Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з шырокім жалезным лязом для стругання драўніны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саз, ‑а, м.
Струнны шчыпковы інструмент, распаўсюджаны ў Закаўказзі, Іране, Афганістане і іншых краінах Усходу.
[Перс. saz.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тынкава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тынкавання. Тынкавальныя работы.// Прызначаны для тынкавання. Тынкавальны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фу́мель, ‑я, н.
Спец. Шавецкі інструмент, які ўжываецца для надання абутку бліскучай і гладкай паверхні.
[Ням. Fummel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абле́гчаны, -ая, -ае.
1. Больш лёгкі па вазе.
А. інструмент.
2. Менш складаны па сваёй будове, спосабе выканання.
Аблегчаная канструкцыя.
3. Які адчуў палёгку.
Аблегчана (прысл.) уздыхнуў.
|| наз.абле́гчанасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАЛТО́РНА (ням. Waldhorn літар. лясны рог),
медны духавы муштуковы муз.інструмент; уяўляе сабой метал. ўліткападобную трубку з моцна расшыраным раструбам. Узнікла ў 2-й пал. 17 ст. ў выніку ўдасканалення паляўнічага рога. Напачатку існавалі валторны розных строяў з натуральным гукарадам. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіліся клапанныя і вентыльныя валторны з поўным храматычным гукарадам. Сучасная валторна мае 3 дадатковыя трубкі з вентыльным механізмам, якія ўключаюцца ў асн. ствол; вырабляецца ў строях F або B (радзей Es); дыяпазон H1 — f2. Аркестравы, ансамблевы і сольны інструмент. На Беларусі вядома з 2-й пал. 17 ст. Была ў складзе аркестраў і капэл 2-й пал. 18 ст. У наш час бытуе ў нар.інстр. практыцы асобных раёнаў. Класы валторны існуюць у вышэйшых і сярэдніх спец.муз. установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТА́ЎРЫ (відаць, ад познагрэч. polytaurea, ад полі... + taurea барабан),
старажытны мембранны ўдарны муз.інструмент. Вядомы многім народам свету. Традыцыйна выкарыстоўваюцца пераважна парамі. Мае котлападобны метал. корпус-рэзанатар, зверху зацягнуты скураной мембранай. Пры ўдары па ёй 2 драўлянымі калатушкамі ўзнікае гук акрэсленай вышыні. Для настройкі мембраны служаць спец. вінты, размешчаныя па акружнасці, або педальны механізм. У Еўропе Л. вядомы з сярэдневякоўя. Выкарыстоўваліся звычайна як ратны сігнальны інструмент асобна або ў ансамблі з трубамі. Пад назвай бубны ўпамінаюцца ў стараж.-рус. л-ры 12 ст. У 17 ст. ўведзены ў оперна-сімф. аркестр. Поўны камплект сучасных Л. уключае да 5 інструментаў розных памераў і настройкі. На Беларусі паводле этнагр. крыніц 19 ст.наз. катламі, выкарыстоўваліся ў некаторых нар. абрадах (валачобным, купальскім), а таксама паўстанцамі 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЧЫ́К,
металарэзны інструмент для наразання ўнутранай разьбы ў папярэдне прасвідраваных адтулінах. Бываюць станочныя і ручныя, гаечныя і інструментныя (матачныя і плашкавыя). Разьбу ў гайках і падобных дэталях наразаюць на гайканаразных аўтаматах з выкарыстаннем аўтаматных М. з адагнутым хваставіком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Віёла ’смычковы чатырохструнны музычны інструмент, альт, заходнееўрапейскі шасціструнны музычны інструмент XIV–XVII стст. шырокага дыяпазону’ (БРС, КТС). Запазычана, відаць, з польскай мовы; параўн. польск.wiola ’тс’ < іт.viola, якое ўтварылася з іт. гукапераймальнага *viu (Шанскі, 1, В, 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
камерто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Інструмент у выглядзе сталёвай вілкі, які пры ўдары ўтварае гук пэўнай пастаяннай вышыні і выкарыстоўваецца пры настройцы музычных інструментаў, у харавых спевах.
|| прым.камерто́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)