Клевяшчы́на ’расліна сямейства парасонавых’ (Кіс., ТСБМ). Словаўтваральна да клев‑ішч‑іна (Сцяцко, Афікс. наз., 87, 107). Тады да кляваць (гл.), якое можа мець значэнне ’джаліць, кусаць’. Параўн. рус. назву жгун‑корень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ківе́ль ’аб хуткім ківанні’ (Мядзв.). Да ківаць (гл.). Утварэнне пры дапамозе суфікса -ель, які выражае значэнне аддзеяслоўнага назоўніка разавага дзеяння. Параўн. штурхель ад штурхаць, таўхель ад таўхаць (Сцяцко, Афікс. наз., 86).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́тка ’бязрогая карова’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах., Мат. Маг.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад прым. лсібат‑ая і суф. к‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 113). Параўн. таксама рус. пск. лоба́тик ’лабастая скаціна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабонь-лабонь-лабонь ’падзыўное для авечак’ (ДАБМ, 896). Скарочанае ад лабоня ’лабатая, бязрогая’ (Нік. Сл., Сл. паўн.-зах.), утворанага пры дапамозе суф. ‑он‑я, прадуктыўнага ў гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́ха ’жанчына, якая вядзе першасную апрацоўку льну’ (Жд. 1), ’церніца’ (Шат.). Толькі беларускае. Утворана пры дапамозе суф. ‑х‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 73) ад ламаць (гл.). Параўн. таксама ламака 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахада́н, лыхыдан ’каханак’ (Юрч. Фраз. 3). Да лахадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (гл.). Параўн. таксама рус. арл., смал. лахарь ’каханак, залётнік’, гом. лахарнинать ’гарэзаваць, пакасціць’. Аб суф. -ан гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́каўка ’страказа’ (Мат. Маг.), зы́калка (Бяльк.). Рус. смал. зыкалка ’тс’. Ад зыкацца ’насіцца’ (гл.) з суфіксам ‑(а)‑лк‑а (‑алка > ‑аўка, як волк > воўк). Сцяцко, Афікс. наз., 51. Параўн. зык2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбія́ка ’забіяка, задзіра’ (Нар. Гом.), укр. розбия́ка. Утворана ад раз- і біць (гл.) з дапамогай суф. ‑як‑, як здаравя́ка ’дужы чалавек’, спакайня́ка ’спакойны чалавек’ (пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́цемак, по́цемкі, по́цем ’цемната’ (ТСБМ, Нас., Сцяц., Бяльк.), по́цемку, по́цямку упоцемку’ (Сл. ПЗБ). Ад по- (*po‑) і цьма (Сцяцко, Афікс. наз., 243). Утворана, як до́світак. Сюды ж по́цемак ’скрытны чалавек’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыставе́нь ’прымак’ (Інстр. 2; гарад., Нар. лекс.), пры́стаўня ’тс’ (Касп.). Да прыста́ць ’далучыцца, прыжыцца’ (гл.). Аб суфіксах ‑ень, ‑ня гл. Вярхоў, Аб нек. асабл., 33 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 38, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)