◎ Мя́гнуць 1 ’аслабець, зваліцца’ (КЭС, лаг.; Нас.), ’хацець піць’ (Юрч.), ’(аб вуснах) трэскацца ў час спёкі’ (Др.-Падб.). Да смага, смагнуць (гл.).
◎ Мя́гнуць 2 ’моцна ўдарыць па мятай частцы цела’ (Шат.). Да шмякнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́збышам ’з надбаўкай, з вярхом’ (Арх. Федар.). Прыслоўе ў форме твор. скл. адз. л. назоўніка *назбыш, які ўяўляе хутчэй за ўсё вынік кантамінацыі назбыт ’празмерна, надзвычай’ (гл.) і назвыш (< на + звыш) ’вышэй, звыш’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Натрэтны ’назойлівы, надакучлівы’ (Жд. 2), натрэнтны ’напорысты’ (Сл. ПЗБ), ’навязлівы, назойлівы’ (Нас.), ’настойлівы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. natrętny ’назойлівы, надакучлівы’, параўн. ст.-бел. натренть ’нахабнік’ (1627 г.) < ст.-польск. natręt (Булыка, Лекс. запазыч., 125).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ню́ні, у выразе распусціць нюні ’расплакацца’ (Сл. ПЗБ), ню́нькі ’плач’: «Нюнькі справив» (Нас.), рус. ню́ни ’губы, слёзы; слюні, смаркачы’, нюнькать ’плакаць’, чэш. ňuňat ’плакаць (у размове з дзецьмі)’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 92; Махэк₂, 402).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нівэ́зь (ни‑вэзь) ’ніяк нельга’: Ни‑вэзь нечимъ помочь (Нас.). Фармальна падобнае да нівесь ’невядома’ (гл. нівесць), аднак семантыка пярэчыць такому дапушчэнню, другая частка прыпамінае польск. weź ’вазьмі’, што магло б сведчыць пра запазычанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падка́пак ’клабук’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Укр. підкапок ’клабук, чапец’, рус. зах. капа, κάηκα, капочка ’шапка, фуражка’. Ст.-рус. *капа, накапка ’жаночае пакрывала на галаву ў выглядзе вэлюма’ (канец XV ст.). Далей гл. капа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Папра́нік ’пернік’ (Нас., Мат. Гом.). Рус. пряник, смал. пупряник, сеўск. попряльник, укр. попраник. Вытворнае ад *паараны ’вострь^ рэзкі’, параўн. ст.-рус. пьпьрянъ, прыметніка ад пьпьрь ’перац’ (Міклашыч, 270; Праабражэнскі, 2, 44; Фасмер, 3, 395).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папяро́к прысл. і прынад, ’па шырыні, упоперак’ (ТСБМ, Шат.), по́перак (Нас.), поперэ́к, поперо́к (ТС), папяро́к, попэрэ́к (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. поперёк, ст.-рус. поперегъ ’тс’. Да пе́рак (гл.) (Праабражэнскі, 2, 41; Фасмер, 3, 327).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перака́зы ’плёткі’ (Нас.). Ад пераказа́ць, перака́зваць ’перадаваць пачутае’, рус. перека́зывать ’наказаць, перадаваць вестку, просьбу’, укр. перека́зувати ’апавядаць; перадаваць на словах’, польск. przekaz ’паведамленне’, przekazać ’перадаць’. Усх.-слав.-польск. ізалекса. Да пера- і каза́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапечак ’пекар’ (Яруш.), перапяча́йка, перэпеча́йка ’булачніца і гандлярка вырабамі з цеста’ (Нас., Растарг.), ’пляткарка’ (Касп.). Да перапеча > перапе́чка (гл.). Словы маюць экспрэсію гумару, непахвальнасці ад таго, што хлеб мог быць недапечаны, ці яго перапякалі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)