паўме́сяц, -а, м.

Няпоўны дыск месяца; серп месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́сяц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ме́сяц ме́сяцы
Р. ме́сяца ме́сяцаў
Д. ме́сяцу ме́сяцам
В. ме́сяц ме́сяцы
Т. ме́сяцам ме́сяцамі
М. ме́сяцы ме́сяцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

селені́т

‘уяўляемы жыхар Месяца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. селені́т селені́ты
Р. селені́та селені́таў
Д. селені́ту селені́там
В. селені́та селені́таў
Т. селені́там селені́тамі
М. селені́це селені́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́дсвет, -у, М -свеце, мн. -ы, -аў, м.

Адбітак святла, водбліск.

В. месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ква́дра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Кожная з чатырох фаз Месяца.

|| прым. ква́дравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чысло́, -а́, н.

Дзень у парадкавым радзе іншых дзён гэтага месяца; дата.

Адзначыць заднім чыслом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

селена...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да Месяца, напр.: селенаграфія, селенадэзія, селеналогія, селенацэнтрычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўня, -і, ж.

1. Фаза Месяца, калі відзён увесь яго дыск.

2. Росквіт, паўната.

Вясна ва ўсёй поўні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лібра́цыя: л. Ме́сяца астр. либра́ция Луны́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перыге́й, -я, м. (спец.).

Найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; проціл. апагей.

|| прым. перыге́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)