Займацца п’янствам. [Гурын:] — Ткачэня — п’яніца. Работу сельсавета не толькі разваліў, а проста закінуў. П’янствуе па хутарах у кулакоў.Чарнышэвіч.[Макар:] — Па нішто звядзе яго Гамрэкелі: п’янстваваць навучыць, хлусіць, абманваць.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаадука́цыя, ‑і, ж.
Набыццё ведаў самастойнай работай па-за навучальнымі ўстановамі, без дапамогі выкладчыкаў. Ідучы дамоў, Змітрок аб усім перадумаў і прыйшоў да вываду: працаваць над сабой, пакуль хопіць сілы, займацца самаадукацыяй.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
have no business
не твая́ спра́ва
You have no business doing this — Не твая́ спра́ва займа́цца гэ́тым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Разба́яць ’забаўляць’ (Федар.), разба́іваць ’займацца пустымі размовамі’, ’разносіць звесткі аб чым-небудзь’ (Нас.), ’весці размову’ (Бяльк.), разба́іцца ’разгаварыцца’, ’доўга гаварыць’ (Нас.), рус.дыял.разба́ять, разба́ивать ’балбатаць, размаўляць пра пустое’, ’адгаворваць’, ’забаўляць’, ’расхвальваць’, разба́йка ’балбатня, пустаслоўе’. Ад раз- і ба́яць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таргава́ць ’прыцэньвацца, дамаўляцца аб цане; займацца купляю і продажам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Стан., Федар. 4, Сержп. Прымхі), таргува́ць, тыргува́ць ’тс’ (Бяльк.), торгова́ць (ТС), ст.-бел.пустили търговатъ, поидешь торговатъ (1341 г., Карскі 2–3, 400). Гл. торг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таро́йкацца ’доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца; валаводзіць, марудзіць, спрачаючыся’ (ТСБМ), ’гутарыць, спрачацца’ (Шат., Варл., Гіл.), ’бавіцца; спрачацца’ (Жд. 3), ’важдацца, займацца’ (паст., Сл. ПЗБ), ’безвынікова мітусіцца па якой-небудзь справе’ (мядз., Нар. словатв.). Экспрэсіўны варыянт таро́кацца ’спрачацца, доўга дамаўляцца’, гл. тарокаць.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вынахо́дніцтва, ‑а, н.
1. Дзейнасць вынаходнікаў. Займацца, захапляцца вынаходніцтвам.
2. Тое, што і вынаходства (у 2 знач.). Можна было падумаць.., што тут адбылася якая-небудзь найвялікшая падзея: вялікае вынаходніцтва або адкрыццё новай планеты.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браканье́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм.Займацца браканьерствам. У калгас на работу [Сенька] не пайшоў і наогул адмовіўся ад усякай работы, а выбраў сабе іншы занятак — пачаў на вачах браканьерыць на рэчцы і азёрах.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1.гл. выпасці.
2. У выразе: не выпадае —
1) няма магчымасці.
Узяцца за гэту работу ўсё не выпадае;
2) няма зручнага моманту.
Усё былі незнаёмыя людзі, і падыходзіць да іх не выпадала;
3) нельга, непрыстойна.
Ён — інтэлігент, і яму, як ён лічыць, не выпадае займацца такой работай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)