1. Утаіць, зрабіць невядомым, нябачным для іншых. У апошнюю .. кампанію, калі складалі спісы зямлі і жывёлы, Ключынскі запісаў васемнаццаць дзесяцін зямлі, а дзевяць дзесяцін стаіў.Галавач.[Вера:] — Не, я стаіла, што я архітэктар. Навошта? Каму і гэта патрэбна ў такі час?Мікуліч.
2. Не выказаць, не даць магчымасці заўважыць іншым (думкі, пачуцці і пад.). Глушко анямеў. Але ўзрушанасць стаіў, сеў за стол, зняў шапку.Навуменка.— Маня! — крыкнуў .. [Тамаш], стараючыся стаіць хваляванне. — Прынясі кубак вады.Краўчанка.
3.перан. Захаваць, зберагчы ў таямніцы (пра тое, што знешне не прыкметнае або яшчэ не вядомае). Яго [Капыля] старыя курганы Мо’ не адну стаілі быль.Астрэйка.
•••
Стаіць дыханне — перастаць дыхаць (ад напружання, пры чаканні і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удакладні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Зрабіць больш дакладным, надаць большую дакладнасць чаму‑н. Удакладніць спісы. Удакладніць звесткі. □ Крэдам паэта прагучаў верш «Я толькі сонцу і зайздрошчу»... У сваім другім зборніку В. Макарэвіч гэтае крэда значна ўдакладніў.Лойка.Палонны тэлефаніст удакладніў .. расказ [афіцэраў], паведаміўшы змест тэлефоннай размовы паміж камандзірам шостай роты і нябожчыкам фон Адлерам.Шамякін.// Больш дакладна разведаць, устанавіць. — Звяжыся з палкамі, удакладні абстаноўку, — загадаў .. [генерал] падпалкоўніку — начальніку разведкі.Мележ.У Сямёнавай кішэні ляжалі .. паперы. Адна — «Копія магілёўскаму губрэўкому .. Просім удакладніць месцазнаходжанне [карцін] і да прыезду туды асобага ў паў паважанага камісара забяспечыць недатыкальнасць і захаванасць».Чыгрынаў.//без дап. Паясніць, сказаць з большай дакладнасцю. — А з замужжам таксама як быццам справа ўладжана... пажартавала .. [Алеся] і ўдакладніла: — Ёсць муж і сын.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Умясціцца куды‑н. Усе рэчы ўклаліся ў чамадан. □ На нашы санкі ўклалася [елка] Зялёная, купчастая.Астрэйка.//перан. Падысці пад якую‑н. катэгорыю, класіфікацыю, разрад. Укласціся ў інструкцыю.
2.перан.Зрабіць, выканаць што‑н. у пэўны тэрмін, не выйсці за межы чаго‑н. вызначанага. Укласціся ў рэгламент. Укласціся ў каштарыс. Укласціся ў адпушчаныя сродкі. □ [Крэмез:] — Укладзёмся [з мантажом станка] да трыццатага. От пабачыш!.. Хлопцы ў мяне цяпер, як шалёных, працуюць.Шынклер.
3.Разм. Легчы спаць; улегчыся. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць.Хомчанка.Недзе ў бальнічных прысадах плакалі кнігаўкі, не ўклаліся яшчэ на ноч.Пташнікаў.
•••
Укласціся ў галаве (у свядомасці) — стаць зразумелым, трывала засвоіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.
1. Накіроўваць стрэл, удар у каго‑, што‑н. Бяры, мілы, Трохлінейку, два падсумкі, патранташ, Цэлься ворагу ў сэрца, не прамаж.Крапіва.Анісім доўга і пільна цэліўся і стрэліў дуплетам.Сачанка.Ён [дзядзька] прымасціўся бачком на валун, Біў па зубілу, як быццам не цэліўся.Лужанін.// Імкнуцца зрабіць што‑н., накіроўвацца на пэўнае дзеянне. Галасок ужо зноў трымаў у руцэ чарку,.. цэліўся чокнуцца з Клаўдзяй.Савіцкі.Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца.Прымаўка.
