СІКО́РСКІ Ігар Іванавіч (6.6.1889, Кіеў — 26.10.1972),
вучоны і авіяканструктар, адзін з піянераў авіябудавання. Чл.Нац. інжынернай акадэміі ЗША (1968). Скончыў Марскі кадэцкі корпус у Пецярбургу (1906). Вучыўся ў тэхн. школе Дзювіньё дэ Лано (Францыя), з 1907 у Кіеўскім політэхн. ін-це. У 1909 пабудаваў і выпрабаваў першы ў Расіі верталёт. На самалёце С-6 устанавіў сусветны рэкорд скорасці палёту з 2 пасажырамі (1911). З 1912 гал. канструктар авіяц. аддзела Руска-Балт. вагоннага з-да, дзе пабудаваў ваенныя і трэніровачныя мана- і біпланы, гідрасамалёт С-15. Стварыў 4-маторныя самалёты «Рускі віцязь» (1913) і «Ілья Мурамец» (1914). У 1918 эмігрыраваў у Францыю. З 1919 у ЗША, дзе ў 1923 адкрыў самалётабудаўнічую фірму «Сікорскі аэраінжынірынг карпарэйшн», распрацаваў шматмесныя самалёты-амфібіі (1928), серыйныя пасажырскія авіялайнеры для трансакіянскіх перавозак (1934). З 1938 будаваў верталёты. У ЗША.С. стварыў 17 базавых тыпаў пасажырскіх і ваенных самалётаў, 18 тыпаў верталётаў. Яго імем названы аэрапорт у г. Брыджпарт (ЗША), кратэр на адваротным баку Месяца.
То.: Воздушный путь. М., 1998.
Літ.:
Катышев Г.И., Михеев В.Р. Крылья Сикорского. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ЖАНЬ (назва ад слова «снег»),
дванаццаты месяц каляндарнага года (31 дзень), першы месяц зімы. У С. Сонца праходзіць праз пункт зімовага сонцастаяння (21 або 22 снеж.). 15 С. даўж. дня ў Мінску 7 гадз 24 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 12,7°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 41 МДж/м², радыяцыйны баланс адмоўны (-17 МДж/м²). Сярэдняя т-ра паветра ад -2 °C на ПдЗ да -5,5 °C на ПнУ Беларусі. Адносная вільготнасць паветра дасягае максімуму (88—91%), пахмурных дзён 20—23, ападкаў 35 мм за месяц. У 2-й дэкадзе звычайна ўстанаўліваецца ўстойлівае снегавое покрыва, укрываюцца лёдам рэкі і азёры. У С. 12—21 дзень з адлігай. У канцы месяца глеба прамярзае на 20—30 см. С. — цяжкі перыяд для жывёльнага свету. У пошуках корму прылятаюць да чалавечага жылля чачоткі, шчыглы, чыжы, аўсянкі, галкі, сарокі, вароны. Ліс палюе на мышэй-палёвак і зайцоў, ваўкі нападаюць нават на свойскую жывёлу. Заканчваецца гон у дзікоў, у ментуза ў канцы С. пачынаецца нераст. У садах вядуць барацьбу з мышападобнымі грызунамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРОХ ЦЕЛ ЗАДА́ЧАў нябеснай механіцы,
задача пра вызначэнне руху 3 цел, якія ўзаемна прыцягваюцца паводле сусветнага прыцягнення закону.
Сфармулявана І.Ньютанам. Л.Эйлер (1767) і Ж.Л.Лагранж (1772) знайшлі класы частковых рашэнняў агульнай (неабмежаванай) Т.ц.з., пры якіх целы адвольных мас рухаюцца па канічных сячэннях аднолькавага выгляду, а ўтвораная імі канфігурацыя ўвесь час падобная да самой сябе — целы застаюцца на адной прамой (калінеарныя эйлеравы рашэнні) ці ўтвараюць роўнастаронні трохвугольнік (трохвугольныя лагранжавы рашэнні). Астр. назіранні пацвердзілі, што гэтыя рашэнні рэалізуюцца ў прыродзе (гл.Траянцы). Агульнае рашэнне неабмежаванай Т.ц.з. знойдзена ў выглядзе бесканечных шэрагаў. З-за іх надзвычай павольнай збежнасці часцей выкарыстоўваюць якасныя ці прыблізныя лікавыя метады рашэння або разглядаюць спрошчаную (абмежаваную) Т.ц.з. Рашэнні розных тыпаў абмежаванай Т.ц.з. знайшлі шматлікія дастасаванні ў тэорыі руху Месяца і планет, дынаміцы касм. палёту.
Літ.:
Рябушко А.П. Движение тел в общей теории относительности. Мн., 1979;
Рой А.Э. Движение по орбитам: Пер. с англ.М., 1981;
Себехей В. Теория орбит: Ограниченная задача трех тел: Пер. с англ.М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРГЕ́Й Аляксандр Ігнацьевіч (псеўданім Кандрацюк Юрый Васілевіч; 21.6.1897, г. Палтава, Украіна — 1942?),
украінскі і расійскі вынаходнік, адзін з заснавальнікаў касманаўтыкі. Вучыўся ў С.-Пецярбургскім політэхн. ін-це (з 1916). З 1918 працаваў у розных установах. У 1930—32 рэпрэсіраваны. У 1933—39 ва Укр.НДІпрамысл. энергетыкі. Займаўся праектаваннем і буд-вам элеватарнай тэхнікі, ветраэлектрастанцый і інш. У 1918—19 незалежна ад К.Э.Цыялкоўскага распрацаваў асн. праблемы касманаўтыкі: вывеў асн. ўраўненне руху ракеты, даў схему і апісанне 4-ступеньчатай ракеты на кіслародна-вадародным паліве і інш., прапанаваў выкарыстанне супраціўлення атмасферы для тармажэння спускальнага апарата, вывад на арбіту штучнага спадарожніка Месяца ці планеты з далейшай пасадкай на іх паверхню невял. вяртальнага пілатуемага апарата, выкарыстанне сонечнай энергіі ў космасе і інш. Вызначыў паслядоўнасць этапаў асваення касм. прасторы, будову міжпланетных касм. караблёў і інш. Многія ідэі і рашэнні Ш. выкарыстоўваюцца ў сучаснай касманаўтыцы. Яго імем названы кратэр на Месяцы.
