ТАБО́ЛІЧ Марыя Яўгенаўна (н. 1.5.1957, в. Тартак Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мастак. Жонка Р.Ф.Таболіча. Скончыла Бел. тэатр.маст. ін-т (1981). З 1981 у вытв. майстэрнях Бел. саюза мастакоў у Магілёве, у 1995—97 заг.маст. аддзялення Магілёўскага вучылішча культуры, у 2000—02 дырэктар прыватнай маст. галерэі. Працуе ў галіне станковага жывапісу. Аўтар тэматычных карцін «Адпачынак» (1980), «Свята» (1981), «Нашчадкі» (1982), «Ліхалецце», «Мацярынства» (абедзве 1984), «Вёсны маёй Радзімы» (1985), «У нядзелю» (1989), «Вобразы. Прысвячаецца М.Багдановічу» (1991), «Магілёўскія друкары Вашчанкі» (1992), «Песня» (1997), нацюрмортаў з ручніком (1989), з васількамі (1990), з сухімі кветкамі (1993), з рыбай (1994). Сярод інш. твораў: «Наталля» (1996), «Кампазіцыя» (1997), «Ноч», «Лёсы» (абодва 1998). Творчасць адметная лірызмам, мажорнасцю колеравага вырашэння, пошукам новых сродкаў выразнасці.