ТРАФІ́МАЎ Альберт Фёдаравіч (25.11.1936, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі і вет. медыцыны. Д-рвет.н. (1988), праф. (1991). Чл.-кар.Агр.АН Беларусі (1996). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1975 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (у 1988—95 заг.аддзела, у 1995—98 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях інтэнсіўных тэхналогій вытв-сці малака і мяса, сістэм атрымання і вырошчвання цялят; рэканструкцый жывёлагадоўчых памяшканняў; гігіены ўтрымання буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Содержание коров на фермах и комплексах. Мн., 1985 (разам з С.І.Пляшчанкам);
Выращивание телок. Мн., 1986 (у сааўт.);
Получение и выращивание здоровых телят. Мн., 1990 (разам з С.І.Пляшчанкам, В.Ц.Сідаравым);
Реконструкция животноводческих помещений. Молодечно, 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ГЛЯ Зоя Міхайлаўна (н. 25.18.1933, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1989). Скончыла БСГА (1960). З 1960 у Гродзенскім занальным НДІ сельскай гаспадаркі (у 1981—98 заг.аддзела). Навук. працы па распрацоўцы энергазберагальных сістэм выкарыстання ўгнаенняў. Вывучаны характар і кірунак дзеяння сістэм угнаенняў на асн. аграхім. паказчыкі ўрадлівасці дзярнова-падзолістых супясчаных глеб і ўмовы іх рэгулявання.
Тв.:
Влияние длительного применения навоза и минеральных удобрений на свойства почвы и продуктивность севооборота (разам з Л.А.Карагінай) // Агрохимия. 1982. № 5;
Изменение агрохимических свойств супесчаной почвы под влиянием длительного применения удобрений в севообороте // Почвенные исследования и применение удобрений. Мн., 1992. Вып. 22;
Системы удобрения дерново-подзолистых супесчаных почв. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Дзмітрый Іванавіч (13.1.1893, г. Навазыбкаў Бранскай вобл., Расія — 25.5.1966),
расійскі геолаг і геахімік. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Вучань У.І.Вярнадскага і А.Я.Ферсмана. Скончыў Крымскі ун-т (1922). З 1922 ва ўстановах АНСССР, з 1953 акадэмік — сакратар Аддз. геолага-геагр. навук АНСССР, з 1964 заг.аддзела геахіміі Ін-та геалогіі рудных радовішчаў, петраграфіі, мінералогіі і геахіміі АНСССР. Удзельнік навук. экспедыцый на Памір, у Таджыкістан, Забайкалле і інш.Асн. працы па геалогіі і геахіміі радовішчаў рэдкіх металаў і радыеактыўных элементаў, па акіяналогіі і гісторыі геал.навук. Яго імем наз. мінерал — шчарбакавіт. Ленінская прэмія 1965.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—3. М., 1969—71.
Літ.:
Д.И.Щербаков: Жизнь и деятельность, 1893—1966. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Уладзімір Аляксеевіч (н. 5.1.1939, в. Шчарбачы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Канд.біял.н. (1969). Чл.-кар.Агр.АН Беларусі (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). З 1968 у Ін-це эксперым. батанікі. З 1972 вучоны сакратар Зах.аддз., з 1991 — Бел.аддз. УАСГНІЛ; у 1992—97 гал. вучоны сакратар, у 2001—02 нач.аддзелаагр.АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі і біяхіміі росту і развіцця раслін, вырошчванні асн.с.-г. культур і інш.
Тв.:
Кукуруза. 2 изд. Мн., 1999 (у сааўт.);
Рапс. Мн., 1999 (у сааўт.);
Зерновые культуры. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.);
Экологическое состояние почв Беларуси (разам з І.М.Багдзевічам, М.І.Смяянам) // Междунар. агр. журн. 2000. №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Алег Раманавіч (н. 10.10.1936. с. Старая Ляля Навалялінскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм.Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1997). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, адначасова з 1991 заг.аддзела). Навук. працы па даследаванні дысперснага стану палімерных матэрыялаў, аэрадынаміцы і электрафізіцы газадысперсных патокаў, фізіцы працэсаў плёнкаўтварэння і ўзаемадзеяння кампанентаў кампазіцыйных сістэм, структуры і ўласцівасцях пакрыццяў і кампазіцыйных матэрыялаў. Прэмія Савета Міністраў Беларусі 1981.
