РУЛЬЕ́ (Карл Францавіч) (20.4.1814, Ніжні Ноўгарад, Расія — 22.4.1858),
расійскі прыродазнавец, біёлаг-эвалюцыяніст. Скончыў Маскоўскае аддз. Медыка-хірург. акадэміі (1833). З 1840 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па геалогіі, палеанталогіі, тэарэт. біялогіі. Адхіляў вучэнне пра нязменнасць відаў, сцвярджаў, што вопыт вывядзення новых парод і акліматызацыя жывёл — ключ для разумення рухальных сіл эвалюцыі. Развіваў ідэі пра адзінства арганізма і ўмоў існавання, даказаў прычынную залежнасць эвалюцыі жывых форм ад змены навакольнага асяроддзя, развіваў дадарвінаўскую матэрыяліст. тэорыю арган. свету. Засн.навук. школу заолагаў-эвалюцыяністаў, распрацаваў праграму даследаванняў па экалогіі жывёл і зоапсіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́НКА (Эла Раманаўна) (н. 26.9.1936, г. Гомель),
бел. этнограф. Дачка Р.К.Сабаленкі. Канд.гіст.н. (1967). Скончыла БДУ (1959). 31960 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі, у 1977—2000 выкладала ў Бел. ун-це культуры ў Мінску. Аўтар манаграфіі «Этнаграфічная спадчына Якуба Коласа» (1969), раздзела «Беларусы» («Этнаграфія ўсходніх славян», 1987), раздзелаў у калект. манаграфіях «Беларускае народнае жыллё» (1973), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Этнічныя працэсы і лад жыцця» (1980), адзін з аўтараў раздзела «Беларусь» у кн. «Краіны і народы» (М., 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛАВА́Я ПЕРАДА́ЧА,
разнавіднасць перадачы, якая служыць для перадачы мех. энергіі (руху) ад рухавіка да яе спажыўца з павелічэннем вярчальных момантаў (за кошт змяншэння скорасці, частаты вярчэння) або для змены характару руху. У прыводах машын дазваляе ўзгадняць рэжым работы рухавіка і выканаўчых (рабочых) органаў, ажыццяўляць змену напрамку руху (рэверсаванне, або рэверс), пераўтвараць вярчальны рух у паступальны, вінтавы і інш. С.п. бываюць мех. (найб. пашыраны зубчастыя перадачы, ланцуговыя перадачы, раменныя перадачы, фрыкцыйныя перадачы, чарвячныя перадачы), гідраўлічныя перадачы, пнеўматычныя і інш. У некат. машынах С.п. наз. трансмісіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крэацыяні́зм
(ад лац. creatio, -onis = стварэнне)
ідэалістычны кірунак у біялогіі, які лічыць, што неарганічны і арганічны свет створаны богам, адмаўляе змены відаў у іх гістарычным развіцці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
І́НДЭКС ЦЭН,
абагульняльны паказчык дынамікі і суадносін узроўню цэн, які характарызуе адносныя змены цэн за пэўны перыяд. Вызначаецца адносінамі сярэднеўзважаных цэн на асобныя віды тавараў (паслуг) або іх сукупнасці да сярэднеўзважаных цэн у базісным перыядзе. І.ц. можа быць індывідуальны — разлічваецца для пэўных відаў тавараў (паслуг), і зводны — характарызуецца суадносінамі ўзроўню цэн (тавараў, паслуг) па іх сукупнасці. У сваю чаргу зводныя І.ц. падзяляюцца на агульныя, якія ахопліваюць усю вывучаемую сукупнасць тавараў і паслуг, і групавыя — вызначаюцца для пэўных груп тавараў (паслуг).
Адрозніваюць індэкс рознічных і спажывецкіх цэн на тавары і паслугі. Індэксы рознічных цэн разлічваюцца для вызначэння іх сярэдняга змянення на тыя тавары і паслугі, якія набываюцца пэўнымі групамі насельніцтва. Падлічваюцца на падставе рэгістрацыі рознічных цэн для стандартнага набору тавараў і паслуг, а вагі вызначаюцца па структуры спажывецкіх расходаў сем’яў рабочых і служачых (устанаўліваюцца папярэднімі абследаваннямі іх бюджэтаў). Індэксы гэтага віду адносяцца да індэксаў кошту жыцця. Пры налічэнні ўласна індэксаў рознічных цэн не ўлічваюцца паслугі, якія рэалізуюцца па-за рознічным гандлем, а вагі разлічваюцца па частцы тавараў у агульным абароце рознічнага гандлю. Індэкс спажывецкіх цэн характарызуе змяненне агульнага ўзроўню цэн на тавары і паслугі, якія набываюцца насельніцтвам для невытворчага спажывання. Ён паказвае дынаміку змены цаны рыначнага набору спажывецкіх тавараў («рыначны кошык») і выкарыстоўваецца для пераразліку намінальнага аб’ёму прадукцыі (даходу) у рэальны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЛІНЕ́ЙНАЯ О́ПТЫКА,
раздзел оптыкі, які вывучае распаўсюджванне магутных светлавых пучкоў у рэчыве з улікам нелінейнай залежнасці аптычных характарыстык асяроддзя ад напружанасці эл. і магн. палёў светлавых хваль. З’явы Н.о. выкарыстоўваюцца для змены частаты, накіраванасці і інш. параметраў светлавых патокаў, а таксама для вывучэння многіх характарыстык рэчываў і працэсаў.
