ПАЧО́ПКА Янка (Іван Пятровіч; 8.11.1890, в. Летнікі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.5.1977),
бел. пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Варанецкую (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) с.-г. школу. Працаваў у дэпартаменце земляробства Віленскай губ. У 1925 рэдагаваў двухтыднёвік «Праваслаўны беларус» (Варшава). Пасля працаваў аграномам. Друкаваўся з 1912 пад псеўд. Башкір, Янка Башкір. Пісаў вершы і прозу. Збіраў фальклор (зб. «Дурнішча: Народная казка з Дзісеншчыны», 1927). Вершы, байкі, нар. паданні, казкі друкаваў у час. «Заранка», «Пралескі», «Праваслаўны беларус», «Маланка», «Калоссе». Выдаў кн. «Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць», «Пчолы і як вадзіць іх у рамовых вуллях» (абедзве 1923), «Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва» (1925), «Як выбраць добрага каня» (1928). Аўтар камедыі «Гурток» (1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́СЕЎ Генадзь Адамавіч (н. 20.7.1948, г. Гомель),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). Арганізатар і нач. участка маст. керамікі на Мінскім з-дзе буд. матэрыялаў. Працуе ў галіне дэкар.-прыкладнога мастацтва і станковым жывапісе. Сярод твораў дэкар. скульптура «Птушка» (1975), «Вясна» (1977), «Алеся», «Яблынька» (абедзве 1980), «Дзяўчына ў капелюшы» (1997), трыпціхі «Песні роднага краю» (1980), «Партызанам Беларусі» (1982), дэкар. кампазіцыі «Поры года» (1983), «Перамога» (1985), серыя дэкар. ваз «Палессе» (1986), дэкар. камплектаў «Белая варона» (1995), «Чорныя лебедзі» (1997), жывапісных твораў «Варажба» (1966—85), «Мацярынства» (1988), «Развітанне з дзяцінствам» (1991), «Паўстанне Налівайкі» (1995), «Выкраданне Еўропы» (1999), «Скачкі з амурам» (2000) і інш. Выканаў шэраг афармленчых работ. Творы вызначаюцца дэкар. выразнасцю, своеасаблівасцю тэхнікі выканання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРО́Ў Уладзімір Аляксандравіч (21.7.1910, с. Эмаус Цвярской вобл., Расія — 19.1.1968),
расійскі жывапісец і графік. Нар.маст.СССР (1958). Правадз.чл.АМСССР (1954). Прэзідэнт АМСССР (1962—68). Вучыўся ў Ленінградскай АМ (1927—31), у І.І.Бродскага (1931—33). Ў 1933—42 выкладаў у Ленінградскай АМ. Працаваў пераважна ў гіст.-рэв. жанры, ствараў работы, якія вызначаліся ідэйнасцю, псіхал. абмалёўкай: «У.І.Ленін абвяшчае савецкую ўладу» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1948), «Хадакі ў Леніна» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Зімні ўзяты» (1954), «Дэкрэт аб міры», «Дэкрэт аб зямлі» (абедзве 1957). Аўтар партрэтаў удзельнікаў баёў пад Ленінградам, 1942—44, пейзажаў, плакатаў, кніжных ілюстрацый (да рамана Л.Талстога «Вайна і мір», 1951—53).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБО́ЛІЧ Марыя Яўгенаўна (н. 1.5.1957, в. Тартак Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мастак. Жонка Р.Ф.Таболіча. Скончыла Бел. тэатр.маст. ін-т (1981). З 1981 у вытв. майстэрнях Бел. саюза мастакоў у Магілёве, у 1995—97 заг.маст. аддзялення Магілёўскага вучылішча культуры, у 2000—02 дырэктар прыватнай маст. галерэі. Працуе ў галіне станковага жывапісу. Аўтар тэматычных карцін «Адпачынак» (1980), «Свята» (1981), «Нашчадкі» (1982), «Ліхалецце», «Мацярынства» (абедзве 1984), «Вёсны маёй Радзімы» (1985), «У нядзелю» (1989), «Вобразы. Прысвячаецца М.Багдановічу» (1991), «Магілёўскія друкары Вашчанкі» (1992), «Песня» (1997), нацюрмортаў з ручніком (1989), з васількамі (1990), з сухімі кветкамі (1993), з рыбай (1994). Сярод інш. твораў: «Наталля» (1996), «Кампазіцыя» (1997), «Ноч», «Лёсы» (абодва 1998). Творчасць адметная лірызмам, мажорнасцю колеравага вырашэння, пошукам новых сродкаў выразнасці.
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1979). Нар.арт. Расіі (1986). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1957, кл. А.Хачатурана). Асн. сфера творчай дзейнасці: камерная музыка, муз.т-р, музыка да кінафільмаў. Сярод твораў: оперы «Граф Каліёстра», «Чаканне» (абедзвепаст. 1985), балет «Дзяўчына і Смерць» (паст. 1987) і інш.; сімфонія для аргана «Чарнобыль» (1988), канцэрты для скрыпкі з арк. (1982) і для аргана «Касандра» (1986), вак. цыклы, песні; музыка да кіна- і тэлефільмаў (больш за 100), у т. л. «Кароль-алень» (1970), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Іронія лёсу, ці з лёгкім парам» (1976). Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЎНЕ́ННІ ХІМІ́ЧНЫЯ,
форма запісу рэакцый хімічных пры дапамозе знакаў хімічных, формул хімічных, лікаў і матэм. знакаў. Вызначаюць колькасныя суадносіны паміж зыходнымі рэчывамі і прадуктамі рэакцыі і адлюстроўваюць масы захавання закон.