Тв.:
Полимерные покрытия. Мн., 1976 (разам з У.А.Белым, У.А.Даўгялам);
Металлополимерные материалы и покрытия на основе дисперсных полимеров: Технол. процессы. Мн., 1992 (разам 3 Даўгялам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧКО́Ў Уладзімір Пятровіч (н. 5.1.1938, г. Ахалцыхе, Грузія),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1977). Ганаровы радыст СССР (1988). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у НДІЭВМ (з 1975 нач.аддзела). Гал. канструктар ЭВМЕС 1130, ЭВМ сям’і «Мінск-9000» (ЕС 1230, ВМ 2302). Адначасова ў Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па працэсарах, сістэмах уводу-вываду, элементнай базе, архітэктуры выліч. комплексаў. Адзін з распрацоўшчыкаў кластэрных суперкамп’ютэраў «СКІФ». Прэмія Ленінскага камсамола 1970.
Тв.:
Электронно-вычислительная машина ЕС-1020. М., 1975 (у сааўт.);
Процессор ЕС-1020. М., 1975 (у сааўт.);
Каналы ввода-вывода ЭВМЕС-1020. М., 1975 (у сааўт.);
Электронно-вычислительная машина ЕС-1022. М., 1979 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУВА́ЕВА Зоя Іванаўна (н. 23.1.1943, в. Талька Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1999). Скончыла БДУ (1965). З 1965 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі, з 1981 у Ін-це фіз.-арган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1995 заг. лабараторыі, з 1999 заг.аддзела). Навук. працы па фіз. хіміі, лекавых сродках на аснове амінакіслот. Даследавала асн. заканамернасці ўзаемадзеяння біялагічна актыўных рэчываў з іонаабменнымі экстрагентамі. Распрацавала экстракцыйныя тэхналогіі выдзялення амінакіслот з асяроддзяў мікрабіял. сінтэзу, на аснове якіх атрыманы новыя лекавыя прэпараты рознага тэрапеўтычнага дзеяння.
Тв.:
Физико-химические и экстракционные свойства высших алкилнафталинсульфокислот // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1997. №2;
Экстракция аминокислот сульфокатионитом // Химия и технология экстракции. М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЫСЛО́ВІЧ Іван Раманавіч (н. 15.5.1915, в. Восава Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне с.г. машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1952), праф. (1982). Скончыў БПІ (1940). З 1950 у Ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН Беларусі (кіраўнік аддзела). У 1950—2001 у Бел. аграрным тэхн. ун-це (у 1956—78 заг. кафедры, адначасова ў 1966—76 прарэктар). Навук. працы па пытаннях распрацоўкі с.-г. тэхнікі для вырошчвання бульбы і гароднінных культур. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Машыны і прылады для механізацыі вырошчвання бульбы і гароднінных культур. Мн., 1958 (разам з М.А.Аляксейчыкам);
Машины для внесения минеральных удобрений. Мн., 1981 (у сааўт.);
Практикум по сельскохозяйственным машинам. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДО́РСКІ Сяргей Сяргеевіч (н. 13.3.1954, г. Гомель),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Д-ртэхн.н. (2003). Чл. Прэзідыума Нац.АН Беларусі (з 2003). Акад.Міжнар.інж. акадэміі (1999). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1997). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1976). З 1976 на Гомельскім з-дзе радыётэхнал. аснашчэння: майстар цэха, нач. лабараторыі, аддзела, нам. дырэктара, з 1991 дырэктар завода. З 1992 ген. дырэктар навук.-вытв. аб’яднання «Ратон» (г. Гомель). У 1998—2001 нам., 1-ы нам. старшыні Гомельскага аблвыканкома. З 2001 нам., з 2002 1-ы нам., з 2003 в.а. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Са снеж. 2003 Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. Асн. кірункі навук. дзейнасці: тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў.
Тв.:
Технология вакуумной металлизации полимерных материалов. Гомель, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЦЫН Мікалай Васілевіч (н. 18.8.1935, в. Туркава Яраслаўскай вобл., Расія),
расійскі і бел. вучоны ў галіне лугаводства. Д-рс.-г.н. (1984), праф. (1987). Засл. дз. нав. Расіі (1995). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1959). З 1966 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1971—88 заг.аддзела). З 1990 у Смаленскім с.-г. ін-це (у 1990—2000 рэктар). Навук. працы па праблемах лугавой кормавытворчасці. Распрацаваў комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні лугоў на поймавых землях, прапанаваў спосабы фарміравання сеяных супольнасцей доўгагадовых сенажацей і выпасаў з высокай прадукцыйнасцю.
Тв.:
Пойменные луга и их улучшение. Мн., 1972;
Продуктивность пойменных лугов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Луговое кормопроизводство в Нечерноземной зоне. Смоленск, 2003 (у сааўт.).