Ла́пек, лапёка ’латка’ (маг., гом., ДАБМ, к. 231, Нар. сл.), лапёка і лапёха (Мат. Гом.), пух., рагач.липёка ’невялікі участак, заняты пад што-небудзь’, воран. ’кавалачак дрэва’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм, утвораны ад lopas ’латка’ і дэмінутыўнага суф. ‑ėkas, адаптаваны на Гомсмммчыне ў ‑ежа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віравы: віравая вада, віравы шчупак ’які мае адносіны да вір1 (КТС). Укр.вирови́й ’вірны, віровы, бяздонны, дрыгвяны’, рус.вирово́й, вырово́й ’тс’, польск.wirowy ’вярчальны; віхравы’, чэш.vírový, vířivý ’тс’, славац.vírový ’віравы’. Адназоўнікавы прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ав‑ы (< прасл.ov‑ъ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віснуць ’вісець, паволі спускаючыся ўніз; гарнуцца, хіліцца; ацірацца, быць неадступна’ (БРС, Нас.). Укр.виснути, рус.виснуть ’тс’, польск.wisnąć ’звісаць’; павяваць, дзьмуць’, каш.vʼisnǫc ’абвісаць’, чэш.visnouti ’тс’, балг.висна ’вісець, навісаць; ацірацца’. Прасл.visnǫti. Інфінітыў, утвораны пры дапамозе суф. ‑nǫ‑ti. Да вісе́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзю́баць ’дзюбаць’ (БРС). Рус.дыял.дю́бать ’тс’. Параўн. чэш.ďubati, славац.ďubať ’тс’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 37) мяркуе, што тут дзеяслоў, утвораны ад dʼub‑ < і.-е.dheu̯b(h)‑ ’глыбокі’, ’даўбці’ (аб кантамінацыі з *zobati ’тс’ гл. у Махэка₂, 132). Ад дзеяслова ўтворана бел.дзю́ба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ханькі, ма́ханькій, ма́хенькі, ма́хонькі, махо́сенькі, махо́хоханькі, маху́сенькі, махоткі, маху́ткі, маху́тэнькі ’дробны, маленькі’ (Бяльк., Нас., Растарг., добр., Мат. Гом.). Прымыкаюць да рускамоўнага арэалу. Утвораны ад малы, рус.малый па аналогіі да легохонький, тихохонький (Фасмер, 2, 585) з выпадзеннем склада ‑ле‑ (‑лё‑), параўн. ст.-рус.малехонький ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паха́тная, паха́туха, поха́тніца, паха́тніца, поха́тныца, паха́туха ’жанчына, якая любіць пабегаць па хатах, каб пачуць ці расказаць навіны, плёткі’ (глус., Янк. Мат.; Янк. 1, Некр., Сл. ПЗБ; лун., Шатал., ТС, Сл. Брэс.). Утвораны са словазлучэння па хатах (бегаць) і суфіксаў ‑уха, ‑іца, ‑ная. Да ха́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахоў, паловы ’пахаванне нябожчыка’, ’пограб, склеп’ (Др.-Падб., Гарэц.; гродз., Яшк.; Нік. Очерки). З польск.pochów, pochowa ’тс’. Ашм.паховічы ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) і паловы (вышэй) утвораны паводле мадэлі бел. неафіцыйных, прыватных святаў (адведзіны, муровіны і інш.). Да па- < прасл.po‑ і хавиць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́чут: і по́чуту няма ’нічога не чуваць пра каго-, што-небудзь’, ’слых пра каго-небудзь’, ’чутка, вестка’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат.), почу́тка ’чутка’ (ТС), по́чат ’дух’ (дзярж., Сл. ПЗБ), ’след, знак’ (Сцяшк. Сл.). Утвораны ад пачу́ць (гл.), якое з *po‑čuti, як по́гляд, по́зірк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўмо́рыць ’мясіць; запіхваць’ (Юрч. Вытв.), таўмо́рыцца ’тоўпіцца, вазіцца, кешкацца’ (Юрч. Фраз. 1). Дзеяслоў, утвораны ад незахаванага *tъlmiti (гл. папярэднія словы) з экспрэсіўным суф. ‑ori‑, аналагічным да ‑oli‑ (чаргаванне гэтых суфіксаў характэрна для гукапераймальных і экспрэсіўных дзеясловаў, параўн. Борысь, Leksyka słów., 30). Параўн. таўпіць, таўпорыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЎГУСТО́ЎСКІ КАНА́Л,
у Гродзенскім раёне Беларусі і Сувалкаўскім ваяв. Польшчы. Злучае Нёман з р. Бебжа (бас. Віслы). Даўж. 102 км, на тэр. Беларусі 22 км. Сярэдняя глыбіня 1,8 м. Утвораны з сістэмы каналаў, азёраў (Нецка, Белае і інш. на тэр. Польшчы), сажалак, каналізаваных участкаў рэк і пратокаў паміж азёрамі. На Беларусі ўключае частку р. Чорная Ганча (даўж. 9 км) паміж в. Лясная і в. Сонічы і асобнае рэчышча (даўж. 6 км), якое злучае гэтую рэчку з Нёманам (каля в. Нямнова). Мае 18 шлюзаў, з іх 4 на тэр. Беларусі. Пабудаваны ў 1824—39 як водны шлях для перавозкі грузаў з бас. Віслы і Нёмана да Балтыйскага м. На б.ч. быў даступны для суднаў водазмяшчэннем да 100 т, часткова выкарыстоўваўся для сплаву лесу. Страціў ролю транспартнага шляху. Помнік гідратэхн. буд-ва. Аб’ект турызму.