2.перан. Мець на ўвазе каго‑, што‑н.; мець намер завалодаць чым‑н., заняць якое‑н. становішча. Сынок Станіслава Крукоўскага Роберт яшчэ пры .. Пілсудскім усё маё золата ў Варшаве праглынуў і цяпер, кажуць, ужо на фальварак цэліцца.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
júcken
1.vivimp свярбе́ць;
es juckt mich am Rücken у мяне́ свярбі́ць спі́на;
es juckt mir in den Béinen у мяне́ но́гі про́сяцца ў ско́кі;
mir juckt es an den Fíngern у мяне́ ру́кі свярбя́ць (зрабіць што-н.)
2.~, sich;
sich blútig júcken разадра́ць ску́ру да крыві́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
er sucht sich zu réchtfertigen ён намага́ецца апраўда́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Tour[tu:r]f -, -en
1) пае́здка; прагу́лка; падаро́жжа;
éine ~ máchenзрабі́ць прагу́лку [пае́здку]
2) тэх. тур, абаро́т;
auf hóhe ~en kómmen* дабі́цца вялі́кай ко́лькасці абаро́таў;
auf vóllen ~en árbeiten працава́ць на по́ўную магу́тнасць (тс.перан.)
3) тур (у танцах, шахматах і г.д.);
jetzt bin ich an der ~ цяпе́р мац чарга́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wínkenvi, vt рабі́ць знак (рукой), маха́ць, ківа́ць (галавой); мігну́ць, маргну́ць;
dem Kéllner ~зрабі́ць знак руко́й афіцыя́нту;
j-n zu sich (D) ~ падклі́каць каго́-н. зна́кам [жэ́стам];
uns winkt nichts dabéiразм. нам тут нічо́га не перапада́е, нам няма́ тут на што спадзява́цца;
dir ~ gróße Zíele цябе́ чака́е вялі́кая бу́дучыня
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Знушча́цца ’здзекавацца’ (Жд. 2; Мат. Гом.; ЭШ), змушча́цца ’тс’ (Жд. 2). Рус.зах.бранск.знущаться ’тс’, паўд.змущаться ’тс’, вяцк., смал.змуща́ть ’схіляць, спакушаць, падбухторваць, нацкаваць’, укр.знуща́тися ’здзекавацца’. Булахоўскі (Питання, 65; Вибр., 2, 71) выводзіў укр.знуща́тися з *згнущатися. Трубачоў (Проспект, 83–84) рэканструюе прасл.дыял.sъn‑uščati (sę) і, параўноўваючы з польск.poduszczać ’падбухторваць’, выводзіць бяспрэфіксны дзеяслоў uščati < ustjati ад usta (гл. вусны) і дае для дзеяслова балт. паралелі: літ.дыял.áuščioti ’балбатаць, гаварыць’, лат.aūšât ’балбатаць’. Параўн. і Трубачоў, Слав. языкозн., V, 179. Мартынаў (Бел. укр. ізал., 48; Лекс. Палесся, 13–14) далучае да гэтых паралелей мін.-маладз.ушчуваць ’лаяць’, ушчувацца ’крыўдзіцца’, а таксама ст.-рус.наустити (параўн. і рус.наущать), рэканструюе ўсх.-балт.*san‑austjati і лічыць, што яно пранікла ў бел., укр. Трэба, аднак, улічыць, што наустити не ст.-рус., а ст.-слав. факт, прадстаўлены ў Зогр. і Мар. евангеллях, таму тут больш верогодна не пранікненне, а генетычная роднаснасць (як мяркуе Трубачоў). У бел., відаць, адбываецца ўзаемадзеянне знушчацца і змушчацца (параўн. рус.смущаться да смутить, гл. муціць), якое першасна мела значэнне ’выклікаць непакой’. Ці не трэба ўлічыць пры тлумачэнні польск.уст.znękać ’засмучаць, знясільваць’, в.-луж.znućić ’прымусіць’? Параўн. таксама бел.зні́шчыць, укр.знищити ’спыніць існаванне’ і ст.-рус.изнищити ’зрабіць жабраком’. Семантычны бок цікавай гіпотэзы Трубачова патрабуе ўдакладненняў, сярод якіх магчыма і ўздзеянне ўказаных слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zabić się
zabi|ć się
зак.
1. забіць сябе; зрабіць сабе смерць; учыніць самазабойства (самагубства);
2.разм. забіцца, разбіцца насмерць;
~ł się spadając z konia — ён забіўся, падаючы з каня;
gotów dać się ~ć za niego — ён гатовы аддаць жыццё за яго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)