прыне́сціся, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся; пр. прынёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.
Разм. Хутка прыбыць куды‑н.; прымчацца. Ён зараз жа сюды прынёсся. // Данесціся (пра гукі, пахі і пад.). Здалёк прынесліся гукі песні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаконве́чны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе спакон вякоў, спрадвечны; пастаянны. І гудок пралятаў над, глухім гарадком І ляцеў за раку ў спаконвечныя нетры. Зарыцкі. Вобраз вячэрняй зоркі — гэта ж і ёсць спаконвечны вобраз беларускай народнай песні. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ли́ться несов.
1. в разн. знач. лі́цца;
вода́ льётся вада́ лье́цца;
слёзы лью́тся слёзы лью́цца;
кровь льётся кроў лье́цца;
пе́сни лью́тся пе́сні лью́цца;
2. страд. лі́цца; см. лить.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нарэ́чанька ’назва танца’ (светлаг., чач., Мат. Гом.), наричэнька ’від танца’: Нарэчэньку танцэвалі по парах, адзін подпеваў (ТС), «на рэчаньку» ’тс’ (Полымя, 1988, 8, 175). Ад слоў песні, якой суправаджаўся танец: «Выйду я на рэчаньку…»
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гусля́р, ‑а; мн. гусляра, ‑оў; м.
Музыкант, які іграе на гуслях, а таксама пясняр, які спявае пад звон гусляў. Акалічны народ гуслі знаў гусляра, Песня-дума за сэрца хапала. Купала. Дружна маладзіцы Песні запяваюць, Гусляры іграюць. Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выто́к, ‑у, м.
1. Месца, адкуль выцякае рака, ручай.
2. перан.; звычайна мн. (выто́кі, ‑аў). Пачатак, першакрыніца чаго‑н. Вытокі культуры. □ Многія даследчыкі.. сцвярджаюць, што вельмі часта вытокамі прыказак з’яўляюцца: песні, казкі, апавяданні і асабліва анекдоты. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпі́ць, падап’ю, падап’еш, падап’е; падап’ём, падапяце; зак.
Разм. Крыху ап’янець ад выпіўкі. [Альжбега:] Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, Дык ляж спаць! Купала. Галіна.. [на наваселлі] ладна падпіла і ўвесь вечар спявала то вельмі сумныя, то дужа вясёлыя песні. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недако́нчаны, ‑ая, ‑ае.
Не даведзены да канца; незавершаны, незакончаны. Але я веру, што сонца ўстане І за[й]грае сярпом на шыбах. На змрочных сценах майго падвала, На недакончанай маёй песні. Танк. Недакончаныя хаты паставілі ў неба кроквы. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напе́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць напеўнага; пявучасць, меладычнасць. Напеўнасць музыкі. □ Вершы вабяць рыфмамі, напеўнасцю. Бядуля. Цяжка сказаць, што больш падабалася ў гэтай песні партызанам: ці яе шырокая і магутная напеўнасць, ці энергічныя, поўныя гневу і закліку словы. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРТАШЭ́ВІЧ (Галіна Аляксандраўна) (н. 18.6.1932, Слуцк),
бел. фалькларыстка. Д-р філал. н. (1994). Скончыла БДУ (1956). У 1957—93 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1993 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе праблемы бел. фалькларыстыкі і нар. педагогікі, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Складальнік зб-каў «Песні савецкага часу» (1970), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Ходзіць жораў па таку» (1993) і інш. Адзін са складальнікаў кн. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78), «Веснавыя песні» (1979, аўтар уступу і камет.), «Валачобныя песні» (1980), «Беларускія народныя казкі» (1981, 2-е выд. 1986), «Казкі ў сучасных запісах» (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1986 за ўдзел у падрыхтоўцы зводу «Беларуская народная творчасць».
Тв.:
Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976;
Сустрэчы з казкай. Мн., 1984 (разам з К.П.Кабашнікавым);
Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985;
Магічнае слова: Вопыт даслед. светапогляднай маст. асновы замоў. Мн., 1990;
Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян. Мн., 1993.
І.У.Саламевіч.
т. 2, с. 320
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)