Тв.:
Завоевание межпланетных пространств. 2 изд. М., 1947;
У кн.: Пионеры ракетной техники: Кибальчич, Циолковский, Цандер, Кондратюк: Избр. труды. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНГ (Young) Джон (н. 24.9.1930, г. Сан-Францыска, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС. Скончыў Тэхнал.ін-т у Атланце (1952). З 1962 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 6 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 23.3.1963 — на КК «Джэміні-3» (з В.Грысамам, як 2-і пілот), 18—21.7.1966 — на КК «Джэміні-10» (з М.Колінзам, як камандзір), 18—26.5.1969 — на КК «Апалон-10» (з Т.Стафардам і Ю.Сернанам, як пілот асн. блока; аблёт Месяца), 16—27.4.1972 — на КК «Апалон-16» (з Ч.Дзюкам і Т.Матынглі, як камандзір КК; палёт на Месяц), 12—14.4.1981 — на КК «Калумбія» (з Р.Крыпенам, гл. Дадатак; 1-ы палёт «Спейс шатла»), 28.11—8.12.1983 — на КК «Калумбія» (як камандзір). З 1974 камандзір атрада касманаўтаў НАСА. З 1987 пам. дырэктара Цэнтра пілатуемых палётаў імя Л.Джонсана. У космасе правёў 34,8 сут, у т. л. 71,2 гадз на Месяцы (3 выхады на яго паверхню агульнай працягласцю 20 гадз). Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі» (2) і «За выдатныя заслугі» (2).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФРЭ́МАЎ Аляксандр Васілевіч (н. 1.5.1951, с. Салган Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. рэжысёр кіно і тэатра. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1976). З 1976 на кінастудыі «Беларусьфільм». Адначасова з 1990 выкладае ў Бел.АМ (з 2001 праф.). З 1991 маст. кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра. Творчую манеру вызначае паглыблены псіхалагізм, дакладная распрацоўка сцэнічных характараў, беражлівае стаўленне да драматургічнай асновы, адчуванне рытму, стылю, аўтарскага светаўспрымання. Зняў маст. фільмы «Вялікае каханне М.П.Чараднічэнкі» (1977), «Давай пажэнімся» (1982), «Экзамен на дырэктара» (1986, тэлефільм), «Наш чалавек у Сан-Рэма» (1991), «Павадыр» (2001; сярэбраны прыз на Міжнар. кінафестывалі «Лістапад—2001», Мінск). Паставіў спектаклі: «Міленькі ты мой» М.Варфаламеева (1994, разам з У.Гасцюхіным), «Айседора. Танец кахання» паводле п’есы З.Сагалава «Тры жыцці Айседоры Дункан» і кн. Дункан «Мая споведзь» (1995), «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага (1996), «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа (1999), «Пігмаліён» Б.Шоу (2002). З 1976 здымаецца ў кіно: «Падары мне святло месяца», «Скрыжаванне», «Пакуль нясуць ногі» і інш. Здымае таксама дакумент. і відэафільмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
re2[ri:]prep.
1.law у спра́ве, па спра́ве;
Smith v. John in re estate of Robinson. Іск Сміта супраць Джона па справе аб маёмасці Робінсана.
2. што даты́чыцца, адно́сна; спасыла́ючыся на;
re your letter of the 3d instant спасыла́ючыся на ва́ша пісьмо́ ад 3-га чысла́ цяпе́рашняга ме́сяца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да адліць (у 1–4 знач.).
2.чым. Даваць водбліск, водсвет; пералівацца колерамі. Вада дрыжала пад ветрам, адлівала ад месяца срэбрам.Чорны.// Моцна свяціцца колерам таго матэрыялу, з якога зроблены, якім пакрыты прадмет. Яркай зелянінай адлівалі палі кукурузы.Шашкоў.// Даваць адценне новага колеру. Шыбы вагонаў у цемры адлівалі цёмна-сіняй мутнай марской гладдзю.Барашка.Плечы і крылы.. [пеўня] адлівалі золатам, .. на нагах красаваліся шпоры.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ткнуцца, ‑ткнуся, ‑ткнешся, ‑ткнецца; зак.
Разм.
1. Паказацца, вылезці, высунуцца. Выткнуцца з-за вугла. Выткнуцца з двара на вуліцу. □ З-за хмары выткнуўся рог месяца.Сачанка.Сядзеў толькі адзін пасажыр-селянін, абапёршыся локцем на свой клунак, з якога выткнулася сякера.Пестрак.
2.перан. Недарэчна ўмяшацца ў якую‑н. справу. А тут яшчэ заўсёды ў такіх выпадках і Волька выткнецца.Васілевіч.
•••
Выткнуцца з языком — сказаць што‑н. не да месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апаге́й
(гр. apogeion, ад аро = ад + ge = Зямля)
1) астр. пункт арбітыМесяца або штучнага спадарожніка, найбольш аддалены ад цэнтра Зямлі (проціл.перыгей);
2) перан. самая высокая ступень развіцця, росквіт чаго н. (напр. у апагеі славы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)