Лёста ’дабразычлівая, вельмі памяркоўная дзяўчына’ (глус., Янк. Мат.), укр. жытом. лʼоста ’пястун’. Да прасл. Ibstь ’ліслівасць’. Параўн. таксама бел. лёсціцца ’песціцца, лашчыцца, мілавацца; намагацца лёсткамі здабыць прыхільнасць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́тлуміць ’выманіць’ (Нас.); ’задушыць, звесці са свету’ (Шат.). Запазычанне з польск. wytłumić ’заглушыць, заду-шыць’ або вытворнае ўжо на беларускай глебе ад запазычанага з польскай тлуміць (< tłumić) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вя́каць (БРС, Касп., Нас., Бяльк.). Рус. вя́кать ’тс’. Параўн. серб.-харв. вѐкнути ’бляяць’, славен. vékati ’крычаць, скардзіцца’. Мабыць, гукапераймальнае (так Фасмер, 1, 375; там і агляд іншых версій).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́дка ’пагалоска, размова’ (Касп.), ’размова, гутарка’ (Нас.). Запазычанне з польск. gadka ’размова’, ’гутарка, пагалоска, чутка’ (ад gadać), як і многія словы гэтай групы (параўн: гадаць, гаданіна, гаданне, гадула).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напры́клад ’прыкладна’ (Нас.), ’напрыклад’ (Гарэц., Яруш., Байк. і Некр., ТСБМ). Згодна з Кюнэ, разам з укр. наприклад ’тс’ запазычана з польск. na przykład (Кюнэ, Poln.). Малаверагодна, гл. прыклад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́рап (нарой) ’дробны, пушысты снег, які скрыпіць пад палазамі’ (Нас.), на́раплівы: наропливая дорога ’дарога, пакрытая такім снегам’ (там жа). Да гукапераймальнага poni, што перадае скрып снегу, гл. карын.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кле́нчыць 1 ’станавіцца на калені’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг., Гарэц., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах., ТС) < польск. klęczyć.
Кле́нчыць 2 ’настойліва прасіць, канькаць’ (ТСБМ, Касп.). Гл. кленчыць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атро́дзя ’нашчадак, нашчадкі’ (Нас.). Рус. отродье, ст.-рус. отродие, отродъ, укр. відродок, славен. odrȏdek ’тс’. Утворана ад кораня ‑rod‑ конфіксам *ot‑ — ‑ьje ці ад дзеяслова отродити суфіксам ‑ие.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахіна́ць (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., Бяльк., Сцяшк.). Разам з польск. ochynąć ’накінуць, апрануць у што-небудзь’, ад хінаць, хінуць (chynąć) ’згібаць, сагнуць’, развіццё семантыкі як у ахіляць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўжо́, аўжож ’ужо, ну ўжо, а вось’ (Нас., Касп.), укр. авже, авжеж, рус. смал. авжо. З а (злучнік) і ўжо, параўн. Карскі 2–3, 97; Рудніцкі, 1, 6.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)