Існаванне нелінейных аптычных з’яў адзначыў С.І.Вавілаў (1923); у 1926 ім (разам з В.Л.Лёўшыным) выяўлена змяншэнне паглынання святла уранавым шклом пры павелічэнні інтэнсіўнасці святла. Інтэнсіўнае развіццё Н.о. пачалося пасля стварэння лазераў. Да з’яў Н.о. належаць: генерацыя святла з кратнымі, сумарнымі і рознаснымі частотамі; вымушаныя камбінацыйнае, цеплавое і інш. рассеянні; многафатонныя пераходы; прасвятленне ці зацямненне асяроддзя; самафакусіроўка або самадэфакусіроўка патокаў святла, уздзеянне адных светлавых патокаў у рэчыве на другія і інш. Генерацыя гармонік і святла з сумарнымі (ці рознаснымі) частотамі, а таксама вымушаныя рассеянні выкарыстоўваюцца для змены частаты лазернага выпрамянення; прасвятленне асяроддзя — для кіравання працягласцю лазерных імпульсаў шляхам змен страт рэзанатара і фазавай сінхранізацыі яго ўласных ваганняў; двух- (ці больш) фатоннае паглынанне і генерацыя гармонік — у прыладах для вымярэння працягласці імпульсаў і карэляцыйных функцый лазерных патокаў святла.
На Беларусі даследаванні па Н.о. распачаты ў 1956 у Ін-це фізікі Нац.АН пад кіраўніцтвам Б.І.Сцяпанава і праводзяцца ў розных ін-тах Нац.АН і ун-тах.
Літ.:
Бломберген Н. Нелинейная оптика: Пер. с англ.М., 1966;
Апанасевич П.А. Основы теории взаимодействия света с веществом. Мн., 1977.
2. Лічбавы паказчык, які выражае ў працэнтах паслядоўныя змены якой‑н. эканамічнай з’явы. Індэкс кошту жыцця. Індэкс цэн.
3. У матэматыцы — лічбавы або літарны паказальнік унізе літары, якая ўваходзіць у матэматычны выраз, каб адрозніць яго ад іншых, напрыклад: a5, xn.
4.Спец. Умоўнае абазначэнне звычайна ў выглядзе спалучэння лічбаў або літар, якое надаецца кніжным раздзелам у бібліятэчнай класіфікацыі.
[Лац. index.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
займа́цца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да заняцца 1.
2. Весці работу, працаваць (пра школу, настаўнікаў і пад.). Школа займаюцца ў дзве змены. □ Пакуль што.. [Лабановіч] больш гуляе з дзецьмі, чым вучыць іх, — няхай прыбываюць да школы, асвойваюцца з вучнёўствам, паволі ўцягваюцца ў сваё новае жыццё. І ён займаецца толькі да абеду.Колас.// Вучыцца. Аляксей з сябрамі займаўся ў групе токараў.Даніленка.
3.Зал.да займаць.
займа́цца2, ‑аецца.
Незак.да заняцца 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́зма, ‑ы, ж.
Спец.
1. Шматграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі (шматвугольнікамі) і бакавымі гранямі-паралелаграмамі.
2. Прадмет такой жа формы, звычайна трохграннік, з празрыстага рэчыва, які служыць для раскладання святла ў спектр, для змены напрамку светлавых праменяў і для іншых мэт; прымяняецца ў аптычных прыборах.
•••
Праз прызмучаго — з пазіцый чаго‑н. (глядзець, назіраць і пад.). Народны пясняр бачанае і чутае ў дзяцінстве па-мастацку асэнсаваў, прапусціў праз прызму паэтычнага абагульнення.С. Александровіч.
[Грэч. prisma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́касны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да якасці (у 3 знач.). Якасныя змены.
2. Высокай якасці; дабраякасны. — Хай у Баброва баліць галава, дзе дастаць цэменту, — гаворыць Сакоўская. — А тынкоўку будзем рабіць якасную.Мыслівец.
•••
Якаснае прыслоўе — у граматыцы — прыслоўе, утворанае ад якаснага прыметніка.
Якасны аналіз — у хіміі — даследаванне саставу рэчыва, вызначэнне ўваходзячых у яго склад элементаў.
Якасны прыметнік — у граматыцы — прыметнік, што абазначае такую якасць або ўласцівасць прадмета, якая можа праяўляцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)