У левай частцы У.х. запісваюць ф-лы зыходных рэчываў, у правай — прадуктаў рэакцыі; паміж формуламі ставяць знак «+». Абедзве часткі У.х. злучаны знакам роўнасці; колькасць атамаў адных і тых жа хім. элементаў справа і злева ўраўноўваюць пры дапамозе стэхіяметрычных каэфіцыентаў (гл.Стэхіяметрыя), якія запісваюць перад формуламі (напр., У.х. рэакцыі нейтралізацыі; гл.Нейтралізацыя). Левая і правая часткі У.х. могуць быць злучаны стрэлкай, якая паказвае напрамак неабарачальных хім. ператварэнняў, або прамой і адваротнай стрэлкамі у выпадку абарачальных рэакцый. Часам У.х. дапаўняюць інш. характарыстыкамі (напр., паказваюць энтальпію рэакцыі, агрэгатны стан рэчываў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́МФРЫ (Humplirey) Дорыс (17.10.1895, г. Ок-Парк, ЗША — 29.12.1958),
амерыканская танцоўшчыца, харэограф, педагог, тэарэтык танца; адна з заснавальнікаў і вядучых прадстаўнікоў амер.танца мадэрн. З 1917 у трупе «Дэнішоўн». У 1928 арганізавала (з Ч.Вейдманам) школу і трупу ў Нью-Йорку, адначасова з 1934 выкладала ў танц. школах. З 1945 з Х.Лімонам узначальвала яго трупу. Сярод пастановак: «Трагічная саната» (1923), «Эцюд, прысвечаны вадзе» (1928; абедзве без муз. суправаджэння), трылогія «Новы танец», «Тэатральны эцюд», «З маімі чырвонымі агнямі» на муз. У.Рыгера (1935—36; 1-я ч. з Вейдманам), «Дзень на зямлі» на муз. А.Копленда (1947), «Руіны і прывіды» на муз. Б.Брытэна (1953) і інш. Распрацавала (з Вейдманам) методыку аналізу кампазіцыйнай, рытмічнай і пластыка-дынамічнай структуры танца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНО́ВІЧ Канстанцін Георгіевіч (н. 8.7.1929, пас. Таміліна Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). У 1963—84 маст. рэдактар час. «Беларусь». Ілюстраваў творы бел. і замежных аўтараў у бел. перыяд друку. Аформіў кнігі «Кухаронак» В.Сіманавай (1961), «Навальніца спее ў цішыні» А.Шашкова (1973), «Віця Малееў у школе і дома» М.Носава (1979), «Яраслаўна» В.Вярбы (1986) і інш. Выканаў станковыя кампазіцыі «Пасуць авечак» (1957), «Кактусы», «Дом I з’езда РСДРП» (абедзве 1967), «Ад’езд Я.Коласа ў семінарыю» (1972), «Космас» (1975), «Падсвілле. Ціха ў былым партызанскім краі» (1984), трыпціхі «Памяць» (1987), «Хатынь» (1995). Аўтар мемар. медалёў, значкоў, экслібрысаў, дыяфільма «Францыск Скарына» (1994) і інш. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай раўнавагай, акцэнтаваным кантрастам чорных і белых плям, экспрэсіўным штрыхом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРТО́ВІЧ Аляксандр Іванавіч (н. 1.3.1946, в. Цагельня Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. мастак кіно, жывапісец. Засл. дз. мастацтваў Беларусі (1992). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1971). З 1971 на кінастудыі «Беларусьфільм». Мастак-пастаноўшчык фільмаў «Вянок санетаў» (1976), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979), «Паводка» (1980), «Зацішша» (1981), «Сад» (1982), «Снайперы» (1984), «Рыжы, сумленны, закаханы» (1984), «Асенні падарунак фей» (1985), «Хам», «Гладыятар па найме» (абодва 1990), «Гульня ўяўлення» (1998), «Армія ратавання» (1999), «Момант ісціны» (2000). Працуе ў жывапісе: «Незакончаны нацюрморт з галавой каня», «Два спосабы пасадкі камара», «Два стагоддзі» (усе 1998), «Матылёк на траве», «Адчыненыя дзверы» (абедзве 1999). Вял. ўвагу аддае жывапіснай фактуры. Праз супастаўленне несупастаўляльных прадметаў і парушэнне маштабаў імкнецца выявіць глыбокія філас. праблемы быцця. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАБЕЛЯВА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына, якая выбірае торф з навалаў, буртуе яго, раўняе з бакоў і павялічвае штабялі ўверх. На торфапрадпрыемствах Беларусі выкарыстоўваюць Ш.м. МТФ-71А. Ма шына самаходная, гусенічная, рабочы орган — каленчаты скрабалкавы самацяг, размешчаны збоку. Для ўтварэння штабялёў вышынёй 6—6,5 м самацяг мае 2 шарнірна злучаныя часткі — гарыз. (даўж. 2,4 м) і нахіленую (даўж. 10,2 м). Пры ўтварэнні штабялёў выш. 8 мабедзве часткі самацяга ўстанаўліваюцца ў адну лінію. Прывод самацяга гідраўлічны, вугал нахілу 8—42°, прывод гусенічнага ходу механічны. Кіраванне машынай гідрамеханічнае.