Торф ’рэшткі перагніўшых балотных раслін’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), торп ’тс’ (Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), то́рпа ’тс’ (Некр. і Байк., Сцяшк.), торх ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), торх, торшо́к ’тс’ (Юрч., Растарг.), тор ’тс’ (Мат. Гом.). Запазычана (з наступнай фанетычнай адаптацыяй у народнай мове) праз польскую ці рускую мовы з ням. Torf (н.-ням., в.-ням. zurba, zurf, англа-сакс., англ. turf ’дзірван’, ст.-сканд. torf ’пук’), роднасным якому з’яўляецца ст.-інд. darbhás ’пучок травы’ (Васэрцыер, 233; Фасмер, 4, 87; Чарных, 2, 253; ЕСУМ, 5, 609). Аднак Міхельсон (Рус. мысль, 671) выводзіць лексему з араб. turab ’зямля’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турката́ць ‘утвараць характэрныя для галубоў гукі, буркаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нар. Гом.), туркота́ті ‘тарахцець’ (беласт., Сл. ПЗБ). Сюды ж туркаце́ць ‘утвараць характэрныя для жабаў-жарлянак гукі’ (Скарбы), ‘грукатаць (коламі па шашы)’ (Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр.); ‘ляскатаць’; туркоті͡еті ‘тс’, ту́ркот ‘грукат’ (Вруб.). Параўн. укр. туркота́ти ‘буркаваць’, ‘аднастайна тарахцець, грукаюць’, ‘мармытаць, нешта часта паўтараць’, польск. turkotać ‘тс’, славац. trkotať ‘хутка і шмат сакатаць, балбатаць’, славен. trketáti ‘гучна ступаць’. Дзеяслоў з інтэнсіўным фармантам ‑от‑ (‑ат‑), утвораны ад гукапераймальнай асновы туркаць, гл. Борысь (654) лічыць, што адпаведны назоўнік, параўн. польск. turkot ‘грукат колаў’, вытворны ад дзеяслова turkotać ‘туркатаць’, а не наадварот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Натура́льны ’прыродны, не штучны, звычайны’ (Некр. і Байк., ТСБМ), ст.-бел. натуралный (натуральный) ’тс’ (1615 г.) < ст.-польск. naturalny (фіксуецца з XVI ст.) < лац. naturalis (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Паводле Кюнэ (Poln., 90), сучаснае бел. натуральны з польск. naturalny.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ркацца ’корпацца, капацца ў чым-небудзь’, ’рабіць марудна’, ’марудна збірацца’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк.), ’ухаджацца (па гаспадарцы)’ (Ян.), ’варушыцца’ (петрык., Мат. Гом.); сюды ж по́ркла, парка́ч ’няўмелы, гультай’ (міёр., З нар. сл.). Гл. порацца, поркаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́чкі 1 ‘вяршкі’ (Байк. і Некр.), ‘астаткі, рэшткі’ (Сцяшк. Сл., Федар. 4). Да цячы < *tekti з чаргаваннем е/о, г. зн. ‘тое, што сцякло’.
Сто́чкі 2 ‘месца злучэння дзвюх частак чаго-небудзь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Да сточваць, тачыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцэ́на ’падмосткі для прадстаўлення’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’відовішча’ (Гарэц. 1). Ст.-бел. сцена ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. scena ’тс’, якое, у сваю чаргу, з лац. scaena ад грэч. σχηνή ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сінаго́га ‘яўрэйскі малельны дом’ (ТСБМ), сынаго́га ‘тс’ (Ласт.), ‘важная асоба’ (Байк. і Некр.). Ст.-бел. синагога (синакгогия, сынакгокга, пал. XVIII ст.) з ст.-польск. synagoga, якое з XV ст. праз лац. synagóga ад грэч. συναγωγή (Булыка, Лекс. запазыч., 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыко́ ‘шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення’, ‘трыкатажнае адзенне’, ‘жаночая бялізна з трыкатажу’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трыко́т ‘тканіна, падобная да робленых пруткамі матэрый’ (Ласт., Пятр.). З франц. tricot ‘плеценая тканіна’, запазычанага праз рус. трико або польск. trykot.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэндэ́нцыя ‘напрамак развіцця, накіраванасць’ (ТСБМ, Пятр.), ‘імкненне, нахіл’ (Некр. і Байк.). Еўрапеізм, з лац. tendēns ‘накіраванасць’ праз ням. Tendenz або франц. tendense ‘тс’. Магчыма, у беларускую прыйшло праз рускую, дзе адаптаванае з XIII ст. тенде́нция ‘тс’ (Арол, 4, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Амбо́н (Гарэц., Нас., Шат.), амбона (Байк., Нас., Др.-Падб.), амбонія (Яруш.), ст.-бел. амбонъ (1489) (Булыка, Запазыч.). Відаць, бел. амбона з польск. ambona (Кюнэ, Poln., 40), якое з лац. ambo (італ. ambone). Параўн. ст.-рус. амъвонъ, амъбонъ < ст.-грэч. ἄμβων.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)