ДЗЮЛЁРАН ((Dulaurans) Нестар) (каля 1825, Варшава — 1868),
удзельнік паўстання 1863—64. Каля 1861 працаваў у кіраўніцтве буд-вам Варшаўска-Пецярбургскай чыгункі ў Вільні, удзельнічаў у арг-цыі першых рэв. гурткоў. Балансаваў паміж «чырвонымі» і «белымі». У 1862 камісар Варшаўскага Цэнтр.нац.к-та ў Літоўскім правінцыяльным камітэце, неўзабаве выключаны з к-та, зблакіраваўся з «белымі». У лют. 1863 выступіў з прапановай адхіліць «чырвоных» ад кіраўніцтва паўстаннем. Па яго ініцыятыве Літоўскі к-т распушчаны і створаны «белы» Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у якім Дз. заняў пасаду камісара варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і Беларусі. З лета 1863 у Познані — пам.рэв. камісара ў Прусіі, з лета 1864 у Дрэздэне — рэв. камісар паўстанцкага ўрада ў Германіі. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Парыж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кампартыме́нт
(фр. compartiment)
1) кампазіцыйны элемент садовай клумбы;
2) біял.аддзел (адсек) клеткі, які адасабляецца ад яе астатняй часткі пранікальнай мембранай і характарызуецца спецыфічнымі марфалагічнымі ці біяхімічнымі ўласцівасцямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
2.Спец. Установа ці аддзел ва ўстанове, які займаецца адпраўкай, рассылкай чаго‑н. Ганна.. атрымала месца ў экспедыцыі газеты — па перапісцы адрасоў.Гартны.
3.Аддзел канцылярыі якой‑н. дзяржаўнай установы царскай Расіі. Сергіевіч быў прыняты на працу ў Экспедыцыю па нарыхтоўцы дзяржаўных папер.Ліс.
4. Падарожжа, паездка, паход і пад. групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі. Палярная экспедыцыя. □ Іншы раз.. [бацька] нават браў з сабою Максіма ў свае этнаграфічныя экспедыцыі.Майхровіч.// Ваенная аперацыя, якая праводзіцца параўнальна невялікімі ўзброенымі сіламі; узброеныя сілы, прызначаныя для такой аперацыі. Карная экспедыцыя. □ За здзек экспедыцыі карнай, За земляў крывавы падзел, За арышт партыйнай друкарні, За кожны ганебны расстрэл, .. Усё маё юнае племя Вялікую помсту нясе.Таўбін.
5. Група, атрад удзельнікаў такога падарожжа, паходу, паездкі і пад. Восенню касмічная экспедыцыя надоўга пакіне Зямлю і адправіцца ў бязмежныя глыбіні Сусвету.Шыцік.
[Лац. expeditio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
oddział, ~u
м.аддзел, аддзяленне;
oddział fabryczny — цэх;
oddział drogowy чыг.аддзел дарожнай службы;
2. філіял; філія;
oddział banku — аддзяленне (філіял) банка;
3.вайск. атрад;
oddział wartowniczy — вартавая (каравульная) каманда;
oddział ochotniczy — добраахвотніцкі атрад;
oddział samodzielny — асобная (ваенная) часць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Рубе́ц1 ’падоўжанае паглыбленне, зробленае кім-небудзь на гладкай паверхні’, ’след на целе пасля загоенай раны або ад пабояў’, ’шво пры сшыванні двух кавалкаў тканіны, скуры і пад.’, ’руб’ (ТСБМ), ’выступ, край’ (ТС), рубцава́ты ’з рубцамі’, рубцава́цца ’гаіцца, утвараючы рубцы (пра раны, язвы і пад.)’ (ТСБМ). Укр.рубе́ць, рус.рубе́ц ’рубец’, серб.-харв.ру̑б ’рубец (на адзенні)’, славен.rob ’тс’, польск.rąbek ’рубчык’. Стараж.-рус.рубьць ’рубец’. Гл. руб.
Рубе́ц2 ’самы вялікі аддзел страўніка жвачных жывёл; ежа, прыгатаваная з гэтай часткі страўніка’ (ТСБМ). Да папярэдняга слова, у аснове значэння — знешняе падабенства.
