хто́сьці, кагосьці, камусьці, кагосьці, кімсьці, аб кімсьці, займ.неазначальны.
1. Невядома які чалавек; нехта. Вечарам, калі Аня, падаіўшы карову, выходзіла з хлява, яе хтосьці ціха гукнуў з цемры.Мележ.На дарозе глухой Палявой Ён [хлопчык] убачыў з сястрой Кімсьці кінуты воз.Куляшоў.// Адзін з прысутных (не ўказваючы хто). — Вады! — крыкнуў хтосьці з гурту дзяцей.Якімовіч.Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад і гучна спытаў: — А што тут будзе?Шыловіч.
2. Які‑н. чалавек, усё роўна хто. Толькі часамі ім апаноўвала ажыўленне, у .. [Міхала] з’яўлялася патрэба штосьці камусьці расказваць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Праўдзівы, прамы і добрасумленны. Але Зайкін, чалавек чэсны, бачыў Новікава наскрозь і не паспагадаў яму.Дуброўскі.Слаўны хлопец, гэты Мікола. Сапраўдны таварыш. І чалавек чэсны.Савіцкі.// Прасякнуты праўдзівасцю, добрасумленнасцю. Чэсныя намеры. Чэсная праца.// Атрыманы ў выніку добрасумленных паводзін, адносін. Чэсны заробак.
2. Справядлівы, бездакорны ў маральных адносінах. Чэснае імя. □ [Чарнавус:] Учора, лёг, як чэсны савецкі грамадзянін, а сягоння ўстаў, бачу — нешта няладнае.Крапіва.
3. Маральна чысты, цнатлівы. [Валянціна Васільеўна:] — І Антось не вінаваты. Я чэсная перад ім, як анёл.Гроднеў.
•••
Чэснае словагл. слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ге́нійм.
1. (здольнасць) Genie [ʒe´ni:] n -s, -s, Schöpferkraft f -;
2. (вялікі чалавек) Geníe [ʒe´ni:] n, geniáler Mensch;
◊
до́бры ге́ній Génius m -, -ni¦en, Schútzgeist m -(e)s, -er;
злы ге́ній böser Geist
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
2. (незгаворлівы) éigensinnig; náchdrücklich, dríngend, ínständig (прапросьбуі г. д.);
упа́рта чалаве́кéigensinniger Mensch, Stárrkopf m -(e)s, -köpfe, Díckkopf m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
групава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., каго-што.
Аб’ядноўваць у групу (групы); размяшчаць групай (групамі). Групаваць хімічныя элементы. □ — Хто вам даваў такія ўстаноўкі — па шэсць ячэек ствараць у адной вёсцы і групаваць па шаснаццаць чалавек у ячэйку?Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапы́тлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дапытлівага; імкненне ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівасць натуры. □ Нейкі момант і Амяллян і чалавек у камбінезоне з дапытлівасцю і здзіўленнем углядаліся адзін у аднаго, потым абодва разам кінуліся ў абдымкі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́пі, нескл., н.
1. Род фуражкі з невялікім цвёрдым донцам і прамым казырком (у французскай і рускай арміях і ў гімназістаў Расіі ў 19 ст.).
2. Тое, што і кепка. Чалавек у кепі павольна перастаўляў ногі.Галавач.
[Фр. képi.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імяні́ннік, ‑а, м.
1.Чалавек у дзень сваіх імянін або ў дзень свайго нараджэння. Уручыць імянінніку падарунак.
2.перан.Жарт. Герой дня. Апошнія дні ў дзетдоме яны былі імяніннікамі. Не дзяжурылі на кухні, не мылі калідораў.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
Абл. Рабіцца інакшым, другім; змяняцца. Гэта не той быў Станіслаў, што тады ў парку. Той быў мяккі, ласкавы, лагодны. А гэты — нейкі афіцыйны, надзьмуты, як індык. Хіба можа так чалавек іначыцца?Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камандзі́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які маё адносіны да камандзіра, належыць яму. Камандзірскі загад. Камандзірскі вопыт.// Такі, як у камандзіра, уласцівы камандзіру. Камандзірскі голас. □ — Нарэшце ты бачыш, што гэта вельмі прыгожы чалавек: постаць стройная і высокая, паходка камандзірская.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)