьrzěti, morziti гл. Мартынаў (Лекс. взаим., 218–220). Гл. таксама мерзці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раз’ю́шыцца ’ўзлавацца’ (Інстр. 3), розʼю́шыцца ’разарыцца’ (ТС), разʼюшывацца ’гарачыцца’ (Нас.), укр. дыял. розʼю́шити ’раззлаваць, раз’ярыць, усхваляваць каго-небудзь’, розʼю́шитися ’раззлавацца, раз’ярыцца, расхвалявацца’, а таксама ’разбіць да крыві (нос, твар)’, польск. rozjuszyć ’давесці да шаленства, раззлаваць’, а таксама ’раскрывавіць’, харв. razjusȉt se ’раззлавацца, разгневацца’, ’узмацніцца (пра вецер)’. Узыходзяць да прасл. *jucha (< *i̯ous‑ā) (ЭССЯ, 8, 193), гл. юха, юшка. Мяркуецца, што зыходным было значэнне ’від стравы (поліўкі, супа), прыгатаванай з мяса (або з мяснога адвару) і звярынай крыві’. З гэтага кулінарнага значэння на пэўнай частцы славянскай тэрыторыі развілося другаснае значэнне ’звярыная кроў’. Вытворныя дзеясловы спачатку, верагодна, мелі значэнне ’крывавіць, сцякаць крывёю, залівацца крывёю’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *jušiti (), гл. юшыць. Са значэння ’крывавіць’ развілося другаснае, пераноснае значэнне ’адчуваць непакой, раздражняцца/раздражняць, злавацца/злаваць’, заснаванае на назіранні за эмацыянальна ўзрушаным чалавекам, які раптам чырванее ад прыліву крыві, вызваннага эмоцыямі, параўн. бел. наліва́цца крывёю ’моцна злавацца’ (Борысь, Czak. stud., 16–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)