Рубе́ц3 ’спінка ложка’ (вілейск., Нар. сл.). Да руб (гл.), значэнне ’кант; цвёрды край прадмета’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дэпарта́ментм.
1. (аддзел установы) Departement [-´mã:] n -s, -s; Abtéilung f -, -en;
дэпарта́мент палі́цыі Polizéidepartement n;
2. (ведамства ў некаторых краінах) Departement [departə´mã:] n -s, -s;
дзяржа́ўны дэпарта́мент ЗШАÁußenministerium der USA
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МАНДРЫ́ЛЫ (Mandrillus),
род ніжэйшых вузканосых малпаў падсям. мартышкавых. 2 віды: мандрыл (M. sphinx) і дрыл (M. leucophaeus). Некат. сістэматыкі ўключаюць М. у род павіянаў. Пашыраны ў лясах і гарыстых раёнах Экватарыяльнай Афрыкі. Трымаюцца групамі, пераважна на зямлі; кормяцца і спяць на дрэвах.
Самыя буйныя з мартышкавых. Даўж. больш за 1 м, маса больш за 40 кг, даўж. хваста да 12 см. Самцы ярка афарбаваны: па баках рыжа-чырв. носа мазолістыя грабяні з падоўжанымі жалабкамі сіняга і чырв. колеру; бакенбарды і барада жоўтыя. валасы на галаве ярка-каштанавыя. Сядалішчныя мазалі чырв., сінія або фіялетавыя. Самкі цёмныя. Галава вял., тваравы аддзел шырокі, выступае наперад. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія, першы палец на ступні вялікі. Мускулатура развітая. Усёедныя. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці. Вядомы гібрыды паміж мандрылам і дрылам, а таксама паміж імі і макакамі, мангабеямі, павіянамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЛІНГВІСТЫ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т.
Засн. ў 1948 у Мінску як пед.ін-т замежных моў на базе ф-та замежных моў (з 1932) Мінскага пед. ін-та. З 1993 сучасная назва. Ва ун-це вядзецца выкладанне 14 замежных моў, у т. л.араб., італьян., кіт., нідэрл., польск., тур., чэш., швед., яп. і інш. У 1999/2000 навуч.г. ф-ты: англ., ісп., ням., франц. моў; рус. мовы для замежных студэнтаў; зах.-еўрап. моў; перакладчыцкі з аддзяленнем для замежных студэнтаў; спец.ф-т замежных моў для перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў нар. гаспадаркі; падрыхтоўчыя вячэрнія курсы. Навучанне дзённае і завочнае (ням. мова). Аспірантура з 1962. Дактарантура з 1992. Магістратура з 1997. Працуе б-ка (каля 1 млн.экз. кніг), рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, служба псіхал. дапамогі для студэнтаў. Выдае зб-кінавук. прац, навуч.-метадычную л-ру, час. «Вестник» і «Лінгва».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1995 у г. Нясвіж Мінскай вобл.Пл. экспазіцыі 256 м², каля 4,2 тыс. адзінак асн. фонду, 7 залаў, з іх 2 выставачныя (2000). Сярод экспанатаў археал. знаходкі (кафля, шкляныя вырабы, дахоўка 16—18 ст.), соліды ВКЛ і Рэчы Паспалітай, напольны гадзіннік і фартэпіяна з замка Радзівілаў, сярэбраны кубак пач. 18 ст. з выявай Багуслава Радзівіла, бібліі 1 малітоўнікі 19 ст., карціны і асабістыя рэчы бел. мастака М.К.Сеўрука. У экспазіцыі нац. адзенне, вышываныя ручнікі, вырабы з саломкі і лазы, бандарныя вырабы 19 — пач. 20 ст. Музей праводзіць выстаўкі карцін бел. мастакоў, у т. л. мясцовых, вырабаў дэкар.-прыкладнога мастацтва, калекцый інш. музеяў. У дні фестываляў камернай музыкі ў ім адбываюцца навук.-практычныя канферэнцыі, прысвечаныя муз. і пісьмовай спадчыне Нясвіжчыны. З 1966 працуе аддзел музей-кватэра Сеўрука.